Адкрыць галоўнае меню

Беларускі фронт існаваў у верасні-лістападзе 1939 у час Польскай абарончай вайны і пасля яе завяршэння. Камандуючы — камандарм 2-га ранга Міхаіл Кавалёў.

Пасля нападу нацысцкай Германіі на Польшчу для ажыццяўлення паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну на базе Беларускай і Кіеўскай ваенных акруг 11 верасня 1939 былі створаны адпаведна Беларускі і Украінскі франты.

У склад Беларускага фронту ўваходзілі 3-я, 4-я, 10-я, 11-я арміі, франтавая конна-механізаваная група, Дняпроўская ваенная флатылія і інш. Пры кожнай арміі была авіяцыйная група. Фронт меў задачу не дапусціць захоп Заходняй Беларусі войскамі Германіі.

Беларускі фронт налічваў 200,8 тыс. чал. Яму процістаяла 45 тысяч польскіх салдат і афіцэраў[1]. Большасць польскіх вайскоўцаў не былі ўзброены і аб'яднаны ў вайсковыя фарміраванні. Польская армія не магла аказаць істотнага супраціўлення савецкім войскам.

У адпаведнасці з рашэннямі ўрада СССР савецкія войскі 17 верасня перайшлі савецка-польскую граніцу, занялі Глыбокае, Маладзечна, Валожын, Карэлічы, Мір, Баранавічы. 18 верасня былі занятыя Свянцяны, Ліда, Навагрудак, Слонім, Ваўкавыск, 19 верасняВільня, Пружаны, Кобрын, 20-21 верасня — Гродна, 21 верасняПінск, 22 верасняБеласток і Брэст (апошні быў перададзены немцамі).

Пад час паходу баявыя дзеянні адбываліся на пагранічнай лініі, у раёнах Нясвіжа, Валожына, Шчучына, Століна, Маладзечна і інш. Упартыя баі ішлі за Скідзель, Навагрудак, Вільню, Гродна, у Аўгустоўскіх лясах.

Лічыцца, што да 25 верасня Чырвоная армія поўнасцю вызваліла Заходнюю Беларусь ад польскіх войск. Але яшчэ да 28 верасня дзе-нідзе адбываліся ваенныя сутычкі. Да 1 кастрычніка 1939 савецкія войскі выйшлі да ўзгодненай з нямецкім камандаваннем граніцы.

Беларускі фронт страціў 996 чал. забітымі і 2002 параненымі. Былі ўзяты ў палон 60202 польскія вайскоўцы, у тым ліку 2066 афіцэраў. Сярод палонных значную частку складалі адстаўныя вайскоўцы.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Гісторыя Беларусі, С.450.

ЛітаратураПравіць

Люцік Зм. «Беларускі фронт». Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі ў Заходняй Беларусі // Arche. 2009. №9. (Артыкул у пяці частках на сацйе: http://harodnia.com/be/uczora/hrodna-1920-1944/420-bielaruski-front-1) ЭГБ. - Т.6, ч. 1, Мн., 2001. - С. 571-572.