Андрэй Фёдаравіч Смаль
Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Андрэй Фёдаравіч Смаль (1 жніўня 1973, Брэст, БССР, СССР[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (2017—2021), палкоўнік юстыцыі.
Андрэй Фёдаравіч Смаль | |
---|---|
Нараджэнне |
1 жніўня 1973 (51 год) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 жніўня 1973 года ў Брэсце.
У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 па 1998 год працаваў урачом-стажорам і ўрачом-хірургам у адной з устаноў сістэмы аховы здароўя.
З 1998 па верасень 2007 года праходзіў службу ў акруговай ваенна-урачэбнай камісіі УУС Брэсцкага аблвыканкама .
З 2007 па кастрычнік 2017 года працаваў у розных пасадах у Дэпартаменце фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай ваенна-урачэбнай камісіі МУС Рэспублікі Беларусь.
З 19 кастрычніка 2017 года[2] да 16 красавіка 2021 года[3] працаваў намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Санкцыі ЕС, іншых краін
правіць31 жніўня 2020 года Смаль быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[4].
6 лістапада 2020 года Смаль быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Смаль як намеснік старшыні Следчага камітэта адказвае за кампанію рэпрэсій і запалохвання камітэта ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, у прыватнасці, за расследаванні, якія былі распачаты супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаў[1]. 24 лістапада 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Акрамя таго, Смаля ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Канада[8], Швейцарыя[9][10].
Узнагароды
правіць- медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені,
- медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені,
- медаль «За бездакорную службу» І ступені (2020)[11].
Зноскі
- ↑ а б Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus — EUR-Lex, 21.06.2021
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 19 октября 2017 года № 378 «Об А. Ф. Смале» Архівавана 6 кастрычніка 2021.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 апреля 2021 № 149 «Об А. Ф. Смале»
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ ЕЗ увёў санкцыі супраць Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў . БелаПАН. Беларускае Радыё Рацыя (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2020 года № 113 «Аб узнагароджанні» Архівавана 5 кастрычніка 2021.