Кальвінскі збор (Асташын)

(Пасля перасылкі з Асташынскі кальвінскі збор)

Асташынскі кальвінскі збор — кальвінскі храм, які існаваў у 16 — 1-й палове 20 ст. ў вёсцы Асташын (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці).

Славутасць
Кальвінскі збор
Збор у 1894 годзе
Збор у 1894 годзе
53°27′40″ пн. ш. 26°10′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска
Канфесія кальвінізм
Тып будынка збор
Архітэктурны стыль готыка, рэнесанс
Заснавальнік Ян Швыкоўскі
Дата пабудовы XVI стагоддзе
Стан знішчаны
Map

Пабудаваны ў канцы XVI ст.[1] гатычна-рэнесансавым стылі на сродкі Яна Швыкоўскага. Храм нязначна пашкоджаны ў Другую сусветную вайну і канчаткова разбураны мясцовымі ўладамі ў 1950-я гг[2].

Архітэктура правіць

 
Вежа збора, пач. XX ст.
 
Бакавы фасад, пач. XX ст., Ян Булгак

Збор быў пабудаваны на невялікім пагорку і ўзвыяшаўся над ваколіцай маналітнай мураванай глыбай[3].

Храм па памерах храм (8,5х12 м)[3] уяўяляў сабой мураванае 1-нефавае збудаванне, якое ў плане мела форму выцягнутага прамавугольніка, завершанага гранёнай апсідай[4]. Тоўстыя, да 2 метраў таўшчыні[3], сцены былі прарэзаны 7 вокнамі[4]. Да галоўнага паўднёвага[3] фасада прымыкала чатырох'ярусная вежа[4] памерамі 5,9х7,1 м з масіўнымі контрфорсамі[3], завершаная 4-схільным шатром. 1-ы ярус па шырыні адпавядаў памерам асноўнага аб'ёму. 3 кожным ярусам памеры памяншаліся, што надавала кампазіцыі дынамізм. Унутраную прастору перакрывала паўцыркульнае скляпенне з распалубкамі[4].

Збор акружала агароджа 2-метровай таўшчыні, якая ўтварала прамавугольнік памерамі 37х30 м[3].

Зноскі

  1. Аляксандр Мікалаевіч Кушнярэвіч. «Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст.» Мінск, «Навука і тэхніка», 1993 г. ISBN 5-343-01403-8.
  2. Кальвінскі збор (Асташын) на сайце Radzima.org
  3. а б в г д е М. А. Ткачоў. Замкі Беларусі: (XIII―XVII ст.); [пад рэд. Ф. В. Барысевіча]; Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1977. — 82, [1] c.
  4. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Літаратура правіць

Спасылкі правіць