Цвінтарэй

род раслін

Цвінтарэй[3][4] (Centaurium) — род кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Цвінтарэй
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Centaurium Hill, 1756

Сінонімы
Erythraea Borkh.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30026
NCBI  50750
EOL  60747
IPNI  8147-1

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 5—35[4] см. Сцябло прамое, чатырохграннае, голае або пакрытае кароткімі сасочкамі.

 
Centaurium erythraea. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Лісце супраціўнае, простае, з суцэльным краем. Кветкі ружовага, радзей жоўтага або белага колеру, сабраныя ў разгалінаваныя вілаватыя, часам коласападобныя суквецці ці адзіночныя. Чашачка трубчастая, вуглаватая. Тычынак 5. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліны роду растуць пераважна ва ўмераных і субтрапічных зонах Паўночнага паўшар’я, таксама сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы (Чылі).

Віды правіць

Род налічвае каля 50[4] відаў.

Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  5. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць