Аляксандр Рыгоравіч Новік

беларускі футбаліст 1994 года нараджэння

Аляксандр Новік (нар. 15 кастрычніка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Аляксандр Новік
Поўнае імя Аляксандр Рыгоравіч Новік
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1994(1994-10-15)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 33 (1)
2013 Беларусь Кобрын 8 (0)
2014 Беларусь Бяроза-2010 0 (0)
2015 Беларусь Колас (Баранавіцкі раён) 16 (2)
2016 Беларусь Дынама-Брэст 13 (1)
2017 Польшча Катвіца (Калабжэг) 9 (1)
2017 Беларусь Слонім-2017 6 (0)
2018 Беларусь Смаргонь 14 (0)
2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (1)
2020 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 24 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2021.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1, у юнацкім узросце апынуўся ў структуры мінскага «Дынама», гуляў у Другой лізе за фарм-клуб «Дынама-2». Пасля сезона 2012 «Дынама-2» спыніла існаванне, і Новік перайшоў у «Кобрын». У 2014 годзе папоўніў склад першалігавай «Бярозы-2010», але не правёў за яе ніводнага матча. У сакавіку 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Смаргоні», але не падышоў клубу[2], і выніку сезон 2015 правёў у камандзе «Колас-Меліяратар-Дружба».

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 10 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, згуляўшы ў першым тайме матча супраць «Мінска» (0:3) на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У першай палове сезона 2016 быў трывалым іграком асновы брэстчан, аднак 24 чэрвеня ў матчы супраць «Крумкачоў» (1:2) атрымаў траўму. Вярнуўся на поле праз месяц, але страціў месца ў асноўным складзе і стаў выступаць пераважна за дубль.

У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мінскім «Дынама», але беспаспяхова[4]. Тады ж стала вядома, што Новік пакіне брэсцкі клуб[5]. У лютым знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», але не падышоў[6]. У сакавіку 2017 года стаў іграком клуба трэцяга дывізіёна Польшчы «Катвіца» з Калабжэга[7].

Улетку 2017 года, пакінуўшы «Катвіцу», праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане»[8], пазней некаторы час правёў у клайпедскім «Атлантасе»[9]. У кастрычніку 2017 года далучыўся да клуба беларускай Першай лігі «Слонім-2017».

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе. Пазней беспаспяхова праходзіў прагляд у «Гарадзеі», а ў сакавіку 2018 года стаў іграком «Смаргоні». У ліпені 2018 года пакінуў смаргонскую каманду[10] і накіраваўся на прагляд у жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ», з якім у выніку падпісаў кантракт[11]. У складзе жодзінскай каманды стаў выступаць за дубль. У студзені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[12].

Пасля зыходу з жодзінскай каманды некаторы час праходзіў прагляд у «Слуцку», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку 2019 года падпісаў кантракт[13]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб.

У пачатку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», па заканчэнні сезона 2020 пакінуў каманду.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 Д3 Дынама-2   10 0
2012 Д3 Дынама-2   23 1
2013 Д3 Кобрын   8 0
2014 Д2 Бяроза-2010   0 0
2015 Д3 Колас   16 2
2016 Д1 Дынама-Брэст   13 1
2016/17 (2) Д3 Катвіца   9 1
2017 (2) Д2 Слонім-2017   7 0
2018 (1) Д2 Смаргонь   14 0
2018 (2) дубль Тарпеда-БелАЗ   10 1
2019 Д2 Белшына   13 1
2020 Д2 Нафтан   24 5

Зноскі