Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч

беларускі празаік, паэт

Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч (10 сакавіка 1920, Барбарова, Глускі раён, Магілёўская вобласць — 2009) — беларускі празаік, паэт. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 сакавіка 1920(1920-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2009
Грамадзянства
Жонка Леаніла Сымонаўна Марціновіч[d]
Дзеці Павел Аркадзевіч Марціновіч
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Нічыпара Нічыпаравіча і Вольгі Якубаўны. У 1939 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Працаваў у Турэцкай і Цітвянскай сямігадовых школах на Міншчыне. У 1939—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг., у Вялікай Айчыннай вайне. Быў тройчы паранены. З 1946 г. — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Савецкі селянін». У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1955 г. — завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газет «Калгасная праўда» (1950—1957), «Літаратура і мастацтва» (1957—1964), у выдавецтве «Беларусь» (1964—1971). У 1971—1972 гг. — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры і мастацтва, у 1972—1974 гг. — літаратурны кансультант СП БССР. У 1974—1981 гг. — галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

ТворчасцьПравіць

Першыя вершы ў рэспубліканскім друку былі апублікаваны ў 1938 г. Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Надзея» (1960), «Водгулле» (1963), «Прасека» (1967), «Панарама» (1970), «Няхай ідзе дождж» (1973), «Сцюжа» (1976), раманы «Не шукай слядоў сваіх» (1979), «Груша на Голым Полі» (1986), зборнік вершаў «Чырвоныя парусы» (1965), аповесць для дзяцей «Неадкрыты востраў» (1966). У 1974 г. выйшла «Выбранае», у 1980 г. — Збор твораў у 2 тамах.

Пераклаў на беларускую мову кнігі «Самы чалавечны чалавек» Н. Ходза (1968), «Прыгоды Гугуцэ» С. Вангелі (1971), «Вецер у галаве» Х. Мянд (1971), «Месяц і сонца» С. Баруздзіна (1972), «Белая вясёлка» К. Паўстоўскага (1976).

Сям’яПравіць

Жонка — Леаніла Сымонаўна Марціновіч, беларускі лінгвіст. Сын — Павел Аркадзевіч Марціновіч, пісьменнік і перакладчык.

Зноскі

ЛітаратураПравіць