Адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў Беларусі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Гэты спіс змяшчае адвакатаў, якія прадстаўлялі палітычных зняволеных або пацярпелых ад катаванняў і пераследу ў час палітычнага крызісу ў Беларусі і былі пазбаўлены ліцэнзіі за сваю дзейнасць[1].

Пасля выбараў 2010 года

правіць
Фота Імя Род дзейнасці Прычына Афіцыйная

прычына

Наступствы
Алег Агееў пазбаўлены ліцэнзіі ў лютым 2011
Таццяна Агеева пазбаўлена ліцэнзіі ў лютым 2011
Тамара Гараева пазбаўлена ліцэнзіі ў лютым 2011
Уладзімір Толсцік абараняў Ірыну Халіп пазбаўлена ліцэнзіі ў лютым 2011
Зарына Залеўская пазбаўлена ліцэнзіі ў лютым 2011
Павел Сапелка абараняў Аляксандра Францкевіча актыўная абарона палітычных вязняў пасля Плошчы 2010 пазбаўлены ліцэнзіі ў сакавіку 2011[2]
Тамара Сідарэнка актыўная абарона палітычных вязняў пасля Плошчы 2010 (Арцём Дубскі) пазбаўлены ліцэнзіі ў жніўні 2011

Пасля выбараў 2020 года

правіць

Інстытут правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBAHRI)[en] і Фонд Дж. Клуні «За справядлівасць» (CFJ) у сумесным звароце асудзілі хвалю рэпрэсій супраць адвакатуры ў Беларусі, у выніку якой адвакаты былі пазбаўленыя ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці, у тым ліку абаронца Марыі Калеснікавай Людміла Казак. Сустаршыня IBAHRI Майкл Кірбі заявіў[3]:

  Дзеянні, прынятыя супраць спадарыні Казак, а таксама дзеянні супраць яе калег наўпрост звязаныя з прафесійнай дзейнасцю адвакатаў. Гэта дэманструе, што юрысты ў Беларусі не абароненыя ад парушэння іх прафесійных правоў, але таксама падвяргаюцца асабістым пагрозам у выглядзе выкрадання, адвольнага арышту, затрымання і неабгрунтаванага судовага пераследу ў парушэнне асноўных працэсуальных гарантый.  

Паводле слоў Кірбі, гэта супярэчыць 16-му прынцыпу Асноўных прынцыпаў ААН, які тычыцца ролі юрыстаў і абвяшчае: ўрады павінны стварыць умовы, каб юрысты маглі выконваць усе свае прафесійныя функцыі без запалохвання, перашкод, пераследаў або неналежнага ўмяшання; юрысты «не павінны пакутаваць або падвяргацца пагрозам», а таксама судоваму пераследу або адміністрацыйным, эканамічным альбо іншым санкцыям за любыя дзеянні, прынятыя ў адпаведнасці з прафесійнымі абавязкамі, стандартамі і этыкай[3].

16 красавіка 2021 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці», які ўносіць змены ў закон «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Змены ў закон аб адвакатуры ўступяць у сілу ў лістападзе 2021 года. Прадстаўнік лідаркі пратэстнага руху Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі назваў пяць ключавых змен у законе, якія знішчаюць незалежную адвакатуру ў Беларусі[4][5]:

