Акім Міхайлавіч Шаўчэнка

Беларускі мастак-жывапісец
(Пасля перасылкі з А. Шаўчэнка)

Акім Міхайлавіч Шаўчэнка (28 лістапада (11 снежня) 1902, в. Карма, Гомельскага павета, Магілёўскай губерні12 снежня 1980, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец.

Акім Міхайлавіч Шаўчэнка
Фатаграфія
Дата нараджэння 28 лістапада (11 снежня) 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1980(1980-12-12) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт, пейзаж і нацюрморт
Вучоба
Уплыў на Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Май Вольфавіч Данцыг, Георгій Георгіевіч Паплаўскі, Віктар Аляксандравіч Грамыка, Васіль Пятровіч Шаранговіч і Уладзімір Міхайлавіч Рубцоў
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За працоўную доблесць»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыўшы ў 15 гадоў мясцовую школу, паступіў вучыцца ў настаўніцкую семінарыю ў Гомелі. Паралельна займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва ў мастака-акварэліста і графіка Сяргея Іванавіча Грамыкі, выпускніка Кіеўскага мастацкага вучылішча, вучня вядомага ўкраінскага педагога Фёдара Крычэўскага. Увосень 1920 стаў наведваць мастацкую студыю імя Міхаіла Урубеля ў Клубе чыгуначнікаў. Выкладаў там мастак Афанасій Сцяпанавіч Сазонаў, а адным з вучняў быў будучы вядомы беларускі жывапісец Георгій Ніскі. У 1921 годзе паступіў у Гомельскае педагагічнае вучылішча. Усвядоміўшы, што асноўным прызначэннем з'яўляецца выяўленчае мастацтва, з'ехаў вучыцца ў Маскву, у УМАТЭМАЙС, а затым у ленінградскі Інстытут пралетарскага выяўленчага мастацтва. Выкладчыкамі яго былі Сяргей Герасімаў, Аляксандр Дрэвін, Давід Штэрэнберг.

З'яўляўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны ордэнамі за баявыя заслугі.

З 1945 года жыў і працаваў у г. Мінску.

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947 — 1959). Сярод яго вучняў мастакі Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Май Вольфавіч Данцыг, Георгій Георгіевіч Паплаўскі, Віктар Аляксандравіч Грамыка , Васіль Пятровіч Шаранговіч, Леанід Дударэнка і іншыя[1].

З 1940 сябра Саюза мастакоў БССР.

Творчасць правіць

 
Плытагоны. 1932

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Быў аўтарам цыкла фігуратыўных палотнаў пра Янку Купалу і Якуба Коласа, шэрагу партрэтаў сучаснікаў, пейзажаў, нацюрмортаў. Яго твор «Плытагоны», напісаны ў 1932 годзе, быў прызнаны адным з лепшых сярод прадстаўленых у рамках Першай Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве ў 1940 годзе.

Творчая спадчына мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

Вядомыя творы правіць

  • «Вяжуць снапы»
  • «Тынкоўшчыцы»
  • «На торфараспрацоўках»
  • «Лес — будоўлям»
  • «Горад абнаўляецца»
  • «У саўгасе “Брылёва”»
  • «У Дзень Перамогі»
  • «Вячэрні Мінск»
  • «Аб гераічным мінулым»

Памяць правіць

 
«Белпошта», 2002 год

У 2002 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны канверт з партрэтам Акіма Шаўчэнкі на фоне яго твора «Плытагоны» (1932). Мастак канверта - Г. Долбік. Тыраж - 98900 асобнікаў[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць