Беларуская АЭС

атамная электрастанцыя
(Пасля перасылкі з АЭС у Беларусі)

Беларуская атамная электрастанцыя — атамная электрастанцыя, размешчаная ў трыкутніку паміж аграгарадкамі Варняны, Гервяты і Міхалішкі пад горадам Астравец непадалёк ад мяжы з Літвой[4]. АЭС мае два рэактары агульнай магутнасцю 2300 МВт. У 2021 годзе прайшоў запуск першага энергаблока БелАЭС, а ў 2023 — другога[5]. Паводле планаў, пасля пуску ў эксплуатацыю другога энергаблока Беларусь павінна ператварыцца ў нета-экспарцёра электраэнергіі.[6] Увод БелАЭС дазволіць зэканоміць каля 5 млрд куб.м прыроднага газу, адпаведна, знізіць долю выкаплёвага паліва ў вытворчасці электраэнергіі з 95 % да 60 %[7]. Акрамя таго, БелАЭС дапаможа скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года на 35 %.[8]

Беларуская АЭС
Беларуская АЭС (2023)
Беларуская АЭС (2023)
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Уласнік Канцэрн Белэнерга[1]
Статус узвядзенне будынка рэактара першага энергаблока
Год пачатку будаўніцтва 31 мая 2012[2]
Увод у эксплуатацыю лістапад 2020
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт плануецца 2300 МВт
Характарыстыкі абсталявання
Колькасць энергаблокаў 0
Будуецца энергаблокаў 2
Тып рэактараў ВВЭР-1200 (АЭС-2006[3])
Эксплуатаваных рэактараў 1
Іншая інфармацыя
Сайт РУП «Белорусская АЭС»
На карце
Беларуская АЭС (Беларусь)
Беларуская АЭС
Беларуская АЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Разглядаліся два сцэнарыі будаўніцтва АЭС сумарнай магутнасцю 2 млн кВт: увод трох энергаблокаў магутнасцю 0,640 млн кВт кожны і двух энергаблокаў магутнасцю 1,0 млн кВт. Першапачаткова прыняты план будаўніцтва электрастанцыі з трыма энергаблокамі[9]. Пазней перайшлі да плана з двума рэактарамі[10].

З-за абгрунтаванай постчарнобыльскай радыефобіі насельніцтва Беларусі праекты будаўніцтва былі замарожаныя, кіраўніцтва дзяржавы абвясціла фактычны мараторый на ўзвядзенне АЭС. Грамадзянам было абяцана правядзенне рэферэндуму па гэтым дэлікатным пытанні[11][12]. Яшчэ ў 2003 кіраўніцтва Беларусі лічыла, што адсутнічае дастатковая матывацыя для прыняцця рашэння аб будаўніцтве АЭС[13]. Аднак імклівае развіццё негатыўных тэндэнцый на сусветным рынку энерганосьбітаў вымусіла беларускі ўрад прыняць безальтэрнатыўнае рашэнне будаваць Беларускую АЭС.

Канчатковае палітычнае рашэнне аб будаўніцтве было прынята 15 студзеня 2008 года на пасяджэнні Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь[14]. 31 студзеня 2008 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Пастанову Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, паводле якой планавалася пабудаваць у Рэспубліцы Беларусь атамную электрастанцыю сумарнай электрычнай магутнасцю 2000 МВт з уводам у эксплуатацыю першага энергетычнага блока ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе[15].

Аляксандр Лукашэнка, у пасланні народу і парламенту ў 2019 годзе сказаў, што АЭС каштуе беларусам танней, чым планавалася. Паводле яго слоў, кошт сапраўды знізіўся з 10 млрд долараў ЗША да 7 млрд за кошт дзеянняў беларускага боку па жорсткім кантролі пры будаўніцтве[16]. Станам на 1 сакавіка 2021 года з 10 млрд долараў, прадугледжаных на будаўніцтва БелАЭС, выкарыстана сродкаў крэдыту на суму 4,7 млрд долараў. Агульная арыенціровачны кошт будаўніцтва складзе каля 6 млрд долараў.

У 2019 годзе энергаблок не запусцілі. У сувязі з чым беларускі бок прапанаваў перанесці на больш позні час пачатак выплат па крэдыце на суму каля 10 млрд долараў ЗША, падоўжыць тэрмін прадастаўлення крэдыту, а таксама знізіць працэнтную стаўку. Сваю просьбу Беларусь абгрунтавала «жаданнем прывесці ўмовы па крэдыце на АЭС з кантрактамі, якія існуюць у Расатама ў іншых краінах»[17].

Графік пуску першага энергаблока Беларускай АЭС стартаваў 7 жніўня 2020 года, калі ў корпус рэактара была загружана першая цеплавыдзяляльная зборка са свежым ядзерным палівам. 3 лістапада першы энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў аб’яднаную энергасістэму краіны[18].

7 лістапада 2020 года Аляксандр Лукашэнка даў дазвол на ўздым электрычнай магутнасці энергаблока да 400 МВт. На наступны дзень, 8 лістапада, першы энергаблок перастаў выпрацоўваць магутнасць, а турбіна была спынена з-за сапсаваных трансфарматараў напружання[19].

12 студзеня 2021 года першы энергаблок вывелі на 100 % магутнасці[20].

У маі на Беларускай АЭС паспяхова завершаны этап комплексных выпрабаванняў першага энергаблока, што з’яўляецца завяршальным этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі для пацверджання працаздольнасці асноўнага абсталявання па праектных параметрах пры нармальнай эксплуатацыі. Паспяховае завяршэнне дадзенага этапу стала сведчаннем пра гатоўнасць энергаблока № 1 да прамысловай (камерцыйнай) эксплуатацыі.[21]

10 чэрвеня 2021 года першы энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю. Штодзённы аб’ём вытворчасці электраэнергіі першым энергаблокам БелАЭС складае каля 27-27,5 млн кВт.гадз

На энергаблоку № 2 БелАЭС у сакавіку 2021 года завершана зборка рэактара для этапу халодна-гарачай абкаткі. Працэс зборкі ўключаў ўстаноўку ўнутрыкорпусных элементаў, загрузку ў рэактар ​​імітатараў цеплавыдзяляльных зборак, устаноўку блока ахоўных труб і верхняга блока — вечка рэактара. Неўзабаве спецыялісты пачнуць запаўненне першага контуру рэактарнай устаноўкі энергаблока хімічна абяссоленай вадой і пасля атрымання адпаведных дазволаў пачнуць асноўныя выпрабаванні, папярэднія для гарачай абкатцы рэактарнай устаноўкі энергаблока № 2 БелАЭС. У гэтым годзе запланавана правесці загрузку ядзернага паліва ў энергаблок № 2 і такім чынам адбудзецца яго фізічны пуск.[22]

Да канца года плануецца загрузіць свежае ядзернае паліва ў актыўную зону рэактарнага блока другога энергаблока БелАЭС. Паліва было пастаўлена ў красавіку, яно прайшло ўязны кантроль. А падключэнне да электрасеткі і ўвод у эксплуатацыю другога энергаблока плануецца ў 2022 годзе[23].

У снежні 2021 года журналісты-расследавальнікі са спасылкай на Кіберпартызан заявілі аб атрыманні дакументаў, дзе выяўленыя 18 тысяч недахопаў першага энергаблока (на лістапад 2021 года пяць тысяч з іх не былі ліквідаваныя, а ў снежні таго ж года абноўлены спіс утрымліваў тры тысячы заўваг)[24].

27 снежня 2021 года на Беларускай атамнай электрастанцыі завершаны работы па загрузцы ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара другога энергаблока. У рэактар загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам[25].

Меры па інтэграцыі АЭС у энергетычную сістэму краіны

правіць

Пабудавана каля 1600 км высакавольтных электрасетак, мадэрнізаваны чатыры сістэмаўтваральныя электрападстанцыі, уведзена ў эксплуатацыю высокатэхналагічная падстанцыя 330 кВ «Паставы».

На 20 аб’ектах энергетыкі ўведзены ў эксплуатацыю сучасныя электрычныя катлы агульнай магутнасцю 916 МВт[26].

Прычыны будаўніцтва

правіць

Дыспрапорцыі энергабалансу Беларусі (доля прыроднага газу 80 %). — Залежнасць ад аднаго пастаўшчыка. — Кан’юнктура на сусветных рынках вуглевадародаў. — «Газавыя войны» з Расіяй. — Энергетычная бяспека (Канцэпцыя энергетычнай бяспекі і павышэння энергетычнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2005 № 399). — Курс на эканомію і ашчаджальнасць (Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 № 3). — Мясцовыя віды паліва, альтэрнатыўная энергетыка, неарганічнае паліва. — Кан’юнктура на сусветным атамным рынку. — Напрацоўкі беларускай навукі ў галіне энергетыкі і ядзернай фізікі.

