Ры́жык, Млечнік смачны, Рыжок[1] (Lactarius deliciosus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства сыраежкавых.

Рыжык
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius deliciosus (L.) Gray 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  55514
EOL  188248
MB  224737

Апісанне правіць

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см з загнутым уніз краем, акругла-пукатая, потым лейкападобная. У рыжыка хваёвага афарбоўка шапкі маркоўна-рыжая з канцэнтрычнымі кругамі, мякаць шчыльная з аранжавым млечным сокам, са смалістым смакам і пахам, на зломе зелянее. У рыжыка яловага — больш бледная, зеленавата-рыжая, мякаць крохкая. Пласцінкі прырослыя, жоўта-аранжавыя, пры дакрананні і на зломе бурэюць. Ножка цыліндрычная, усярэдзіне пустая. Споры шырокаавальныя, светла-крэмавыя.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі з ліпеня па верасень трапляюцца дзве формы рыжыкаў: у яловых лясах — яловы, у хваёвых лясах — хваёвы.

Спажыванне правіць

Каштоўны ядомы грыб.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Agaricus deliciosus

Літаратура правіць

Спасылкі правіць