Іосіф Вікенцьевіч Казлоўскі
Іосіф Вікенцьевіч Казло́ўскі[1] (нар. 12 сакавіка 1928) — урач, вучоны ў галіне тэрапіі і курорталогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1975).
Іосіф Вікенцьевіч Казлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1928 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец |
Навуковая сфера | тэрапія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1971) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся на хутары Кунцаўшчына (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. У 1962 годзе скончыў завочную аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1973 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Да 1996 года займаў пасаду загадчыка кафедры шпітальнай хірургіі, з 1996 года — прафесар гэтай кафедры, з 1 верасня 2015 года — прафесар кафедры ўнутраных хвароб № 3[2].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар навуковых прац па лячэнні хвароб жоўцевых шляхоў, печані, страўніка. Аўтар і сааўтар 189 публікацый і аўтар 3 навучальных дапаможнікаў[2]. Сааўтар шэрагу патэнтаў[3].
Пад кіраўніцтвам І. В. Казлоўскага абаронены 6 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый[2].
Сярод публікацый:
- Функция печени у больных с хроническими воспалительными заболеваниями желчных путей и печени // Клиническая медицина. 1971, № 2.
- Поликлиническая работа терапевта [Текст] / И. В. Козловский. — Мн.: Вышэйшая школа, 1987.
- Болезни органов пищеварения: Диагностика, дифференциальная диагностика и лечение / И. В. Козловский. — Мн.: Беларусь, 1989.
- Современные аспекты клинической медицины: сб. науч. трудов / МЗ РБ, Витебский мед. ин-т; ред. коллегия : О.-Я. Л. Бекиш, А. А. Кирпиченко, И. В. Козловский и др. — Витебск, 1996.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- ↑ а б в г Козловский Иосиф Викентьевич (руск.) / Асабістая старонка на сайце ВДМУ
- ↑ База патэнтаў Беларусі (руск.) (бел.)
ЛітаратураПравіць
- Казлоўскі Іосіф Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 432. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
СпасылкіПравіць
- Козловский Иосиф Викентьевич (руск.) // Асабістая старонка на сайце ВДМУ