Арцём Алегавіч Булойчык

беларускі футбаліст і трэнер

Арцём Булойчык (нар. 16 чэрвеня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у расійскім клубе «Балтыка» з Калінінграда.

Футбол
Арцём Булойчык
Поўнае імя Арцём Алегавіч Булойчык
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1992(1992-06-16)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Балтыка
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 8 (0)
2012   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 1 (0)
2013 Беларусь Мінск 12 (0)
2014 Беларусь Бяроза-2010 7 (0)
2015 Латвія 1625 Ліепая 13 (10)
2015 Беларусь Дняпро (Магілёў) 13 (2)
2016 Беларусь Прамень (Мінск) 9 (3)
2016 Беларусь Тарпеда (Мінск) 11 (1)
2017—2018 Беларусь Прамень (Мінск) 50 (4)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 11 (1)
2020 Беларусь Гомель 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (3)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2021—2022 Беларусь Віцебск трэнер
2022— Расія Балтыка (Калінінград) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2017

Клубная кар’ераПравіць

З 2009 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, гуляў у Лізе Еўропы. Сезон 2012 прапусціў з-за траўмы.

У красавіку 2013 года перайшоў у «Мінск». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2014 года пакінуў мінскі клуб.

У сакавіку 2014 стаў іграком «Бярозы-2010»[2]. Другую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы.

У лютым 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гомелі», па выніках якога клуб не стаў прапаноўваць паўабаронцу кантракт[3]. У выніку, у красавіку 2015 года Булойчык далучыўся да клуба Першай лігі Латвіі «1625 Ліепая»[4].

У жніўні вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком першалігавага «Дняпра»[5]. Быў іграком асноўнага складу ў другой палове сезона 2015. У пачатку 2016 года разам з камандай рыхтаваўся да новага сезона, але ў красавіку, за тыдзень да пачатку чэмпіянату, кантракт з клубам быў разарваны[6], і Арцём папоўніў склад «Промня». У ліпені 2016 года перайшоў у іншы сталічны клуб — «Тарпеда»[7], у снежні таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда»[8].

У пачатку 2017 трэніраваўся разам з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку зноў далучыўся да «Промня» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, аднак са жніўня страціў месца ў аснове.

У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[10] і неўзабаве падпісаў кантракт з НФК[11]. Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня стаў з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[12]. У жніўні таго ж года пакінуў клуб[13].

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2012 у Санкт-Пецярбургу, правёў 2 матчы.

Трэнерская кар’ераПравіць

У другой палове 2020 года, завяршыўшы кар’еру, працаваў трэнерам у структуры «Энергетыка-БДУ». У студзені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Віцебска»[14], таксама ўзначальваў рэзервовую каманду. Пакінуў віцебскі клуб у чэрвені 2022 года[15] і хутка далучыўся да калінінградскай «Балтыкі»[16].

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль Дынама   18 1
2010 Д1 Дынама   8 0
2011 дубль Дынама   26 3
2012 Д3 Дынама-2   1 0
2013 Д1 Мінск   12 0
2014 Д2 Бяроза-2010   7 0
2015 (1) Д2 1625 Ліепая   13 10
2015 (2) Д2 Дняпро   13 2
2016 (1) Д2 Прамень   9 3
2016 (2) Д2 Тарпеда   11 1
2017 Д2 Прамень   30 4
2018 Д1 Прамень   20 0
2019 Д2 НФК   11 1
2020 (1) Д2 Гомель   11 0

Зноскі

  1. Artem Buloychik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Артём Булойчик перешел в «Березу-2010»
  3. «Гомель» приостановил сотрудничество с Булойчиком Архівавана 25 снежня 2015.
  4. С амбициями, но без четко сформулированных целей (9)
  5. Булойчик перешел в «Днепр»
  6. «Днепр» расторг контракты с Булойчиком, Андросовым и Купцовым
  7. Доценко, Францкевич и Булойчик перешли в минское «Торпедо», Кротов и еще 5 футболистов покинули клуб
  8. ЗМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ ТАРПЕДА Архівавана 29 студзеня 2018.
  9. «Луч» подписал контракт с Булойчиком
  10. Булойчик покинул «Луч»
  11. Булойчик стал игроком НФК
  12. Булойчик стал игроком «Гомеля»
  13. Булойчик покинул «Гомель»
  14. Сосницкий, Грищенко и Булойчик вошли в тренерский штаб «Витебска»
  15. Футбол. Артем Булойчик покинул тренерский штаб «Витебска»
  16. Тренер Артем Булойчик сменил «Витебск» на «Балтику». Антон Михашенок также покинул команду