Адкрыць галоўнае меню

Ліпск (Ляхавіцкі раён)

аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Ліпск)
Аграгарадок
Ліпск
Касьцёл Ліпск.JPG
Касцёл.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1633
Аўтамабільны код
1
Ліпск на карце Беларусі ±
Ліпск (Ляхавіцкі раён) (Беларусь)
Ліпск (Ляхавіцкі раён)
Ліпск (Ляхавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ліпск (Ляхавіцкі раён)

Ліпск[1] (трансліт.: Lipsk, руск.: Липск) — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавета.

НазваПравіць

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Ліпск» утварыўся ад назвы пароды дрэва — ліпы[2].

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Ліпск датуецца 1492 годам. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства. У 1700 г. у мястэчку ўжо існаваў касцёл.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ліпск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У другой пал. XIX ст. тут было 67 двароў[3]. У 1910 годзе ў мястэчку збудавалі новы касцёл.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Крывошын Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Ліпск увайшоў у склад БССР, у Ляхавіцкі раён. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. У 1940—1954 гадах цэнтр Ліпскага сельсавета.

СлавутасціПравіць

 
Касцёл Святой Марыі
  • Касцёл (1910)
  • Томаш граф Патоцкі (1884—1972) фундатар касцёла ў Ліпску.
  • Яраслаў граф Патоцкі (1905—1956), сын Томаша. вядомы паляўнічы, аўтар кнігі « Мае баданні на Алясцы» Закапане 1955 год.
  • Ірэна Шарска — графіня Патоцка (1909—1939) вядомая акторка, мадэлька, спявачка. першая жонка графа Яраслава.

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 203.
  3. Lipsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 294.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — С. 24.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць