Алег Анатолевіч Трусаў

беларускі археолаг і грамадскі дзеяч
(Пасля перасылкі з А. Трусаў)

Алег Анатолевіч Тру́саў (нар. 7 жніўня 1954, Мсціслаў) — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1981). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ) у 1999—2017 гг .

Алег Анатолевіч Трусаў
Aleh Trusaw.jpg
Дата нараджэння 7 жніўня 1954(1954-08-07) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітык, археолаг, журналіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў у 1976 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 19761992 гадах працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, з 1988 года загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ».

Адзін з заснавальнікаў ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1996 — сакавіку 1998 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага ўніверсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства (з 1995). У красавіку 1997 года абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з'ездзе ТБМ (17.4.1999) быў абраны старшынёй ТБМ. Адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. З 2017 г. выконвае абавязкі рэктара прыватнага Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча. Жанаты, мае дачку.

Навукова-даследчыцкая дзейнасцьПравіць

Як археолаг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэннем помнікаў манументальнага дойлідства, матэрыяльнай культуры Беларусі XI-XVIII ст., гісторыю будаўнічай тэхнікі, эвалюцыю асноўных тыпаў муровак і будаўнічых матэрыялаў. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Крэве, Мазыры, Заслаўі, Гародні, Віцебску, Наваградку, Магілёве, Мінску, Мсціславе і інш. Распрацаваў методыку архітэктурна-археалагічнага вывучэння манументальных помнікаў Беларусі. У цяперашні час — дактарант Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Аўтар некалькіх манаграфій і больш як 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. Апублікаваў больш за 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.

Грамадска-палітычная дзейнасцьПравіць

Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета РБ XII склікання. У 1990—1995 — намеснік старшыні камісіі Вярхоўнага Савета РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11-12.4.1995) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.

У 1990 быў адным з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа.

УзнагародыПравіць

 
З’езд БСДП 13 сакавіка 2016 года. З лева на права: Мечыслаў Грыб; Ірына Вештард; Алег Трусаў; Ігар Маслоўскі.

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].

ТворыПравіць

Кнігі, брашурыПравіць

  • Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Архитектурно-типологический анализ. Мн., 1988. ISBN 5-343-00312-5.
  • Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. Мн., 1990.
  • Старадаўніх муроў адраджэнне = Древних стен возрождение: мінулае і сучаснасць Лідскага замка / А. А. Трусаў; [пер. на рус. Л. В. Пятровіч]. — Мн.: Полымя, 1990. — 78, [1] с.: іл. — (Помнікі беларускага дойлідства). — ISBN 5-345-00307-6.]
  • Беларускае кафлярства. Мн., 1993.
  • Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ- XVIII стагоддзяў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн., 2001. ISBN 985-6305-29-2.
  • Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнаграфічных межах. 2-е папраўл. выд. Мн., 2013. ISBN 978-985-7057-78-8 (на бел. і англ. мовах).
  • Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі. Мн., 2015. ISBN 978-985-18-3583-2.
  • Гісторыя Расіі. Нарысы (з Л. Баршчэўскім, А.Хадыкам). Мн., 2018. ISBN 978-985-23-0012-4.

АртыкулыПравіць

  • Историко-архитектурные исследрвания и реставрация Лидского замка / С. Г. Багласов, О. А. Трусов // Вопросы архитектуры Литовской ССР = LIETUVOS TSR ARCHITEKTUROS KLAUSIMAI / Литов. НИИ строительства и архитектуры. Т. 7. Вып. 2. — Вильнюс: Мокслас, 1981. — 126, [2] c.: ил.
  • Сенніцкі могільнік / А. Егарэйчанка, А. Трусаў // Помнік гісторыі і культуры Беларусі. — 1977. — № 2. — С. 21 — 23: іл.
  • Невядомыя беларускія дзяржавы // Наша Слова. №661, 662, 663, 773, 820, 822.

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыяхПравіць

  • Трусаў, А. А. Лідскі замак / А. А. Трусаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 15—16. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь. Дванаццатае скліканне. — Мн., 1992;
  • Архітэктура Беларусі. — Мн., 1993. — С. 606;
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн., 1993. — С. 614;
  • Беларусь. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 706;
  • Трусов Олег // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
  • Трусаў Алег Анатолевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

СпасылкіПравіць