Алесь Жамойцін

беларускі паэт

Алесь Жамойцін (Аляксандр Пятровіч Жамойцін) (7 жніўня 1955, в. Малахоўцы, Баранавіцкі раён) — беларускі паэт.

Алесь Жамойцін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 жніўня 1955(1955-08-07) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат (1972), працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973—1975 служыў у Савецкай Арміі. Працаваў слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплахода «Днепра-Буг» у Пінску. У 1976—1977 — лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977—1978 — апілоўшчык у Баранавічах. Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1982). У 1978—1985 — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985—1987 — механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (у Вільнюсе). З 1988 — навуковы супрацоўнік, з 1989 — загадчык літаратурна-мемарыяльнага музея Ф. Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага р-на. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1989).

ТворчасцьПравіць

Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1981 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Жамойцін Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.