Іван Іосіфавіч Леановіч

вучоны
(Пасля перасылкі з І. І. Леановіч)

Іван Іосіфавіч Леано́віч[1] (18 красавіка 1929 — 6 кастрычніка 2018[2]) — вучоны ў галіне дарожнага будаўніцтва і прамысловага транспарту, доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1981).

Іван Іосіфавіч Леановіч
Дата нараджэння 18 красавіка 1929(1929-04-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 2018(2018-10-06) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1974)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы» ордэн Айчыны II ступені ордэн Айчыны III ступені
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Цырын (сучасны аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1953 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. Скончыў школу ў Цырыне. З 1944[2] года працаваў на Брэст-Літоўскай чыгунцы і адначасова вучыўся у школе рабочай моладзі ў Баранавічах. У 1948 годзе паступіў на лесаінжынерны факультэт Беларускага лесатэхнічнага інстытута, які скончыў у 1953 годзе і застаўся працаваць у ім асістэнтам на кафедры транспарту лесу[2]. Паступіў у завочную аспірантуру пры Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і энергетыкі лясной прамысловасці ў Хімках і ў 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1962 года дацэнт кафедры кафедры транспарту лесу і дарожных машын Беларускага лесатэхнічнага інстытута, з 1963 года прарэктар. У 1968—1984 гадах І. І. Леановіч ў Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР на пасадзе намесніка міністра. З 1974 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце: прафесар кафедры будаўніцтва і эксплуатацыі дарог, у 1979—2009 гадах — яе загадчык. У 1984—1988 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы ў Рэспубліцы Куба ў якасці саветніка ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі.

Навуковая правіць

Аўтар навуковых прац ў галіне дарожнага матэрыялазнаўства, будаўніцтва, рамонту і ўтрымання дарог, тэорыі разліку зборна-разборных дарожных пакрыццяў, экалагічным маніторынгу, арганізацыі навукі і падрыхтоўкі кадраў для дарожна-транспартнага комплексу Беларусі.

Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў[3][4].

Сярод апублікаванага:

  • Автомобильный транспорт леса Белоруссии: (Из опыта работы лесозаготовитульных предприятий республики) / И. И. Леонович, К. С. Драгун, Г. Г. Давыдулин; Белорус. респ. правл. Науч.-техн. о-ва лесной пром-сти и лесного хоз-ва. — Мн.: Вышэйшая школа, 1972.
  • Дорожное грунтоведение с основами механики грунтов. — Мн., 1977. (разам з М. П. Вырко);
  • Основы строительного дела. — Мн., 1980. (у сааўтарстве);
  • Дорожная климатология. — Мн., 1994.;
  • Дорожно-строительные материалы. — Мн., 1983. (разам з К. Ф. Шумчыкам).

Узнагароды і ганаровыя званні правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Леановіч Іван Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 170. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Леонович Иван Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 442—443.
  • Леонович Иван Иосифович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской политехнической академии. — Минск, 2000. — С. 122—124.
  • Иван Иосифович Леонович (к 85-летию со дня рождения) / В. Н. Яромко // Автомобильные дороги и мосты. — 2014. — № 1. — С. 87—88.
  • Памяти Ивана Иосифовича Леоновича // Весці БНТУ. — Мінск, 2018. — 31 кастрычніка.
  • Жизнь, посвященная науке / Марина Савошко // Транспортный вестник. — 2019. — 18 апреля. — С. 11.

Спасылкі правіць