Іван Мікалаевіч Жосткін

беларускі футбаліст

Іван Жосткін (нар. 8 мая 1991, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Футбол
Іван Жосткін
Поўнае імя Іван Мікалаевіч Жосткін
Нарадзіўся 8 мая 1991(1991-05-08)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Беларусь Гомель 0 (0)
2010   Беларусь Гомель-2 30 (2)
2011   Беларусь ДБК-Гомель 25 (0)
2012 Беларусь Хімік (Светлагорск) 26 (0)
2013 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 22 (0)
2014—2016 Беларусь Гомельчыгунтранс 65 (6)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (0)
2017—2020 Беларусь Гомель 84 (6)
2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 23 (0)
2022— Беларусь Лакаматыў (Гомель) 52 (10)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гомельскага футбола, з 2008 года пачаў выступаць за дубль «Гомеля». Па выніках сезона 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе і магчымасць выстаўляць каманду ў турнір дублёраў, таму Іван далучыўся да фарм-клуба «Гомель-2», які выступаў у Другой лізе. Сезон 2011 правёў у арэндзе ў першалігавым ДБК, пасля чаго, пакінуўшы «Гомель», выступаў за першалігавыя «Хімік» і «Ведрыч-97».

У 2014 годзе перайшоў у «Гомельчыгунтранс», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Дапамог камандзе паспяхова распачаць сезон 2016, калі яна апынулася сярод лідараў Першай лігі. У ліпені 2016 года разам з аднаклубнікам Кірылам Шрэйтарам перайшоў у бабруйскую «Белшыну», у складзе якой 31 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Крумкачоў» (1:2). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе бабруйчан, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Гомель», з якім у выніку падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон у стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы, але ў другой палове сезона страціў месца ў складзе. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[3]. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся на полі, часцей выходзячы на замену. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на наступны сезон[4]. Сезон 2019 пачынаў запасным іграком, аднак хутка вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. У сезоне 2020 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, пачынаў сезон у якасці іграка асноўнага складу, пазней стаз пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў гомельскі клуб[6].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[7]. Пачынаў сезон у стартавым складзе магіляўчан, пазней стаў часам выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро»[8], пасля чаго некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», але неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[9], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў, стаў капітанам каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[10]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Лакаматывам»[11].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Гомель   12 0
2009 дубль Гомель   24 1
2010 Д3 Гомель-2   30 2
2011 Д2 ДБК-Гомель   25 0
2012 Д2 Хімік   26 0
2013 Д2 Ведрыч-97   22 0
2014 Д2 Гомельчыгунтранс   26 3
2015 Д2 Гомельчыгунтранс   27 1
2016 (1) Д2 Гомельчыгунтранс   12 2
2016 (2) Д1 Белшына   13 0
2017 Д1 Гомель   17 2
2018 Д1 Гомель   26 1
2019 Д1 Гомель   20 1
2020 Д2 Гомель   21 2
2021 Д2 Дняпро   23 0
2022 Д2 Лакаматыў   21 4
2023 Д2 Лакаматыў   31 6

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Крыніцы правіць

  1. Ivan Zhestkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Иван Жесткин стал футболистом "Гомеля" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 14 лютага 2024.
  3. "Гомель" продлил контракты с Жесткиным и Рожковым (руск.). football.by (19 лютага 2018). Праверана 14 лютага 2024.
  4. "Гомель" продлил соглашения с Рожковым, Жесткиным и Терещенко (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 14 лютага 2024.
  5. "Гомель" продлил соглашение с Жесткиным (руск.). football.by (26 снежня 2019). Праверана 14 лютага 2024.
  6. "Гомель" расстался с Жесткиным (руск.). football.by (15 студзеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  7. Терещенко, Бордуков и Жесткин подписали контракты с "Днепром-Могилев" (руск.). football.by (12 лютага 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  8. Чмыриков и Жесткин расстались с "Днепром", Гусев продлил контракт (руск.). football.by (4 студзеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  9. Первая лига все-таки без "Крумкачоў", "Волна" без лучшего бомбардира, усиление "Локо" (руск.). football.by (3 лютага 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  10. "Локомотив" продлил пятерых и расстался с двумя игроками (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  11. Капитан гомельского "Локомотива" продлил контракт (руск.). football.by (23 студзеня 2024). Праверана 14 лютага 2024.
  12. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 14 лютага 2024.