Беларуская хрысціянская дэмакратыя (2005)

2005

Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) — беларускі правацэнтрысцкі палітычны рух. БХД знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Выява лагатыпа
Лідар Павел Канстанцінавіч Севярынец
Дата заснавання 2004
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя
Інтэрнацыянал Цэнтрысцкі дэмакратычны інтэрнацыянал
Партыйны друк «Крыніца»
Сайт bchd.info

Гісторыя правіць

Аднайменная арганізацыя існавала на беларускіх землях у 1927—1940 гадах. Першая спроба адраджэння БХД была зроблена ў 1991 годзе. Былі распрацаваны статут і праграма, сфарміраваны кіраўнічыя органы, але рух так і не стаў актыўным[1]..

У пачатку 2000-х гадоў з групы былых актывістаў Маладога Фронту паўстала ініцыятыва па адраджэнні БХД. Ініцыятыва пазіцыянуе сябе як сіла, што грунтуе сваю дзейнасць на хрысціянскіх каштоўнасцях і беларускім патрыятызме.[2] У адрозненні ад сваіх папярэднікаў, сучасная БХД пазіцыянуе сябе як міжканфесійная партыя, арыентаваная таксама на праваслаўных вернікаў і пратэстантаў.

Арганізацыйны камітэт партыі пачаў актыўную працу ў 2004 годзе. Першая сустрэча адноўленага аргкамітэту прайшла ў снежні 2004 года ў Мінску. У яго склад увайшлі як ужо вядомыя ў Беларусі дэмакратычныя палітыкі-хрысціяне, так і новыя грамадскія лідары. Сустаршыні БХД: Георгій Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі, Павел Севярынец, Аляксей Шэін. Адказны сакратар партыі — Дзяніс Садоўскі.

Спроба зарэгістраваць СГА «БХД» правіць

Увосень 2007 года аргкамітэт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі паспрабаваў зарэгістраваць Сацыяльнае грамадскае аб’яднанне «БХД». 31 кастрычніка таго ж года дакументы на рэгістрацыю СГА «БХД» былі перададзены ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У канцы 2007 года Міністэрства юстыцыі адмовіла БХД у рэгістрацыі на падставе парушэнняў дзейнага заканадаўства ў прадстаўленых на рэгістрацыю дакументах. У прыватнасці, міністэрству не спадабалася фраза са Статуту арганізацыі, якая прадугледжвае, што сябрамі СГА «БХД» павінны быць «прыхільнікі хрысціянскага светапогляду».[3]

Устаноўчы з’езд «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» правіць

На пачатку 2009 года аргкамітэтам па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» было прынята рашэнне аб неабходнасці правядзення Устаноўчага з’езду. Цягам студзеня — лютага па ўсёй краіне адбываліся рэгіянальныя сходы сяброў БХД, дзе вылучаліся дэлегаты на Устaноўчы з’езд. Усяго было вылучана 205 дэлегатаў.

28 лютага ў Мінску, у Палацы культуры МАЗ, адбыўся Устаноўчы з’езд партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». На з’ездзе прысутнічалі 204 дэлегаты, а таксама госці, прадстаўнікі СМІ — агулам больш за 600 чалавек[4]. На з’ездзе былі прыняты Праграма і Статут партыі, абрана кіраўніцтва — Нацыянальная Рада і сустаршыні.[5]

Спроба рэгістрацыі партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» правіць

12 сакавіка 2009 года дакументы, патрэбныя для дзяржаўнай рэгістрацыі партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» былі перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі.[6]

15 красавіка 2009 года партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» адмовілі ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Мінюст палічыў, што пры правядзенні ўстаноўчага з’езду партыі 28 лютага былі дапушчаныя парушэнні. Міністэрства таксама сцвярджае, што партыя не прадставіла ўсе патрэбныя для рэгістрацыі дакументы, у прыватнасці дакумент, які б пацвярджаў аплату дзяржаўнай мыты за рэгістрацыю. Яшчэ адна прэтэнзія мінюсту тычыцца непадання поўных звестак аб заснавальніках партыі. 17 красавіка рашэнне аб нерэгістрацыі БХД было прыпынена ў сувязі са зваротам у Міністэрства юстыцыі шэрагу заснавальнікаў і атрыманнем інфармацыі, якая ўплывае на рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі партыі. Пры гэтым мінюст не назваў тэрмінаў прыпынення рашэння аб нерэгістрацыі партыі. Спробы заснавальнікаў растлумачыць сітуацыю на сустрэчы 17 красавіка з намеснікам міністра юстыцыі Ігарам Тушынскім і начальнікам кіравання грамадскіх аб’яднанняў Алегам Сліжэўскім не прынеслі вынікаў.[7] 12 мая Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі.[8]

25 красавіка 2009 года заснавальнікі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) падалі позву ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь адносна рашэння Міністэрства юстыцыі. Яны запатрабавалі зарэгістраваць партыю ва ўсталяваным законам парадку.[7]

20 ліпеня ў Вярхоўным судзе пачаліся слуханні па скарзе «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». 22 ліпеня суддзя Вярхоўнага суда Валерый Самалюк выказаўся за тое, каб пакінуць рашэнне Мінюсту без змяненняў[9]. Лідары БХД адразу назвалі гэтае рашэнне палітычным.[10],[11],[12] Разам з тым, паводле заяўлення адказнага сакратара партыі Дзяніса Садоўскага, БХД плануе працягваць сваю дзейнасць, не зважаючы на адсутнасць дзяржаўнай рэгістрацыі.[9]

Другі Устаноўчы З’езд правіць

На сходзе Нацыянальнай Рады, які адбыўся 25 ліпеня 2009 года ў Мінску, было прынята рашэнне аб паўторнай спробе рэгістрацыі партыі.[13] Адпаведна з гэтым рашэннем 31 кастрычніка 2009 года, у Мінску, у палацы культуры МТЗ адбыўся Другі Устаноўчы З’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. На з’ездзе сабраліся 311 дэлегатаў і 334 госця. Сярод гасцей з’езду былі Леа ван Дусбург, прадстаўнік Еўрапейскага Хрысціянскага Палітычнага Руху, Станіслаў Шушкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Аляксей Янукевіч, Віктар Карняенка, Юрась Губарэвіч, Алесь Лагвінец, Людміла Гразнова, пасол Венгрыі ў Беларусі, прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Нідэрландаў, Чэхіі, Германіі, Францыі, Літвы, Велікабрытаніі, Латвіі, дэлегаты ад хрысціянска-дэмакратычных партый Нарвегіі, Румыніі і Украіны, прадстаўнікі Еўрапарламенту, святары розных цэркваў[14].

Падчас з’езду быў прыняты шэраг палітычных рашэнняў — пра ўдзел БХД у мясцовых выбарах 2010 года і прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Таксама было прынята рашэнне пра вылучэнне партыйнага кандыдата Віталя Рымашэўскага на прэзідэнцкія выбары 2010 года[15].

Прэзідэнцкая кампанія 2020 года правіць

27 студзеня 2020 года Нацыянальная рада партыі абрала адзіным на праймерыз П. Севярынца. Сустаршыня партыі БХД В. Кавалькова па папярэдняй дамоўленасці вылучалася на праймерыз самастойна[16].

Дзейнасць арганізацыі правіць

Сярод асноўных мэтаў партыі — дэмакратычныя змены ў Беларусі, прасоўванне хрысціянскіх каштоўнасцей у беларускім грамадстве і абарона правоў вернікаў.

Кампанія «За свабоду сумлення» правіць

Найбольш паспяховай лічыцца кампанія «За свабоду сумлення», якая пачалася з ініцыятывы БХД і здолела аб’яднаць хрысціян розных канфесій і палітычных поглядаў. Мэтай кампаніі быў збор 50 000 подпісаў, неабходных для таго, каб Канстытуцыйны суд разглядзеў дзеючы закон «Аб свабодзе сумлення» на прадмет адпавядання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Напачатку 2008 года неабходная колькасць подпісаў была сабраная,[17] але Канстытуцыйны суд адмовіўся прыняць іх, спаслаўшыся на няправільную працэдуру звароту ў Суд.[18] Тым не менш гэта быў першы выпадак за апошнія 14 гадоў, калі беларускімі грамадзянамі была сабраная такая колькасць подпісаў дзеля прывядзення Закону ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Барацьба з акультызмам у СМІ правіць

БХД напачатку 2008 года правяла шэраг мерапрыемстваў за забарону рэкламы акультных практык у беларускіх СМІ. Цягам кампаніі актывісты збіралі подпісы, пісалі лісты ў дзяржаўныя ўстановы, ладзілі інфармацыйныя акцыі.

5 жніўня 2008 года Палата прадстаўнікоў прыняла новую рэдакцыю закону «Аб рэкламе», у якой канстатавалася поўная забарона на рэкламу «працы, паслуг (дзейнасці) гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, спірытаў, астролагаў, ведзьмакоў, прадракальнікаў, іншых асобаў, якія абвясцілі або лічаць сябе здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасць, навакольнае асяроддзе шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцей або сіл»,[19] паставіўшы такім чынам рэкламу акультызму ў Беларусі па-за законам.

Кампанія «Пакаянне» правіць

Кампанія пачалася ў 2007 годзе. Мэта гэтай кампаніі БХД — пакаянне беларускага народу ў тым, што сваім маўчаннем, абыякавасцю, страхам за ўласнае жыццё ён дапусціў вынішчэнне лепшай часткі сябе, сваёй інтэлігенцыі, культуры, творчай спадчыны, здзекі і забойства мільёнаў нявінных ахвяр у часы сталінскіх рэпрэсій і на працягу ўсяго савецкага часу, а таксама пакаянне ў граху бяспамяцтва, якое можа прывесці да паўтарэння гэтай страшнай трагедыі 20-га стагоддзя.

У межах кампаніі ажыццяўляецца разнастайная дзейнасць: экскурсіі да месцаў растрэлаў, сустрэчы з былымі вязнямі лагероў, збор і распаўсюджанне інфармацыі, каардынацыя дзейнасці паміж людзьмі і суполкамі, што займаюцца падобнай тэматыкай[20].

У 2012 годзе ўтварылася самастойная грамадзянская ініцыятыва, якая на базе матэрыялаў, сабраных у межах кампаніі «Пакаянне», распачала стварэнне Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі [21].

Кампанія «Моцная сям’я — моцная Беларусь» правіць

Кампанія Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, скіраванная на падтрымку сям’і і прасоўванне сямейных каштоўнасцей[22].

Ініцыятары кампаніі звяртаюць увагу на дэмаграфічную сітуацыю, што склалася ў сучаснай Беларусі. У прыватнасці, акцэнтуецца ўвага на такіх праблемах як разводы, аборты, алкагалізм і наркаманія.

У межах кампаніі праводзяцца дыскусіі, навучанні, распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы.

Кампанія «Люблю Беларусь!» правіць

Кампанія «Люблю Беларусь!» распачалася ў 2008 годзе з мэтай хрысціянізацыі беларусаў і беларусізацыі хрысціян.

У межах кампаніі праводзяцца розныя па фармаце і змесце мерапрыемствы. Сярод іх «Шоў Беларушчыны», «Курсы ды-джэяў Адраджэння», Хрысціянскі літаратурны клуб, «Беларускі хрысціянскі хіт», разнастайныя канцэрты, сустрэчы з вядомымі людзьмі, вечарыны, імпрэзы[23].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Міхась Скобла. Ці прыжывецца ў Беларусі хрысціянская дэмакратыя?// Радыё «Свабода». 13 студзеня 2009
  2. Праграма «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Архівавана 4 лютага 2007.
  3. Об отказе в государственной регистрации Социального общественного объединения «БХД» Архівавана 29 лістапада 2010. (руск.)
  4. Гісторыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Архівавана 3 сакавіка 2012.
  5. Устаноўчы з’езд партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Архівавана 15 верасня 2009.
  6. [ http://bchd.info/modules.php?name=News&file=view&news_id=2753 Архівавана 15 верасня 2009. БХД падала ў мінюст дакуманты на рэгістрацыю.] (руск.)
  7. а б БелаПАН, Учредители БХД подали иск в суд в отношении Минюста Архівавана 26 красавіка 2009. (руск.)
  8. БелаПАН, Міністэрства юстыцыі адмовіла ў дзяржрэгістрацыі Партыі БХД Архівавана 15 мая 2009.
  9. а б Вярхоўны суд адмовіў БХД у рэгістрацыі. Архівавана 15 верасня 2009.
  10. Павел Севярынец: рэжым баіцца альтэрнатывы. Архівавана 15 верасня 2009.
  11. Віталь Рымашэўскі: улады з лёгкасцю прымаюць неправавыя рашэнні Архівавана 15 верасня 2009.
  12. Аляксей Шэін: рашэнне заканамернае, але незаконнае Архівавана 15 верасня 2009.
  13. БХД будзе праводзіць новы ўстаноўчы з’езд Архівавана 15 верасня 2009.
  14. У МЕНСКУ АДБЫУСЯ УСТАНОУЧЫ З’ЕЗД БХД
  15. БХД ПАДТРЫМАЕ АДЗІНАГА КАНДЫДАТА АД БНБ
  16. На партыйным праймерыз перамог Павел Севярынец(недаступная спасылка). Радыё Рацыя (27 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.
  17. Этого события ждали: собрано 50 000 подписей!(недаступная спасылка) (руск.)
  18. Конституционный суд отказался рассматривать обращение 50 000 граждан Республики Беларусь Архівавана 2 чэрвеня 2008. (руск.)
  19. Хрысціяне прагналі магію са СМІ Архівавана 15 верасня 2009.
  20. Кампанія «Пакаянне»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2009. Праверана 3 снежня 2009.
  21. Радыё Рацыя — Створаны інтэрнэт-музэй пра ахвяраў рэпрэсій(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2015. Праверана 25 мая 2015.
  22. Кампанія «Моцная сям’я — моцная Беларусь»
  23. Кампанія «Люблю Беларусь!»

Спасылкі правіць