Андрэй Канстанцінавіч Снітка

беларускі археолаг, этнограф, краязнавец

Андрэ́й Канстанці́навіч Сні́тка (24 лістапада (6 снежня) 1866[1], Віленскі павет[1] — 13 сакавіка 1920) — беларускі археолаг, этнограф, краязнавец.

Андрэй Канстанцінавіч Снітка
Дата нараджэння 24 лістапада (6 снежня) 1866
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1920(1920-03-13) (53 гады)
Дзеці Вера Андрэеўна Снітка[d]
Род дзейнасці археолаг, этнограф, краязнавец
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў заможнай шляхецкай сям’і. Бацька — Канстанцін Снітка, праваслаўнага веравызнання, жыў у Вільні, памёр да 1885 года[1].

Скончыў 8 класаў Віленскага рэальнага вучылішча. Без падрыхтоўчага курсу паступіў і ў 1885—1890 гадах вывучаў сельскую гаспадарку ў Рыжскім політэхнічным вучылішчы, выпусціўся 13 чэрвеня 1890 года.[1]

З 1890 года займаўся гаспадаркай ва ўласным маёнтку Карлсберг у Віленскай губерні. Адначасова быў карэспандэнтам Міністэрства земляробства. З 1892 года ганаровы міравы суддзя і сузаснавальнік таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага крэдыту. У 1893—1906 гадах прыстаў 7-га ўчастка Вілейскага павета. З 1911 года член павятовага праўлення Мінскага і Барысаўскага паветаў. Станам на 1912 год, яго адрасам называліся Радашковічы Віленскай губерні.[1]

Таксама, з 1908 года — сакратар, з 1909 года — старшыня Мінскага царкоўнага гістарычна-археалагічнага камітэта, прымаў удзел у арганізацыі і ўзначальваў Мінскі царкоўна-археалагічны музей. Пад рэдакцыяй Андрэя Сніткі выйшаў каталог найбольш каштоўных калекцый музея — старадрукаў і рукапісаў.

Падчас Першай сусветнай вайны выехаў з сям’ёй ва Украіну. З 1915 года выкладаў у гімназіі ў Чарнігаўскай губерні[2].

Памёр 13 сакавіка 1920 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Вёў раскопкі ў Мінскім, Барысаўскім і Ігуменскім паветах, у Мінску, Тураве, Слуцку.

Удзельнічаў у выданні «Мінскай даўніны», у адным з яе выпускаў апісаў даследаванні ў Тураве і дакументы Слуцкага Свята-Траецкага (Трайчанскага) манастыра, у тым ліку Слуцкае Евангелле. У «Мінскай даўніне» і ў зборы матэрыялаў для музея з Андрэем Сніткам супрацоўнічалі А. Паноў, Л. Савелаў, Ісак Сербаў, Д. Скрынчанка, У. Сразнеўскі і іншыя. Зрабіў апісанне Мінска ў XVII стагоддзі, склаў радавод слуцкіх князёў Алелькавічаў.

Сям’я правіць

  • Сын — Усевалад Андрэевіч Снітка, студэнт Пецярбургскага політэхнічнага інстытута, добраахвотнік у гусарскім палку, загінуў 15 чэрвеня 1915 года каля Любачава пад Львовам[3].
  • Дачка — Вера Андрэеўна Снітка (1901—1998), першая жонка Браніслава Тарашкевіча[3].
  • Сын — Андрэй Андрэевіч Снітка, студэнт Пецярбургскага інстытута шляхоў зносін[3].

Бібліяграфія правіць

  • Описание рукописей и старопечатных книг в Слуцком (Минской губ.) Тройчанском монастыре / А. К. Снитко. — Санкт-Петербург : Типография Императорской Академии наук, 1911. — 22 с.
  • Описание рукописного отдела и старопечатных книг библиотеки Минского церковного историко-археологического комитета / Сост. А.Снитко. Вып. 1. — 75 с.
  • Минская старина: труды Минского церковного историко-археологического комитета : [в 4 вып.]. — Вып. 4 : (Тройчанский архив) / [предисловие А. Снитко]. — Губернская типография, 1913. — 38 с.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць