Іван Іванавіч Пешкур

(Пасля перасылкі з Іван Пешкур)

Іван Іванавіч Пе́шкур (21 снежня 1921, в. Вострава, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 12 кастрычніка 1980) — беларускі мастак тэатра, жывапісец.

Іван Іванавіч Пешкур
Дата нараджэння 21 снежня 1921(1921-12-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1980(1980-10-12) (58 гадоў)
Род дзейнасці сцэнограф, мастак
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў у 1939 годзе Віцебскае мастацкае вучылішча (настаўнікі У. Хрусталёў, І. Ахрэмчык, В. Дзежыц, Л. Лейтман, Ф. Фогт, Х. Даркевіч). Быў рэкамендаваны для паступлення ў мастацкую акадэмію імя Рэпіна ў Ленінград. Аднак быў мабілізаваны і замест працягу вучобы прышлося адправіцца на савецка-фінскую вайну[1].

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, падчас якой стварыў шэраг сатырычных антыфашысцкіх плакатаў.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымаў удзел у адраджэнні і развіцці тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва рэспублікі. У 1944—1957 і 1970—1980 гадах мастак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі[2]. У 1948 г. на Усесаюзным фестывалі за спектакль «Папараць-кветка» атрымаў дыплом лаурэата[1]. У 1957—1970 гадах у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1962 года галоўны мастак. З 1951 г. удзельнік мастацкіх выставак[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1960 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1956 года.

Творчасць правіць

 
Эскіз дэкарацыі да спектакля А. Даргамыжскага «Русалка». 1956

Аформіў спектаклі «Чыа-Чыа-сан[ru]» Дж. Пучыні (1953), «Русалка» А. Даргамыжскага (1955), «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага (1956), «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І. Козела, «За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля, «Не верце цішыні» І. Шамякіна (абодва 1958), «Дама-невідзімка» П. Кальдэрона (1964), «Чырвоная шапачка» Я. Шварца (1967), «Мядовы месяц» К. Губарэвіча (1970) і інш[2].

У 1967 г. для музея Вялікай Айчыннай вайны (у супрацоўніцтве з мастаком Я. Красоўскім) напісаў дыяраму «Лагер смерці у Малым Трасцянцы»[1].

Займаўся таксама станковым жывапісам, пісаў партрэты, пейзажы. Сярод жывапісных работ «Бярозы» (1960), «Крыжоўка» (1971), «Заслаўе», «Курган Славы» (абедзве 1972), «Рака Вяча» (1973), «Зімовыя далі» (1974) і інш[1].

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі[1].

Узнагароды правіць

Творчая дзейнасць адзначаны ордэнам «Знак Пашаны», а таксама Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета і граматай Міністэрства культуры БССР[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Пешкур Иван Иванович (21.12.1921—12.10.1980)
  2. а б в Пешкур Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць