Ілья Якаўлевіч Судакоў

савецкі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, педагог

Ілья Якаўлевіч Судако́ў (руск.: Илья Яковлевич Судаков; 20 ліпеня (1 жніўня) 1890 — 1 верасня 1969) — савецкі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935)[3], Народны артыст РСФСР (1938), двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1942, 1951).

Ілья Якаўлевіч Судакоў
Дата нараджэння 20 ліпеня (1 жніўня) 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1969(1969-09-01)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Klavdiya Yelanskaya[d]
Дзеці Ekaterina Ilinitsjna Elanskaja[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог
Гады актыўнасці 19161956
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
IMDb ID 0837135

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сяле Растоўка Ніжнеламоўскага павета Пензенскай губерні[4][5] (зараз у Каменскім раёне Пензенскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1905—1909 гадах вучыўся ў Пензенскай духоўнай семінарыі, дзе быў адным з лідараў нелегальнага руху і ў 1909 годзе быў арыштаваны, у 1911—1914 гадах знаходзіўся ў ссылцы ў Канскім павеце Енісейскай губерні[4]. У 1914—1916 гадах вучыўся ў на гісторыка-філалагічным факультэце[4] Народнага ўніверсітэта А. Л. Шаняўскага і школе артыстаў Маскоўскага Мастацкага тэатра[4], у 2-ю Студыю якога быў прыняты ў 1916 годзе акцёрам і рэжысёрам. У 1916—1918 гадах праходзіў службу ў арміі[4]. З 1919 года выконваў невялікія ролі ў спектаклях Маскоўскага Мастацкага тэатра, а з 1924 года акцёр і рэжысёр у ім. У 1933 годзе І. Я. Судакоў узначаліў Маскоўскі тэатр рабочай моладзі (ТРАМ), працягваючы ставіць спектаклі і ў Мастацкім тэатры. У 1937 годзе быў прызначаны галоўным рэжысёрам і мастацкім кіраўніком Малога тэатра, які ўзначальваў да 1944 года. У 1944—1946 гадах кіраваў Тэатрам-студыяй кінаакцёра, у 1946 годзе вярнуўся ў Маскоўскі Мастацкі тэатр, дзе працаваў да 1948 года. У 1948—1952 гадах узначальваў Цэнтральны тэатр транспарту.

У 1952—1953 гадах І. Я. Судакоў галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. Адначасова з працай ў тэатрах у 1930—1956 гадах выкладаў у Дзяржаўным інстытуце мастацтва, з 1941 года — прафесар. У 1957 годзе І. Судакоў быў прызначаны галоўным рэжысёрам Маскоўскага драматычнага тэатра (цяпер Тэатр на Малай Броннай), аднак працаваў у ім мала часу з-за хваробы.

Памёр Ілья Якаўлевіч Судакоў 1 верасня 1969 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Творчасць

правіць

У сваёй працы І. Я. Судакоў імкнуўся да псіхалагічных і сацыяльных матывіровак дзеянняў і ўчынкаў герояў[4]. Яго спектаклі адрозніваліся драматызмам, яркасцю мізансцэн, маляўнічасцю масавых сцэн[4] і уменнем выяўляць на сцэне драматызм палажэнняў[6].

Сярод пастановак: «Дні Ткрбіных» М. Булгакава (1926, мастацкі кіраўнік К. Станіслаўскі), «Браяпоезд 14—69» (1927, разам з Н. Літоўцавай і пад мастацкім кіраўніцтвам К. Станіслаўскага), «Атэла» У. Шэкспіра (1930), «Страх» А. Афінагенава (1931), «Граза» А. Астроўскага (1934, разам з У. Неміровічам-Данчанкам), «Платон Крэчат» А. Карнейчука (1935), «Як гартавалася сталь» паводле рамана М. Астроўскага (1937), «Урыэль Акоста» К. Гуцкага (1940), «Варвары» М. Горкага (1941, разам з К. Зубавым), «У стэпах Украіны» А. Карнейчука (1941, Сталінская прэмія), «Фронт» А. Карнейчка (1942), «Нашэсце» Л. Лявонава (1943), «Дзядзя Ваня» А. П. Чэхава (1947, разам з М. Кедравым і Н. Літоўцавай), «Хлеб наш надзённы» М. Вірты (1948) і інш.

У Тэатры імя Янкі Купалы паставіў спектаклі «Шчасце паэта» В. Віткі (1952, разам з П. Сушко), «Залп Аўроры» («Кастрычнік») М. Бальшынцова і М. Чыяўрэлі (1952)[6].

Сярод тэатральных роляў: Васька Попел («На дне» М. Горкага, 1919), князі Турэнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога, 1924), прафесар Захараў («Страх» А. Афінагенава, 1932), Кулігін («Граза» А. Астроўскага, 1936) і інш.

Таксама І. Судакоў здымаўся ў кіно. Выканаў ролі: Д. І. Мендзялееў («Аляксандр Папоў», 1949 і «Жукоўскі», 1950), Іахім Піна («Змова асуджаных», 1950, Сталінская прэмія за выкананне ролі).

Аўтар мемуараў «Прощальный взгляд на мою жизнь в труде и борьбе» (1962)[7].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Судаков Илья Яковлевич / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. — Т. 31.
  3. Илья Судаков // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.)
  4. а б в г д е ё БРЭ 2016.
  5. Народный артист РФ, Лауреат Сталинских премий Илья Яковлевич Судаков (руск.) // Сайт МХАТа
  6. а б БелЭн 2002.
  7. Смелянский А. М. Михаил Булгаков в Художественном театре. — М.: Искусство, 1986. — 384 с., [16] л. ил. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць