Іван Міхайлавіч Майскі
Іва́н Міха́йлавіч Ма́йскі (руск.: Иван Михайлович Майский, сапраўдныя імя і прозвішча — Ян Ляхаве́цкі руск.: Ян Ляхове́цкий; 1884—1975) — савецкі дыпламат, гісторык і публіцыст.
Іван Міхайлавіч Майскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Якаўлевіч Сакольнікаў | ||||||
Пераемнік | Фёдар Тарасавіч Гусеў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Сяргеевіч Александроўскі | ||||||
Пераемнік | Барыс Яфімавіч Штэйн | ||||||
Нараджэнне |
19 студзеня 1884[1] |
||||||
Смерць |
3 верасня 1975[1] (91 год) ці 1975[3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | Ян Ляхавецкі | ||||||
Партыя | РСДРП з 1903 года | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук | ||||||
Навуковае званне | акадэмік АН СССР | ||||||
Дзейнасць | гісторыя[4], публіцыстыка[4] і дыпламатыя[4] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Доктар гістарычных навук. Правадзейны член АН СССР (30.11.1946)[заўв 1].
Біяграфія
правіцьСын ваеннага ўрача — выхадца з ахрышчанай (дзед быў кантаністам) яўрэйскай сям’і[крыніца?], пасля доктара медыцыны, навукоўца. Вучыўся ў гімназіі ў Чарапаўцы, скончыў Омскую мужчынскую гімназію. Затым вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (выключаны). У 1903 уступіў у РСДРП, меншавік. У перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гадоў член Саратаўскага Савета рабочых дэпутатаў.
У пачатку студзеня 1906 г. арыштаваны і адпраўлены ў табольскую ссылку. У 1908 г. эміграваў у Германію, дзе ў 1912 скончыў эканамічны факультэт Мюнхенскага ўніверсітэта, пасля чаго пераехаў у Англію.
Вярнуўся ў Расію ў маі 1917 года. Працаваў членам калегіі міністэрства працы Часовага ўрада. Улетку 1918 г. быў міністрам працы ў Самарскім урадзе КАМУСа. За працу ў эсэраўскім урадзе КАМУСа быў выведзены з меншавіцкага ЦК і выключаны з РСДРП.
Фармальна прызначаны міністрам працы ў калчакаўскім урадзе, Майскі фактычна ў час Грамадзянскай вайны знаходзіўся ў навуковай экспедыцыі ў Манголіі[5].
Паводле слоў самога Майскага, пасля разгону КАМУСа Калчаком ён узімку 1918/1919 знаходзіўся на нелегальным становішчы, а ўвесну 1919 адправіўся ў экспедыцыю ў Манголію, як прадстаўнік іркуцкай канторы Цэнтрасаюза, з мэтай вывучэння замежнагандлёвых перспектыў. Правёў за граніцай 16 ці 17 месяцаў, у верасні 1920, з заканчэннем грамадзянскай вайны ў Забайкаллі і пачаткам ваенных дзеянняў у Манголіі, экспедыцыя вярнулася ў Расію[6][7].
У лютым 1921 года Сіббюро ЦК прыняты ў РКП(б). Быў прызначаны старшынёй толькі што ўтворанага Сібірскага дзяржплана.
З 1922 — на дыпламатычнай працы. Быў кіраўніком аддзела друку Народнага камісарыята замежных спраў (НКЗС). Першы рэдактар часопіса «Звезда». У 1922 годзе выступаў сведкай абвінавачвання на працэсе эсэраў.
К. І. Чукоўскі запісаў у дзённіку 10 студзеня 1925 г. пра Майскага: «Ён былы меншавік і, як усякі былы меншавік, страшна клапоча перабальшавістнічаць бальшавікоў»[8]. «Добра ведае англійскую мову. Мае сякія-такія сувязі ў Англіі па старой сваёй меншавіцкай дзейнасці. Ён там жыў у свой час. Гэта сувязь з’яўляецца яго плюсам і ў той жа час яго мінусам» — з характарыстыкі, дадзенай ЦК у 1926 годзе Майскаму. У 1929—1932 гадах — паўпрад у Фінляндыі.
21 студзеня 1932 падпісаў савецка-фінскі дагавор аб ненападзе.
У 1932—1943 надзвычайны і паўнамоцны пасол у Вялікабрытаніі. 30 ліпеня 1941 года падпісаў Пагадненне аб аднаўленні дыпламатычных адносін паміж СССР і ўрадам Польскай Рэспублікі ў выгнанні (больш вядомае як дагавор (пагадненне) «Майскага-Сікорскага» ці «Сікорскага-Майскага»).
У час візіту ў Маскву ў 1942 годзе Уінстан Чэрчыль у гутарцы са Сталінам адзначыў Майскага як добрага дыпламата, на што Сталін пагадзіўся, але дадаў, што «ён занадта балбатлівы і не ўмее трымаць язык за зубамі»[заўв 2]. Брытанскія гісторыкі адзначаюць, што Майскі паводзіў сябе ў Лондане вельмі свабодна, але гэтым ён зусім не забяспечваў інтарэсы СССР[10].
У 1943—1946 намеснік наркама замежных спраў СССР В. М. Молатава[11], удзельнічаў у Ялцінскай канферэнцыі.[12]
Быў старшынёй Міжнароднай рэпарацыйнай камісіі.
У лютым 1953 г. арыштаваны і абвінавачаны па арт. 58 КК РСФСР. Пасля сам Майскі распавядаў пра гэта В. М. Беражкову[13]:
Гэта было жудасна. Мяне дапытваў сам Берыя. Біў ланцугом і бізуном. Патрабаваў, каб я прызнаўся, што ўвесь час працаваў на Інтэліджэнс сэрвіс. І я ўрэшце прызнаў, што даўно стаў англійскім шпіёнам. Думаў, што калі не расстраляюць, то сшлюць і пакінуць у спакоі. Але мяне працягвалі трымаць у сутарэннях Лубянкі. Не спыняліся і допыты. З іх я неўзабаве зразумеў, што гаворка, уласна, ішла не толькі пра мяне, што Берыя падбіраўся да Молатава... |
Вызвалены ў 1955 і адноўлены ў партыі. У 1960 г. рэабілітаваны[14]. Пісаў працы па гісторыі Іспаніі, успаміны. У 1966 годзе падпісаў ліст 25 дзеячаў культуры і навукі генеральнаму сакратару ЦК КПСС Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна[15].
Узнагароды
правіць- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (18.01.1944; 05.11.1945)
- медалі
Сям’я
правіць- Першая жонка — Вольга Мікіцічна Ляхавецкая (народжаная Быстрыцкая), урач, (разыйшоўся ў 1915 годзе)[16].
- Дачка — Наталля Іванаўна Майская (1908—?), інжынер-электрык[16].
- Другая жонка — Ніна Пятроўна Высоцкая[заўв 3], народжаная Ярмолава, (разыйшоўся з ёй у канцы 1917 года)[16], член ЦК партыі эсэраў, была замужам за А. Д. Высоцкім, насіла яго прозвішча[18].
- Трэцяя жонка — Агнія Аляксандраўна Майская (народжаная Скіпіна), народная настаўніца ў Омску, член РСДРП (б) з 1920 года[16].
Сачыненні
правіць- Майский И. М. Германия и война. — [М., 1916].
- Майский И. М. Политическая Германия. — М., [1917].
- Майский И. М. В мире германского профессионального движения. — Пг., 1917.
- Майский И. М. Демократическая контрреволюция. — М.; Пг.: Госиздат, 1923. — 360 с.
- Майский И. М. Внешняя политика РСФСР, 1917—1922. — М., 1923. — 194 с.
- Майский И. М. Перед бурей. — М.: ГИХЛ, 1944. — 228 с.
- — М.: Молодая гвардия, 1945. — 248 с.
- Майский И. М. Близко-далеко. — М.: Детгиз, 1961. — 400 с.
- Майский И. М. Испания. 1808—1917. Архівавана 16 кастрычніка 2017. — М., 1957.
- Майский И. М. Испанские тетради. Архівавана 4 красавіка 2017. — М.: Воениздат, 1962. — 200 с., 1 вкл.
- Майский И. М. Воспоминания советского посла в Англии. — М.: Изд-во ин-та международных отношений, 1960. — 144 с.
- Майский И. М. Путешествие в прошлое. Воспоминания о русской политической эмиграции в Лондоне 1912—1917 гг. — М.: Изд-во Академии наук СССР, 1960.
- Майский И. М. Кто помогал Гитлеру. Из воспоминаний советского посла. Архівавана 4 красавіка 2017. — М.: Ин-т международных отношений, 1962. — 198 с.
- Майский И. М. Воспоминания советского посла: В 2-х книгах. — М.: Наука, 1964. — 461+538 с.
- Майский И. М. Б. Шоу и другие. Воспоминания. — М.: Искусство, 1967. — 200 с. + илл. на вклейках.
- Майский И. М. Воспоминания советского дипломата. 1925—1945. Архівавана 4 красавіка 2017. — М., 1971.
- Майский И. М. Люди. События. Факты. — М.: Наука, 1973. — 216 с.
- Майский И. М. «В политике не приходится быть слишком разборчивым». Письмо И. М. Майского в ЦК РСДРП. 1918 г. // Исторический архив. — 1997. — № 2. — С. 62—75.
Заўвагі
правіць- ↑ Аддзяленне гісторыі і філасофіі (гісторыя)
- ↑ It is worthy of note that Churchill, in a conversation with Stalin during a visit to Moscow in 1942, called Maisky a good diplomat. The General Secretary agreed but immediately added, He talks too much and can’t keep a still tongue in his head'[9].
- ↑ У дакуменце «Даведка І. М. Майскага ва Упраўленне кадраў ЦК УКП(б) пра сваю сям’ю.» не згадваецца шлюб Н. П. з А. Д. Высоцкім і яе прозвішча па першым мужы ў час замужжа з Майскім, хоць ёсць дакументы, якія гэта пацвярджаюць[17]
Крыніцы
правіць- ↑ а б Ivan M. Maiski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Майский Иван Михайлович // Майский Иван Михайлович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Люди и судьбы. Биобиблиографический словарь востоковедов - жертв политического террора в советский период (1917-1991) — СПб.: Петербургское Востоковедение, 2013. — 496 с. — (Социальная история отечественной науки о Востоке) — ISBN 978-5-85803-225-0
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Муриков Г. Шпион выбрал литературу // Литературная Россия. — 2009. — № 37 (18 сентября).
- ↑ И.М. Майский - В.Г. Короленко. 4 сентября 1921 г. . Документы XX века. Праверана 29 сакавіка 2016.
- ↑ Майский И. М. Монголия накануне революции. — М.: Изд-во Восточной литературы, 1959. — С. 5
- ↑ [1] с. 541
- ↑ アーカイブされたコピー . Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2009. Праверана 23 снежня 2010.
- ↑ Дилкс Д. Черчилль, Иден и Сталин: штрихи к политическим портретам // Новая и новейшая история. — 2005. — № 1.
- ↑ Дипломатия России: от посольского приказа до наших дней . Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2014.
- ↑ Майский В. — Ляховецкий Иван Михайлович Архівавана 22 кастрычніка 2007.
- ↑ Бережков В. M. Как я стал переводчиком Сталина. М.: ДЭМ, 1993. Глава седьмая. — С.359
- ↑ Документы прошлого
- ↑ Пісьмы дзеячаў навукі і культуры супраць рэабілітацыі Сталіна
- ↑ а б в г Даведка І. М. Майскага ва Упраўленне кадраў ЦК УКП(б) пра сваю сям’ю.
- ↑ [2], [3]
- ↑ Wysocki genealogy and family history Архівавана 31 кастрычніка 2020.
Літаратура
правіць- Густерин П. В. Советско-британские отношения между мировыми войнами. — Саарбрюккен, 2014. — ISBN 978-3-659-55735-4.
Спасылкі
правіць- Профіль Майскага на афіцыйным сайце РАН