Бела Бартак
Бе́ла Ві́ктар Я́наш Ба́ртак (венг.: Bartók Béla Viktor János [ˈbɒrtoːk ˈbeːlɒ]; 25 сакавіка 1881, Надзьсентміклаш, Банат, Аўстра-Венгрыя, цяпер г. Сынікалау-Марэ, Румынія — 26 верасня 1945, Нью-Ёрк, ЗША) — венгерскі кампазітар, піяніст і музыказнаўца-фалькларыст. Прадстаўнік экспрэсіянізму ў музыцы. Прэмія імя Л. Кошута 1948.
Бела Бартак Bartók Béla | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1945[4][1][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Béla Bartók[d] |
Маці | Paula Voit[d] |
Жонка | Ditta Pásztory-Bartók[d] |
Дзеці | Péter Bartók[d] і Béla Bartók[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, харэограф, настаўнік, педагог, музыказнавец, музычны педагог, музычны этнограф, выкладчык універсітэта, збіральнік народнай музыкі, энтамолаг, музыкант |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера і класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
bartok.hu | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1903 годзе Будапешцкую музычную акадэмію па класах фартэпіяна і кампазіцыі, у 1907—1934 гг. яе прафесар. У 1920—1930-я гг. выступаў як піяніст у краінах Еўропы, у ЗША, СССР. З 1940 года ў ЗША.
ТворчасцьПравіць
Збіраў і вывучаў венгерскую сялянскую песню, румынскі, славацкі, сербскі, харвацкі, заходне-ўкраінскі фальклор (больш за 30 тыс. узораў); аўтар навуковых прац. На аснове фальклору склаўся самабытны дынамічны музычны стыль Бартака, які арганічна спалучыў старажытную квартава-пентатонную аснову венгерскай сялянскай песні з найноўшымі музычна-выразнымі сродкамі прафесійнай музыкі, узбагаціў яе метрарытмічную і тэмбравую палітру. У творах 1910—1920-х гг. выкарыстоўваў наватарскія элементы дадэкафоніі, атанальнасць, політанальнасць і інш.
Сярод твораў: опера «Замак герцага Сіняя Барада» (паст. 1918), балеты «Драўляны прынц» (1917) і «Цудоўны мандарын» (1926); сімфанічная паэма «Кошут» (1903); Танцавальная сюіта (1923); Музыка для струнных, ударных і чэлесты (1936); Дывертысмент для струннага аркестра (1939), Канцэрт для аркестра (1943), 3 фартэпіянныя і 2 скрыпічныя канцэрты; 6 струнных квартэтаў; Саната для 2 фартэпіяна і ударных інструментаў; фартэпіянны цыкл «Мікракосмас»; хары а капэла і з фартэпіяна; цыклы песень і інш.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Bela Bartok // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Béla Bartók // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Барток Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Барток Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ https://books.google.hu/books?id=ppHoEX_6v10C&pg=PA28
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118506900 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ http://lfze.hu/lexikon_nagy_elodok/lexikon-1861
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бела Бартак