  • Міністэрства юстыцыі будзе ўзгадняць кіраўніцтва калегій адвакатаў — Саветы, нават калі самі адвакаты супраць.
  • Дысцыплінарныя вытворчасці будуць цяпер праводзіць Саветы калегій адвакатаў, а не прафесійныя дысцыплінарныя камісіі, якія выбіралі самі адвакаты з самых дасведчаных і аўтарытэтных калег.
  • Кандыдатаў на пазіцыю адвакатаў таксама будуць узгадняць у Міністэрстве юстыцыі. Такім чынам ўжо на стадыі стажыроўкі Мінюст будзе адсяваць няўгодных кандыдатаў. Пры гэтым для былых супрацоўнікаў пракуратуры, судоў, следчых і праваахоўных органаў прадугледжаны спрошчаны парадак.
  • З’езды адвакатаў пазбаўленыя магчымасці вызначаць фінансавыя пытанні — гэта таксама аддаюць Саветам калегій, то бок адвакатаў пазбаўляюць магчымасці як абіраць сваё кіраўніцтва, так і вызначаць бюджэт органаў кіравання.
  • Скарачаецца спіс магчымых формаў адвакацкай дзейнасці. У новым законе вырашана зноў вярнуцца да адзінай формы працы — юрыдычных кансультацый, без незалежных адвакацкіх бюро і індывідуальнай практыкі. А юрыдычныя кансультацыі ствараюцца Саветамі калегій і знаходзяцца цалкам у іх пад кантролем.
Фота Імя Род дзейнасці Прычына Афіцыйная

прычына

Наступствы
Юлія Леванчук абараняла збітага ўласніка кветкавай крамы Максіма Харошына. «грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, дзеянні, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру»: была ініцыятарам перапіскі са следчым, у якой дапусціла пагрозы ў яго адрас і ў адрас членаў яго сям’і[6]. пазбаўлена ліцэнзіі ў кастрычніку 2020
Аляксандр Пыльчанка абараняў Віктара Бабарыка і Марыю Калеснікаву.

У публікацыі на партале Tut.by 14 жніўня расказаў, якімі паўнамоцтвамі валодае генпракурор і якія дзеянні можа распачаць па апублікаваных у СМІ відэа і сведчаннях збіцця людзей 9–12 жніўня ў РУУС і ІЧУ[6].

«грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, дзеянні, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру»: дапусціў у СМІ некампетэнтныя каментарыі і фактычна заклікаў да проціпраўных дзеянняў, у тым ліку «да блакавання і раззбраення воінскіх падраздзяленняў. Пры гэтым заявы Пыльчанкі ўводзяць грамадскасць у зман адносна паўнамоцтваў дзяржаўных органаў»[6]. пазбаўлены ліцэнзіі ў кастрычніку 2020
Наталля Аўсяннікава адваката Віцебскай абласной калегіі адвакатаў падпісала калектыўны ліст супраць гвалту[7] пазбаўлена ліцэнзіі 2 лістапада 2020[7]
Канстанцін Міхэль адміністрацыйнае правапарушэнне за ўдзел у масавых мерапрыемствах (артыкул 24.23 КаАП)[7] пазбаўлены ліцэнзіі 19 лютага 2021[7]
Міхаіл Кірылюк прадстаўляў інтарэсы баскетбалісткі Алены Леўчанка; член Кардынацыйнай рады беларускай апазіцыі[7] апублікаваў у інтэрнэце заявы, «якія змяшчаюць грубыя, бестактоўныя выразы ў дачыненні да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў»[7] пазбаўлены ліцэнзіі 19 лютага 2021[7]
Максім Конан адміністрацыйнае правапарушэнне за ўдзел у масавых мерапрыемствах (артыкул 24.23 КаАП)[7] пазбаўлены ліцэнзіі 19 лютага 2021[7]
Людміла Казак абараняла Марыю Калеснікаву адміністрацыйнае правапарушэнне за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі» (артыкул 24.3 КаАП)[7] пазбаўлена ліцэнзіі 19 лютага 2021[7]
Уладзімір Сазанчук абараняў фігурантаў справы Ціханоўскага Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Казлова[8], журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай[7] парушыў права на абарону Казлова, адмовіўшыся даць падпіску аб невыдаванні звестак папярэдняга следства[7] пазбаўлены ліцэнзіі 24 лютага 2021[8]
Андрэй Барташэвіч абараняў удзельнікаў пратэстаў недастатковая кваліфікацыя[9] пазбаўлены ліцэнзіі ў сакавіку 2021
Алена Шынкарэвіч абараняла ўдзельнікаў пратэстаў, падпісала ліст супраць гвалту[10] недастатковая кваліфікацыя[9][10] пазбаўлена ліцэнзіі ў сакавіку 2021
Мікалай Ётка недастатковая кваліфікацыя[9] пазбаўлены ліцэнзіі ў сакавіку 2021
Сяргей Пічуха адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў пазбаўлены ліцэнзіі ў сакавіку 2021
Вольга Баранчык Старшыня дысцыплінарнай камісіі Мінскай абласной калегіі адвакатаў недастатковая кваліфікацыя[11] пазбаўлена ліцэнзіі ў красавіку 2021
Барыс Ляскоўскі Сябра дысцыплінарнай камісіі Мінскай абласной калегіі адвакатаў недастатковая кваліфікацыя[11] пазбаўлены ліцэнзіі ў красавіку 2021
Сяргей Зікрацкі адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў абараняў Дар’ю Чульцову, Кацярыну Андрэеву, Кацярыну Барысевіч, TUT.BY недастатковая кваліфікацыя[11] пазбаўлены ліцэнзіі ў красавіку 2021, пакінуў Беларусь
Уладзіслаў Філіповіч пазбаўлены ліцэнзіі ў красавіку 2021
Міхаіл Баднарчук адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў абараняў Кацярыну Барысевіч заняпад пад ціскам яго адвакацкага бюро, папраўкі ў заканадаўства аб адвакатуры, уведзеныя вясной 2021 года, якія яшчэ больш пашыраюць кантроль Міністэрства юстыціі над сферай выйшаў з калегіі ў маі 2021 года, пакінуў Беларусь[12]
Андрэй Мачалаў абараняў Вольгу Сінілёву супраць Аліны Касьянчык, Кацярыну Андрэеву і Ігара Ільяша, журналістак TUT.BY Кацярыну Барысевіч і Любоў Каспяровіч, шматдзетную маці Вольгу Залатар пазбаўлены ліцэнзіі ў чэрвені 2021[13]
Дзмітрый Лаеўскі Адвакат, кіруючы партнёр адвакацкага бюро «Лаеўскі, Юльскі і партнёры» абараняў інтарэсы кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і ягонага былога адваката Максіма Знака[14]. У судовых спрэчках папрасіў апраўдаць людзей, чыя вымушаная згода з абвінавачваннем выкарыстоўвалася для незаконнага крымінальнага праследу Віктара Бабарыкі, што было расцэнена як «выказванні ў дачыненні да абвінавачвання іншых асоб, якія супярэчаць іх пазіцыі і пазіцыі іх абаронцаў» і «ацэнка пазіцыі і працы іншых адвакатаў у прысутнасці іх кліентаў»[14]. Дысцыплінарная камісія МГКА выключыла з калегіі адвакатаў у ліпені 2021[14]
Антон Гашынскі Кіруючы партнёр адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскі і партнёры». абараняў палітолага Віталія Шклярава, журналіста Андрэя Аляксандрава, айцішнікаў кампаніі «PandaDoc», аўтара ютуб-канала «Слуцк для жыцця» Уладзіміра Няронскага, затрыманую разам з Раманам Пратасевічам расіянку Соф’ю Сапегу, выкладчыцу БДІУР па «справе студэнтаў» Вольгу Філатчанкаву. пазбаўлены ліцэнзіі ў ліпені 2021[15]
Яўген Маслаў Адвакат адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскі і партнёры» «недастатковая кваліфікацыя» пазбаўлены ліцэнзіі ў жніўні 2021[16]
Юлія Князь Адвакат,якая выконвала сваю дзейнасць iндывiдуальна Прадстаўляла інтарэсы ў судзе назіральнікаў, адлічаных студэнтаў, звольненых работнікаў «недастатковая кваліфікацыя» пазбаўлена ліцэнзіі ў жніўні 2021[16]
Вольга Карпушонак Адвакат адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскі і партнёры» абараняла Андрэя Аляксандрава «недастатковая кваліфікацыя» пазбаўлена ліцэнзіі ў жніўні 2021[16]
Аляксей Цялегін публічныя выказванні у сацыяльных сетках пазбаўлены ліцэнзіі ў верасні 2021 года
Наталля Мацкевіч абараняла Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Дзядка пазбаўлена ліцэнзіі ў кастрычніку 2021 года[17]
Яўген Пыльчанка абараняў Віктара Бабарыку, Святлану Купрэеву, Максіма Знака ацэнка выступленняў іншых адвакатаў падчас судовых спрэчак па справе менеджараў Белгазпромбанку, канфлікт інтарэсаў пры абароне Бабарыкі і Купрэевай, сяброўкі сям’і Бабарыкі пазбаўлены ліцэнзіі ў кастрычніку 2021 года[18]
Ірына Варанкова абараняла сына Віктара Бабарыкі Эдуарда Бабарыку «недастатковая кваліфікацыя» пазбаўлена ліцэнзіі ў лістападзе 2021 года[19]

Зноскі

  1. Report: Lawyers Under Threat - Increasing Suppression of the Legal Profession in Belarus (англ.). Lawyers for Lawyers (21 ліпеня 2021). Праверана 23 ліпеня 2021.
  2. http://spring96.org/be/news/43236 Справа салігорскіх анархістаў
  3. а б Краіна, якой непатрэбныя сумленныя адвакаты. 04-03-2021
  4. Белорусских адвокатов лишают независимости. Как это происходит
  5. Сяргей Зікрацкі: «Новы закон цалкам знішчае незалежную адвакатуру»
  6. а б в В Минюсте прокомментировали решение по адвокатам Пыльченко и Леванчук. 15 октября 2020
  7. а б в г д е ё ж з і к л м Алексей Шунтов. Минюстова дюжина. В Беларуси лишают лицензий адвокатов, которые защищают журналистов, политиков и активистов Архівавана 20 лістапада 2021.. 24 марта 2021
  8. а б Скасаваная ліцэнзія адваката Уладзіміра Сазанчука, які абараняў Міколу Статкевіча і Дзмітрыя Казлова. 24-02-2021
  9. а б в Три беларусских адвоката не прошли аттестацию Минюста
  10. а б «Выклікалі тых, хто падпісаў хоць адну петыцыю». Адвакатку Шынкарэвіч пазбавілі ліцэнзіі — яна шукае працу
  11. а б в Адвакаты Зікрацкі, Ляскоўскі і Баранчык не прайшлі пераатэстацыю. 2021.03.24
  12. Адвокат Боднарчук, который защищал журналистку TUT.by Борисевич, уехал в Украину (руск.)(недаступная спасылка). Медиазона Беларусь (13 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  13. https://belsat.eu/news/18-06-2021-sud-za-vysyalenne-prakurorki-ne-adbyusya-bo-advakata-machalova-pazbavili-litsenzii/
  14. а б в Дмитрия Лаевского исключили из коллегии адвокатов
  15. Адваката Антона Гашынскага пазбавілі ліцэнзіі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 ліпеня 2021). Праверана 14 ліпеня 2021.
  16. а б в Адвакатка Карпушонак напісала артыкул, што адвакатам не трэба высоўвацца. На наступны дзень яе пазбавілі ліцэнзіі . Наша Ніва (12 жніўня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.
  17. Защитница Виктора Бабарико Наталья Мацкевич сообщила об исключении из Минской городской коллегии адвокатов (руск.)(недаступная спасылка). Медиазона Беларусь (25 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  18. Пазбавілі ліцэнзіі Яўгена Пыльчанку, апошняга адваката Віктара Бабарыкі . Радыё Свабода (28 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 29 кастрычніка 2021.
  19. Политзаключенный Эдуард Бабарико лишился адвоката (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (2 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2021. Праверана 2 лістапада 2021.

Спасылкі

правіць