Перавагі АЭС. — Недахопы АЭС (Гл. таксама Справаздача «Аб магчымым уздзеянні на навакольнае асяроддзе Беларускай АЭС»[27]).

Прагнозы ўплыву АЭС на агульную сітуацыю ў энергетычнай сферы ў Беларусі:

  • У энергабалансе Беларусі ў 2020 ядзернае паліва зойме 14-16 % — каля 4 млн тон умоўнага паліва (туп) з агульных 40 млн туп паліўна-энергетычнага балансу Рэспублікі Беларусь[28].
  • Па папярэдніх падліках тарыфы на электраэнергію ў Беларусі ў 2020 знізяцца ў параўнанні з 2015 на 10-15 %[28].

Развіццё атамнай энергетыкі названа важнейшым фактарам забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны разам з мадэрнізацыяй дзеючай энергасістэмы, выкарыстаннем аднаўляемых крыніц энергіі, скарачэннем энергаёмістасці ВУП і дыверсіфікацыяй крыніц паступлення вуглевадароднай сыравіны [29]. Згодна з бягучым прагнозам Міністэрства энергетыкі, да канца 2025 года спажыванне электраэнергіі ў Беларусі вырасце і складзе каля 44 млрд кВт/г, а да 2030 года дасягне 47 млрд кВт/г.

Планы будаўніцтва

правіць

Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў 2006 падрыхтаваны План падрыхтоўчых работ з агульным аб’ёмам фінансавання 15,8 млрд руб. Праведзены папярэднія даследаванні па праекту АЭС, выбару пляцоўкі яе магчымага размяшчэння, стварэнню нарматыўнай базы бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі.

Графік выканання работ

правіць
Найменаванне Гады
Распрацоўка першачарговай нарматыўнай базы 20062010
Распрацоўка крытэрыяў, патрабаванняў і выбар праекта АЭС 20062007
Зводны том «Тлумачальная запіска да этапа выбару пункта» 20062007
Дэкларацыя аб намеры 20062007
Даследаванні на аптымальнай пляцоўцы 20062008
Зводны том «Тлумачальная запіска да этапа выбару пляцоўкі» 20072008
Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе 20082009
Папярэдняя справаздача аб бяспецы АЭС 20092010
Абгрунтаванне інвестыцый і прыняцце рашэння аб будаўніцтве 20092010
Архітэктурны праект, пачатак будаўніцтва 2010

Увод у эксплуатацыю планаваўся ў 2015. Пад канец 2007 з’явіліся прагнозы сканчэння будаўніцтва АЭС не ў 2015, а ў 2020[30] (рацыянальную карэкцыю, верагодна, зрабіў Урад Рэспублікі Беларусь).

У 15 студзеня 2008 Міністэрства энергетыкі ўдакладніла пэўныя этапы графіку работ: пуск першага блока запланаваны на 2018, другога — на 1-2 гады пазней, выхад станцыі на поўную магутнасць да 2020[14].

Праект станцыі

правіць

Магчымыя падрадчыкі

правіць

На нарадзе ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення падрыхтоўчых работ па будаўніцтву АЭС 11 кастрычніка 2007 была аб’яўлена, што Беларусь разглядае тры групы замежных кампаній у якасці патэнцыйных удзельнікаў будаўніцтва АЭС: амерыкана-японскую, французска-германскую і расійскую. Не выключаецца магчымасць удзелу Украіны ў гэтым праекце. Магчыма таксама аб’яднанне тэхнічных і праграмных распрацовак адразу некалькіх з гэтых кампаній.

Выказана меркаванне, што ў якасці генеральнага праектавальніка будучай АЭС мусіць выступаць беларуская арганізацыя[10]. 15 лістапада 2007 ім стала Праектнае навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БелНДПІЭнергапрам» (РУП «БелНДПІЭнергапрам»)[31].

У складзе Міністэрства энергетыкі ствараецца дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі для выканання функцый заказчыка па выкананню комплексу падрыхтоўчых работ па будаўніцтву АЭС.

Галоўным староннім (міжнародным) экспертам па маніторынгу будаўніцтва АЭС вызначаны Кіеўскі навукова-даследчы праектны інстытут «Энергапраект»[31]. Гэтая арганізацыя праектавала Ігналінскую АЭС, выступала генеральным праектыроўшчыкам Ровенскай АЭС, АЭС у Венгрыі і інш.

15 лістапада 2007 было абвешчана, што Беларусь пры выбары партнёра для будаўніцтва схіляецца да расійскіх вытворцаў. У якасці патэнцыйных пастаўшчыкоў абсталявання названыя «Вестынгхаус-Ташыба» (ЗША-Японія), «Арэва» (Францыя-ФРГ), «Атамбудэкспарт» (Расія)[32].

9 студзеня 2008 Урадам Рэспублікі Беларусь створана дзяржаўная ўстанова «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі», падпарадкаванае Міністэрству энергетыкі. Выконваючым абавязкі дырэктара ўстановы прызначаны Міхаіл Філімонаў, кіраўнік ААТ «Белэнергабуд»[33].

У снежні 2008 дырэктар дэпартамента па развіцці ядзернай энергетыкі Міністэрства энергетыкі Мікалай Груша адзначыў, што «Росатом» стане генеральным падрадчыкам будаўніцтва. Перамовы з расійскім бокам пройдуць у пачатку 2009. З яго слоў, беларуская адміністрацыя не мела іншага выхаду, бо атрымала прапанову толькі ад расійскай кампаніі. У сваю чаргу, пасол Францыі ў свой час звярнула ўвагу, што тэндэрная прапанова была сфармулявана такім чынам, што яе выканаць мог толькі «Росатом», бо толькі расійская кампанія будуе рэактары запрошванага тыпу. Французская «Арэва» і амерыканска-японская карпарацыя вырабляюць рэактары іншага пакалення[34].

29 красавіка 2010 Міністэрства энергетыкі паведаміла, што Беларуская АЭС будзе будавацца па праекце «АЭС-2006», па якім пабудаваная Ленінградская АЭС і планіруецца ўзвядзенне станцый у Калініградзе і Варонежы [35]. «АЭС-2006» — гэта тыпавы праект расійскай атамнай станцыі новага пакалення 3+ з палепшанымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі. Рэалізоўваць праект пад ключ будзе «Росатом».

Выбар пляцоўкі

правіць

Першапачаткова пошук праводзіўся яшчэ ў СССР (гл. планы будаўніцтва АЭС пад Мінскам). У сучасны перыяд работы пачаліся ў другой палове 1990-х.

З улікам дыстанцыі магчымага размяшчэння АЭС ад населеных пунктаў, ахоўных экалагічных зон, міжнародных авіятрас, магістральных трубаправодаў была складзена «карта адхіленых тэрыторый», у якую трапіла каля 50 % тэрыторыі краіны, у т.л. амаль уся Мінская вобласць. На астатняй тэрыторыі былі вызначаны 54 патэнцыяльныя пункты (малая шчыльнасць насельніцтва і прывязка да вадаёмаў, здольных забяспечыць тэхнічнай вадой АЭС магутнасцю звыш 4 млн кВт). Былі адхіленыя Віцебская вобласць (вялікае люстра вады, але малы вадазбор) і басейн Прыпяці (неспрыяльныя геалагічныя ўмовы, высокі ўзровень грунтовых вод). З 54 пунктаў выбралі шэсць, а з іх пад канец 1990-х — тры.[36].

На 2007, былі папярэдне вызначаны дзве найбольш прыдатныя для будаўніцтва АЭС пляцоўкі (плошчай каля 10 км²): асноўная — Краснапалянская (Быхаўскі пункт) і рэзервная — Кукшынаўская (Шклоўска-Горацкі пункт) і атрыманы неабходны аб’ём інфармацыі для распрацоўкі «Абгрунтавання выбару пункта размяшчэння АЭС» і «Хадайніцтва аб папярэднім узгадненні месца размяшчэння АЭС» (дэкларацыя аб намерах)[37]. Ад Дубровенскага пункта адмовіліся. Разглядаўся і варыянт будаўніцтва ў Гродзенскай вобласці на мяжы з Літвой. Па словах намесніка старшыні Прэзідыума НАН У.Цімашпольскага, пры выбары пляцоўкі Беларусь «разглядае і палітычную падаплёку, але галоўнае — гэта бяспека АЭС»[38].

Канчатковы выбар пляцоўкі для будаўніцтва быў зроблены ў 2008. У снежні было канчаткова прынята рашэнне, што атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе збудавана між мястэчкамі Міхалішкі і Варняны ў Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць). Астравецкай пляцоўцы аддалі перавагу перад альтэрнатыўнымі варыянтамі Быхава і Чавусаў.

Інвестыцыі

правіць
  • 2005: Па разліках Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследванняў — Сосны НАН Беларусі АЭС магутнасцю каля 2000 МВт можа каштаваць разам з інфраструктурай 2,5-3 млрд дол. ЗША[39].
  • 2006: НАН Беларусі ацаніла кошт АЭС у межах 3-3,5 млрд дол. ЗША [40].
  • 2008: Міністэрствам фінансаў праект ацэньваўся прыкладна ў 4 млрд долл. ЗША. Крыніцы фінансавання: бюджэтныя сродкі, знешнія запазычанні, фонд нацыянальнага развіцця і інавацыйны фонд Міністэрства энергетыкі[41].
  • 2009: Запыт на крэдыт у 9 млрд дол. ЗША (з якіх 6,5 млрд плануецца патраціць на будаўніцтва самой станцыі, а астатняе — на стварэнне інфраструктуры)накіраваны ўраду Расійскай Федэрацыі[42].
  • 2021: станам на 1 сакавіка 2021 года было выкарыстана сродкаў крэдыту на суму $ 4,7 млрд з $ 10 млрд, прадугледжаных на будаўніцтва Беларускай АЭС. Агульны арыенціровачны кошт будаўніцтва складзе каля $ 6 млрд.[43]

Навукова-тэхнічная аснова

правіць

Для рэалізацыі Плана падрыхтоўчых работ у 2006—2010 створана дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Ядзерна-фізічныя тэхналогіі для народнай гаспадаркі Беларусі».

Падрыхтоўка персаналу

правіць

Падрыхтоўка спецыялістаў будзе весціся ў трох базавых універсітэтах: Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (факультэт энергетычнага будаўніцтва), Беларускім дзяржаўным універсітэце (фізічны факультэт), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Падпісана пагадненне з Расіяй, якое прадугледжвае магчымасць падрыхтоўкі беларускіх спецыялістаў у гэтай краіне.

Магчыма будуць запрашацца спецыялісты, якія працуюць у галіне ядзернай энергетыкі ў Расіі, Украіне, Літве[44].

З 2010 года ў Беларусі рэгулярна праходзяць місіі МАГАТЭ, падчас якіх групы экспертаў, узначаленыя супрацоўнікамі МАГАТЭ, параўноўваюць існуючую на аб’ектах рабочую практыку з нормамі МАГАТЭ. На падставе праведзенай ацэнкі распрацоўваецца справаздача, якая змяшчае апісанне станоўчай практыкі эксплуатацыі (прызнанай такім чынам на міжнародным узроўні), а таксама прапановы і рэкамендацыі.

EPREV у Беларусі — пачатак 4 кастрычніка 2010

Місія EduTA ў Беларусі — пачатак 30 мая 2011

INIR 1, 2 місіі ў Беларусі — пачатак 18 чэрвеня 2012

Місія IRRS у Беларусі — пачатак 2 кастрычніка 2016

Місія SEED у Беларусі — пачатак 16 студзеня 2017

EPREV місія ў Беларусі — пачатак 8 кастрычніка 2018

Pre-OSART місія ў Беларусі — пачатак 5 жніўня 2019

INIR 3 місія ў Беларусі — пачатак 24 лютага 2020

IPPAS місія ў Беларусі — пачатак 27 чэрвеня 2021

ENSREG місія ў Беларусі — пачатак 31 жніўня 2021[45]

Pre-OSART місія ў Беларусь — пачатак 25 кастрычніка 2021 года [46]

Справаздачы аб выніках праверак на сайце МАГАТЭ[47]

Ядзерныя матэрыялы

правіць

8 лістапада міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне перавозкі ядзерных матэрыялаў. Пагадненне вызначае парадак перавозкі ядзерных матэрыялаў паміж краінамі.[48]

Гісторыя адключэння першага энергаблока

правіць
Адключаны Уключаны Прычына адключэння
8 лістапада 2020 19 лістапада 2020 Першы энергаблок перастаў выпрацоўваць магутнасць, а турбіна была спынена з-за сапсаваных трансфарматараў напружання[49].
3 снежня 2020 21 снежня 2020 Першы энергаблок планава адключаны ад энергасістэмы[50].
16 студзеня 2021 21 студзеня 2021 Першы энергаблок беларускай АЭС быў адключаны ад сеткі пасля таго, як спрацавала сістэма абароны генератара[51].
20 лютага 2021 8 сакавіка 2021 Першы энергаблок планава спынены для правядзення выпрабаванняў і рэгламентных работ[52].
10 сакавіка 2021 14 сакавіка 2021 Першы энергаблок планава адключаны ад сеткі для даследаванняў ксенонавых пераходных працэсаў у рэактарнай устаноўцы са зніжэннем яе магутнасці да мінімальна кантраляванага ўзроўню.
25 сакавіка 2021 31 сакавіка 2021 Першы энергаблок адключаны ад сеткі для правядзення выпрабаванняў і рэгламентных работ.
7 красавіка 2021 6 мая 2021 Першы энергаблок быў адключаны, каб правесці агляд і ацаніць эфектыўнасць работы сістэм і абсталявання[53].
12 ліпеня 2021 4 кастрычніка 2021 Першы энергаблок БелАЭС быў адключаны ад сеткі аўтаматычнай аховай генератара[54].
17 лістапада 2021 19 лістапада 2021 Першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі дзеяннем аўтаматыкі[55].
25 красавіка 2022 9 лістапада 2022 Першы энергаблок БелАЭС выведзены ў планава-папераджальны рамонт[56].
кастрычнік 2023 16 снежня 2023 Першы энергаблок БелАЭС выведзены ў планава-папераджальны рамонт[57].

Нарматыўная база

правіць

Нарматыўная прававая і нарматыўна-тэхнічная база бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі

правіць

Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмай «Ядзерна-фізічныя тэхналогіі» прадугледжана распрацоўка і прыняцце 18 першачарговых нарматыўна-тэхнічных дакументаў, што датычацца бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі (падрабязней) і Закона «Аб выкарыстанні атамнай энергіі».

Закон павінен рэгламентаваць пытанні размяшчэння, праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і вываду з эксплуатацыі ядзерных установак, транспартыравання, захоўвання, утылізацыі і выкарыстання ў мірных мэтах свежага і адпрацаванага ядзернага паліва, рэгуляваць забеспячэнне і кантроль за ядзернай, радыяцыйнай, тэхнічнай і пажарнай бяспекай ядзерных установак, экспарт і імпарт абсталявання, тэхналогій, ядзерных матэрыялаў і паслуг, падрыхтоўку спецыялістаў, дзяржаўны кантроль і іншыя пытанні ў галіне выкарыстання ядзернай энергіі.

Падрыхтоўка праекта Закона ўнесена ў План падрыхтоўкі законапраектаў на 2007, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2007 № 11. Тэрмін падрыхтоўкі законапраекта — лістапад 2007[58]. Мяркуецца, што законапраект будзе адразу ўнесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[59] (а не праз паўгода, як звычайна прынята ў практыцы беларускага парламента).

Для забеспячэння функцый дзяржаўнага рэгулявання і ліцэнзавання ў галіне бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі, іанізуючага выпраменьвання, бяспечнага абыходжання з радыеактыўнымі адходамі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2007 № 565 створаны Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных становішчах Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнагляд) і зацверджана палажэнне аб ім.

Нарматыўная прававая база будаўніцтва АЭС

правіць

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па будаўніцтву атамнай электрастанцыі» ад 12 лістапада 2007 № 565.

Пастаўкі ў Літву

правіць

З самага пачатку будаўніцтва суседняя Літва рэзка выказвалася супраць будаўніцтва станцыі і адмовілася ад пакупак энергіі АЭС. Аднак з запускам станцыі краіна не змагла адмовіцца ад беларускай электрычнасці з-за яе дэфіцыту ў Літве. Як заявіў 5 лютага 2021 года кіраўнік Мінэнерга прыбалтыйскай рэспублікі Дайнюс Крэйвіс, за апошнія 10 сутак праз літоўска-беларускую перамычку паступіла 154 млн кВт/г, з іх 50 % або 77 млн кВт/г — гэта электраэнергія, атрыманая на БелАЭС, а яшчэ 50 % — электрычнасць з Расіі. Чыноўнік распавёў на пасяджэнні Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Літвы, што энергію Вільнюс па паперах купляе на латвійскай біржы. Аднак мяжу з Латвіяй электрычнасць не перасякае, а напрамую паступае з Беларусі. Ён адзначыў, што ўлады ўжо выдаткавалі 4 млн еўра за атрыманую электрычнасць з Беларусі, а за год заплацяць Мінску 120 мільёнаў еўра. Крэйвіс перакананы, што атрыманыя грошы беларускае кіраўніцтва выдаткуе на пабудову другога і трэцяга энергаблокаў, і атрымаецца, што Літва сама прафінансуе аб’ект[60].

Зноскі

правіць
  1. https://belaes.by/be/ab-pradpryemstve-2.html
  2. "Belarusian Nuclear Power Plant Project: Timeline". BELTA. 4 June 2014. Архівавана з арыгінала 28 снежня 2020. Праверана 25 September 2020.
  3. Подготовка проекта российско-белорусского межправительственного соглашения о строительстве АЭС практически завершена, подписание ожидается в ноябре — декабре. «Атомстройэкспорт» // Белорусское бюро ПРАЙМ-ТАСС, 12 ноя 2009 (дата обращения: 21.03.2013)
  4. гугл карты
  5. "Замещение природного газа и необходимость в энергоемких производствах: второй энергоблок БелАЭС включен в сеть". Экономическая газета. 2023-05-23. Архівавана з арыгінала 2024-03-30.
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2019. Праверана 25 лютага 2019.
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2019. Праверана 25 лютага 2019.
  8. https://atom.belta.by/ru/news_ru/view/belaes-pomozhet-sokratit-vybrosy-parnikovyx-gazov-k-2030-godu-na-35-10507/ Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  9. Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь — № 7 (122), 2006. — С. 71.
  10. а б Беларусь рассматривает три группы зарубежных компаний в качестве участников строительства АЭС (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (11 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2015.
  11. Программа-минимум и программа-максимум Александра Лукашенко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 21 верасня 2007.
  12. Лукашенко: решение о строительстве АЭС будет приниматься с учетом мнения народа (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (11 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2009.
  13. Александр Лукашенко провел совещание по вопросам обеспечения надежной работы энергетического комплекса страны
  14. а б Развіццё атамнай энергетыкі з’яўляецца важнейшым фактарам забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 15 студзеня 2008
  15. Постановление Совета Безопасности Республики Беларусь от 31 января 2008 г. № 1 «О развитии атомной энергетики в Республике Беларусь» Архівавана 25 чэрвеня 2021.
  16. Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (19 красавіка 2019). Праверана 19 лютага 2020.
  17. Салаўёў, Сяргей. Хопіць пудрыць нам мазгі!. Новы час (17 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.
  18. Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў энергасістэму краіны
  19. На БелАЭС «выявлена необходимость замены отдельного электротехнического измерительного оборудования» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (9 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
  20. Першы энэргаблёк БелАЭС вывелі на 100% магутнасьці (руск.). Беларуская служба Радыё «Свабода» (13 студзеня 2021).
  21. На БелАЭС завершился этап комплексного опробования первого энергоблока Архівавана 9 ліпеня 2021.
  22. На втором энергоблоке БелАЭС завершена сборка реактора для этапа холодно-горячей обкаткиАрхівавана 24 сакавіка 2021.
  23. Ввод в эксплуатацию второго энергоблока БелАЭС планируется в 2022 году Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  24. АЭС – каштоўнае набыццё ці крыніца бясконцых стратаў? Расследаванне «Белcату». Белсат (21 снежня 2021).
  25. На БелАЭС успешно завершена загрузка ядерного топлива в реактор второго энергоблока
  26. [1] Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  27. Міністэрства энергетыкі. Справаздача «Аб магчымым уздзеянні на навакольнае асяроддзе Беларускай АЭС» Архівавана 25 кастрычніка 2009.
  28. а б Мілена Ануфрыёнак. У энергабалансе Беларусі да 2020 года ядзернае паліва зойме каля 14-16 працэнтаў// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 15 лістапада 2007
  29. Развитие атомной энергетики обеспечит укрепление независимости и экономической самостоятельности Беларуси — А.Лукашенко Архівавана 25 сакавіка 2016.
  30. На участие в строительстве АЭС в Литве Минск не заявлялся
  31. а б Мілена Ануфрыёнак. Беларусь прыцягне ў якасці міжнароднага эксперта па будаўніцтву АЭС Кіеўскі інстытут «Энергапраект»// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 15 лістапада 2007
  32. Мілена Ануфрыёнак. Беларусь пры выбары партнёра для будаўніцтва АЭС схіляецца да расійскіх вытворцаў — У.Цімашпольскі// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 15 лістапада 2007
  33. Мілена Ануфрыёнак. Выконваючым абавязкі кіраўніка Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі назначаны Міхаіл Філімонаў// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 9 студзеня 2008
  34. Мікола Бугай. АЭС на Нарачы збудуюць расіяне Архівавана 25 верасня 2020.// Наша Ніва. № 48 (598) 29 снежня 2008. С. 5.
  35. Ірына Аніскевіч. Белорусская АЭС будет строиться по проекту «АЭС-2006» — Минэнерго// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 29 красавіка 2010
  36. Подобраны три практически идеальных площадки для Белорусской АЭС Архівавана 23 снежня 2007.
  37. Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь — № 7 (122), 2006. — С. 72.
  38. Беларусь может построить свою АЭС на границе с Литвой
  39. АЭС в Беларуси быть! Вопрос — когда? Архівавана 22 лютага 2010.
  40. Совещание о повышении энергетической безопасности Республики Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2010. Праверана 2 сакавіка 2010.
  41. Строительство белорусской АЭС обойдется в около $4 млрд — Минфин Архівавана 1 кастрычніка 2020.
  42. Белорусская АЭС может стать долгостроем Архівавана 12 студзеня 2010.
  43. [2] Архівавана 13 верасня 2021.
  44. Беларусь прорабатывает вопрос подготовки специалистов для атомной электростанции Архівавана 25 сакавіка 2016.
  45. https://atom.belta.by/ru/belaes_ru/view/eksperty-ensreg-otmechajut-progress-v-realizatsii-natsionalnogo-plana-dejstvij-po-stress-testam-belaes-11419/t_id/1 Архівавана 13 верасня 2021.
  46. https://www.belta.by/economics/view/eksperty-magate-zavershili-rabotu-na-belaes-467059-2021/
  47. https://www.iaea.org/services/review-missions/calendar?type=All&year%5Bvalue%5D%5Byear%5D=&location=3510&status=4275
  48. https://www.belta.by/economics/view/belarus-i-rossija-podpisali-mezhpravsoglashenie-o-sotrudnichestve-v-oblasti-perevozki-jadernyh-468479-2021/
  49. На БелАЭС «выявлена необходимость замены отдельного электротехнического измерительного оборудования» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (9 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
  50. https://www.belarus.by/by/business/business-news/pershy-blok-belaes-planava-adkljuchany-ad-energasstemy-dlja-testsravannja-abstaljavannja---mnenerga_i_0000122252.html(недаступная спасылка)
  51. https://bel.sputnik.by/economy/20210121/1046697234/Pershy-energablok-BelAES-uklyuchany--setku.html
  52. https://nn.by/?c=ar&i=268623
  53. https://reform.by/215093-pervyj-jenergoblok-belajes-opjat-otkljuchajut-ot-seti
  54. https://www.belta.by/economics/view/pervyj-energoblok-belaes-otkljuchen-ot-seti-minenergo-450120-2021/
  55. https://belsat.eu/news/17-11-2021-pershy-energablok-belaes-znou-adklyuchyli/
  56. Первый энергоблок БелАЭС опять не работает. На этот раз его отключили на плановый ремонт
  57. Первый энергоблок БелАЭС опять отправят на ремонт
  58. Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь: План подготовки законопроектов на 2007 г.(недаступная спасылка)
  59. Совещание по вопросам строительства АЭС в Беларуси
  60. ЛИТВА ЗАПЛАТИЛА МИНСКУ 4 МЛН ЕВРО ЗА 10 ДНЕЙ «ОТКАЗА» ОТ ЭЛЕКТРОЭНЕРГИИ С БЕЛАЭС

Спасылкі

правіць