Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР, англ.: Organisation for Economic Co-operation and Development, OECD) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае развітыя краіны, што прызнаюць прынцыпы дэмакратыі і рыначнай эканомікі. Яна была створана ў 1948 годзе як Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супацоўніцтва (АЕЭС) дзеля дапамогі рэалізацыі Плана Маршала па рэканструкцыі Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. Пазней удзел у арганізацыі быў дазволены і для нееўрапейскіх краін, і ў 1961 годзе АЕЭС была ператвораная ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | міжнародная арганізацыя, міжнародная міжурадавая арганізацыя[d] і орган улады |
Афіцыйныя мовы | англійская і французская |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 16 красавіка 1948 і 30 верасня 2010 |
Галіна | activities of extraterritorial organizations and bodies[d][2] |
Колькасць членаў | 38 краіна |
Член у | |
oecd.org (англ.) (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мэты і дзейнасць
правіцьАрганізацыя прадстаўляе сабой платформу для ўрадаў для абмену досведам, дыскусіі па актуальных пытаннях, каардынацыі ўнутранай і знешняй палітыкі. Гэта міжнародны форум для пабудовы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі і ўрадамі, выпрацавання базы для двух- і шматбаковых пагадненняў.
Арганізацыяй абмену інфармацыі і аналізам займаецца сакратарыят АЭСР у Парыжы, які збірае інфармацыю, займаецца маніторынгам, аналізам, прагнозам эканамічнага развіцця. Таксама сакратарыят займаецца даследаваннямі грамадства і даследаваннямі эканамічных мадэляў, экалогіі, сельскай гаспадаркі, падаткаў і іншых сфер.
АЭСР мае на мэце спрыяць урадам у падвышэнні ўзроўню жыцця праз эканамічны рост, забеспячэнне фінансавай стабільнасці, інвестыцыі, развіццё гандлю, тэхналогій, прадпрымальніцтва і міжнароднага супрацоўніцтва. Яна дапамагае забяспечваць арганічнасць эканамічнага і сацыяльнага развіцця, а таксама абароны навакольнага асяроддзя.
Ужо больш за 40 гадоў АЭСР з’яўляецца адной з буйнейшых і найбольш надзейных крыніц параўнальнай статыстычнай інфармацыі і аналізу. Базы даных АЭСР ахопліваюць сістэму нацыянальных рахункаў, розныя эканамічныя індыкатары: працоўная сіла, міграцыя, гандаль, энергетыка, ахова здароўя, прамысловасць, падаткі, адукацыя, навакольнае асяроддзе. Шмат матэрыялаў па даследаваннях і аналізу публікуецца ў інтэрнэце і друку выдавецтвам OECD Publishing[8].
За апошняе дзесяцігоддзе АЭСР таксама актыўна наладжвала супрацоўніцтва з бізнесам, прафесійнымі саюзамі і іншымі прадстаўнікамі грамадскай супольнасці.
Сярод іншага, АЭСР актыўна займаецца праблемай карупцыі. У лютым 1999 года ўступіла ў сілу Канвенцыя АЭСР па барацьбе з карупцыяй.
Генеральны сакратар
правіцьЗ 1996 года сакратарыят АЭСР узначальваўся канадцам Донам Джонстанам. З 1 чэрвеня 2006 года генеральным сакратаром быў абраны мексіканскі эканаміст Хасэ Анхель Гурыя, з 1 чэрвеня 2021 года — аўстралійскі палітык бельгійскага паходжання Маціас Корман.
Члены
правіцьСтанам на 2021 год арганізацыя мае 38 паўнапраўных членаў, з іх 24 апісваюцца ў справаздачы Сусветнага банка за 2003 год як краіны з развітой рыначнай эканомікай.
Краіны-заснавальнікі (1961): | |
Далучыліся пазней (з годам далучэння): | |
Мальта падала заяву на ўступленне 24 верасня 2005.
Рэспубліка Кітай мае статус назіральніка ў двух камітэтах АЭСР, але з-за спрэчнага статусу гэтай дзяржавы не з’яўляецца паўнапраўным сябрам арганізацыі.
Камісія Еўрапейскага саюза ўдзельнічае ў працы АЭСР побач з асобнымі краінамі ЕС.
Зноскі
- ↑ https://www.oecd.org/contact/ / Organization for Economic Cooperation and Development Праверана 11 жніўня 2023.
- ↑ SIRENE
- ↑ http://www.couperin.org/presentation/notre-organisation/les-membres-de-couperin/items?cid=162id=221lang=fr
- ↑ https://www.ngfs.net/en/about-us/membership Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members Праверана 20 кастрычніка 2023.
- ↑ https://www.alpsp.org/membership-directory Праверана 20 снежня 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20220627102128/https://en.unesco.org/science-sustainable-future/open-science/partnership Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ Publishing — OECD (англ.)