Мацвей Рыгоравіч Вайнруб

ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза

Мацвей Рыгоравіч Вайнруб (2 мая 1910, г. Барысаў — 14 лютага 1998, г. Кіеў) — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 8-й гвардзейскай арміі 1 — га Беларускага фронту, гвардыі генерал-лейтэнант танкавых войскаў. Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Мацвей Рыгоравіч Вайнруб
Канверт Пошты Украіны
Канверт Пошты Украіны
Дата нараджэння 2 мая 1910(1910-05-02)
Месца нараджэння г. Барысаў
Дата смерці 14 лютага 1998(1998-02-14) (87 гадоў)
Месца смерці г. Кіеў
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў танкавыя войскі
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў

бранетанкавыя і механізаваныя войскі 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Сувязі Яўсей Рыгоравіч Вайнруб — старэйшы брат, таксама Герой Савецкага Саюза
У адстаўцы старшы навуковы супрацоўнік Украінскага Навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Яўрэй.

Малодшы брат Героя Савецкага Саюза Яўсея Рыгоравіча Вайнруба.

У 19241929 гадах працаваў шкловыдзімальнікам на Барысаўскім шкляным заводзе.

У 1927 годзе скончыў 2 курса рабфака.

Служба ў Чырвонай Арміі да Вялікай Айчыннай вайны правіць

У Чырвонай Арміі з 1929 года[1].

У 1931 годзе скончыў Беларускую аб'яднаную ваенную школу.

У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе[1].

Вялікая Айчынная вайна правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Ваяваў у складзе войскаў Заходняга, Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага і 1-га Беларускага франтоў[1]. Камандаваў танкавым палком. У якасці камандуючага бранетанкавымі сіламі 62-й арміі і намесніка камандарма В. І. Чуйкова Мацвей Рыгоравіч Вайнруб ярка праявіў сябе ў абароне Сталінграда. У ходзе Сталінградскай бітвы падраздзяленні пад яго камандаваннем не дапусцілі гітлераўцаў да Цэнтральнай чыгуначнай станцыі, а затым спынілі наступ фашысцкіх войскаў на гэтым участку фронту, ён асабіста кіраваў атакай на «Дом спецыялістаў»[2].

Камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 8-й гвардзейскай арміі (1-ы Беларускі фронт) гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Мацвей Рыгоравіч Вайнруб асабліва вызначыўся падчас Вісла-Одэрская наступальнай аперацыі, калі ён умела кіраваў баявымі дзеяннямі рухомай танкавай групы па прарыву абароны праціўніка на левым беразе ракі Віслы ў раёне польскага горада Магнушаў[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года «за ўмелае камандаванне даручанымі войскамі і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі» гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Вайнрубу Мацвею Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5175).

Пасля вайны правіць

Пасля вайны генерал-маёр танкавых войскаў Мацвей Рыгоравіч Вайнруб быў прызначаны намеснікам камандуючага Кіеўскай ваеннай акругай.

У 1951 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба[1], а ў 1956 годзе завочна — Новасібірскі індустрыяльны інстытут.

З 1970 года генерал-лейтэнант Мацвей Рыгоравіч Вайнруб — у адстаўцы[1]. Жыў у сталіцы Украіны — горадзе-героі Кіеве. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Украінскага Навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі.

Памёр 14 лютага 1998 года. Пахаваны ў Кіеве на Соўскіх могілках.

Памяць правіць

  • Помнік[3] на Соўскіх могілках у горадзе—герое Кіеве
  • У 2010 годзе Поштай Украіны выпушчаны мастацкі канверт, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Мацвею Вайнрубу.
  • У Барысаве ў гонар Мацвея Вайнруба і яго брата Яўсея названа вуліца — вуліца Братоў Вайнрубаў.
  • 5 мая 2013 года ў горадзе Ашдодзе (Ізраіль) адкрыты помнік двум родным братам — танкістам, яўрэям, Героям Савецкага Саюза Мацвею Рыгоравічу і Яўсею Рыгоравічу Вайнрубам[4].

Узнагароды правіць

Ганаровы званні правіць

Сачыненні правіць

  • Эти стальные парни. Повесть о пережитом. — Киев: Молодь, 1972.
  • Однополчане. — Киев, 1982.
  • Фронтовые судьбы. — Киев, 1985.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Вайнруб Матвей Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.
  2. «Полем боя становится город» — глава з кнігі Крылова Мікалая Іванавіча «Сталинградский рубеж»
  3. Помнік на Соўскіх могілках
  4. В Ашдоде открыли обелиск братьям-героям Архівавана 10 мая 2013. (руск.)

Спасылкі правіць