Альманскія балоты (заказнік)

Альма́нскія балоты — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Заснаваны ў 1998 годзе для захавання унікальных ландшафтаў Прыпяцкага Палесся з комплексам рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін.

Альманскія балоты
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьСтолінскі раён, Брэсцкая вобласць
Плошча 94 219 га
Дата заснавання 1998
physical
Альманскія балоты
Альманскія балоты
physical
Альманскія балоты
Альманскія балоты

Плошча заказніка складае 94 219 га, уключае поймы р. Сцвіга, Льва і найбольш буйны ў Еўропе суцэльны балотны комплекс (балоты Чырвонае і Гала). Комплексы Палескай правінцыі алювіяльных тэрасаваных, балотных і другасна-ледавіковых ландшафтаў. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя глеяватыя і інш.

Пад лесам 49,8 % тэрыторыі. У флоры 687 відаў сасудзістых раслін, у т.л. 12 у Чырвонай кнізе: сон лугавы, гарлачык белы, касач сібірскі, шалфей лугавы, сальвінія плывучая, лілея кучаравая і інш. У фаўне 225 відаў насякомых, 12 ў Чырвонай кнізе; 192 віды наземных пазваночных жывёл, у т.л. 31 — у Чырвонай кнізе: рысь, барсук, соня арэшнікавая, няясыць барадатая, вялікі бугай, бусел чорны, змеяед, арлан-белахвост, зімародак звычайны, дзяцел зялёны, чарапаха балотная, мядзянка і інш.

ЛітаратураПравіць