Андрэй Дзянісавіч Альшанік

(Пасля перасылкі з Андрэй Альшанік)

Андрэй Альшанік (нар. 3 мая 1999, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Андрэй Альшанік
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Дзянісавіч Альшанік
Нарадзіўся 3 мая 1999(1999-05-03)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Нумар 15
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — 2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2018 — 2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 17 (0)
2019   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 12 (4)
2020 — Беларусь Крумкачы (Мінск) 17 (0)
Нацыянальная зборная**
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2019 — Беларусь Беларусь (да 21) 1 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 жніўня 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2015 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год замацаваўся ў дубліруючым складзе. У 2015 годзе гуляў за барысаўскі клуб таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1).

У жніўні 2018 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[2]. У складзе сталічнай каманды стаў выхадзіць у стартавым складзе і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[3], дзе таксама быў іграком асновы. У жніўні 2019 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ»[4]. 11 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4). У далейшым яшчэ некалькі разоў з’явіўся ў асноўнай камандзе, аднак пераважна гуляў за дубль.

У студзені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[5]. Рыхтаваўся разам з камандай да новага сезона, аднак у сакавіку пакінуў яе[6], так і не згуляўшы ў афіцыйных матчах, і неўзабаве адправіўся на прагляд у «Крумкачы». У красавіку 2020 года падпісаў кантракт са сталічным клубам[7]

Міжнародная кар’ераПравіць

У студзені 2016 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі выступаў на Кубку развіцця ў Мінску. У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і адзначыўся голам.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль БАТЭ   3 0
2016 дубль БАТЭ   27 3
2017 дубль БАТЭ   21 4
2018 (1) дубль БАТЭ   17 5
2018 (2) Д2 Энергетык-БДУ   13 0
2019 (1) Д2 Нафтан   12 4
2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ   4 0

Зноскі

СпасылкіПравіць