Антон Аляксандравіч Семяновіч

вучоны, літаратуразнаўца

Антон Аляксандравіч Семяновіч (псеўд. Дзядзька з барадой; 5 жніўня (23 ліпеня) 1917, в. Шабунеўшчына, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня25 жніўня 2000) — беларускі літаратуразнавец, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1954 г. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1971).

Антон Аляксандравіч Семяновіч
Дата нараджэння 23 ліпеня 1917(1917-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 2000(2000-08-25) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1971)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, якая як серадняцкая была раскулачана і высланая ў Котлас Архангельскай вобласці РСФСР, затым у Вялікі Усцюг. Антону, як непаўналетняму дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Пасяліўся ў сваякоў у в. Крупіца Мінскага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі і ФЗН працаваў слюсарам на заводзе імя Варашылава ў Мінску (1934—1938). У 1938 г. паступіў у Мінскі педінстытут на літаратурны факультэт, дзе правучыўся да 1941 г. Напачатку вайны працаваў на гаспадарцы ў в. Шабунеўшчына, з кастрычніка 1943 г. сувязны партызанскага атрада імя Фурманава брыгады Ракасоўскага на Дзяржыншчыне. Пасля вайны працаваў на чыгунцы (1944). Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1945). Працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці (1945—1946), вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі (1946—1949), працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі (1949—1963). З 1963 г. у Мінскім педагагічным інстытуце: дацэнт кафедры расійскай і замежнай літаратуры,з 1971 г. загадчык кафедры беларускай літаратуры, з 1992 г. прафесар-кансультант гэтай кафедры. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Друкаваўся з 1949 г. Даследаваў беларускую прозу і драматургію.

Працы правіць

  • Проза Якуба Коласа. (Дооктябрьский период). Автореферат диссертации кандидата филологических наук. Минск. 1950.
  • Проза Якуба Коласа. (Дакастрычніцкі перыяд). Мінск 1953.
  • Кандрат Крапіва. Мінск. 1956.
  • Змітрок Бядуля. Мінск. 1960.
  • Беларуская драматургія. (Дакастрычніцкі перыяд). Мінск. 1961.
  • Кандрат Крапіва. Мінск. 1966.
  • Беларуская савецкая драматургія. 1917-1932. Мінск. 1968.
  • Ад вытокаў да сталасці. Беларуская драматургія 1917-1945 гг. Мінск. 1978.
  • Гісторыя беларускай савецкай драматургіі 1917-1955. Мінск. 1990.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Савік Л. С. Семяновіч Антон. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 295.
  • Смольская В. У. Семяновіч Антон. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 295—297.
  • Семяновіч Антон Аляксандравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 609. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
  • Семяновіч Антон Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі правіць