Аляксандр Беліч

Аляксандр Бе́ліч (сербск.: Александар Белић; 14 жніўня 1879, Бялград, Княства Сербія — 26 лютага 1960, Бялград, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — сербскі мовазнавец. Прэзідэнт Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1910).

Аляксандр Беліч
Александар Белић
Aleksandar Belić.jpg
Дата нараджэння 2 жніўня 1876(1876-08-02)[1][2]
Месца нараджэння Бялград, Княства Сербія
Дата смерці 26 лютага 1960(1960-02-26)[1][3][…] (83 гады)
Месца смерці Бялград, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Лінгвіст
Месца працы Бялградскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктарская ступень[d][6]
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Філіп Фёдаравіч Фартунатаў[5]
Член у
Commons-logo.svg Аляксандр Беліч на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Аляксандр Беліч нарадзіўся 2 жніўня 1876 года ў Бялградзе[7].

У 1895—1898 гадах вучыўся ў Наварасійскам і Маскоўскім універсітэтах[8] З 1905 года прафесар Бялградскага ўніверсітэта[9]. 4 снежня 1910 года быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук[10]. У 1913 годзе разам з Любамірам Стаянавічам заснаваў часопіс «Јужнословенски филолог» («Паўднёваславянскі філолаг»), рэдактарам якога Беліч быў з 1913 па 1960 гады[11].

У 1928 годзе пад заступніцтвам Аляксандра Беліча ў Бялградзе быў заснаваны Камітэт рускай культуры (сербахарв.: Руски културни одбор) і ў 1933 годзе па яго ініцыятыве быў пабудаваны Рускі дом імя імператара Мікалая II, які стаў цэнтрам культурнага, навуковага і рэлігійнага жыцця расійскай эмігранцкай абшчыны ў міжваеннай Югаславіі[12].

З 1937 па 1960 гады быў прэзідэнтам Сербскай акадэміі навук і мастацтваў[13]. У 1958 годзе ўзначальваў югаслаўскую дэлегацыю на IV міжнародным з'ездзе славістаў, які праходзіў у Маскве[5].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Працы па дыялекталогіі, гісторыі, граматыцы сучаснай сербскай мовы («Гісторыя сербскахарвацкай мовы», т. 1—2, 19501951 і інш.). Зрабіў значны ўклад у параўнальную граматыку славянскіх моў («Паходжанне праславянскай дзеяслоўнай сістэмы», 1935, і інш.). У сваіх поглядах на агульнае мовазнаўства далучаўся да младаграматызму, пазней адышоў ад іх і стварыў т.зв. бялградскую школу. Асноўныя лінгвістычныя погляды выклаў у кнізе «Аб прыродзе і развіцці мовы» (т. 1—2, 1941—59)[9].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118959522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  4. Aleksandar Belić // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  5. 5,0 5,1 Александр Белич(руск.)  (doc). Вестник РАН. Вестник РАН. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 ліпеня 2012.
  6. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118959522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 сакавіка 2015.
  7. Белич Александр — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
  8. А. Г. Шешкен. Александр Белич и русский Белград(руск.)  (pdf). Славянский вестник. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 ліпеня 2012.
  9. 9,0 9,1 Беліч Аляксандр. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  10. Беліч Аляксандр Іванавіч(руск.)  (недаступная спасылка). Інфармацыйная сістэма «Архівы Расійскай акадэміі навук». Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 9 ліпеня 2012.
  11. Издања која препоручујемо(серб.)  (недаступная спасылка). Српска академија наука и уметности. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012. Праверана 9 ліпеня 2012.
  12. Бібліятэка «Рускага Дому» ў Бялградзе на афіцыйным сайце Расійскага цэнтра навукі і культуры «Рускі дом».
  13. Историјат Академије(серб.)  (недаступная спасылка). Српска академија наука и уметности. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012. Праверана 9 ліпеня 2012.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць