Брытанская Індыя ў Першай сусветнай вайне

Брытанская Індыя ўступіла ў Першую сусветную вайну адначасова з Вялікабрытаніяй, якая абвясціла вайну Германіі 4 жніўня 1914 года. Індыйскія войскі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Еўропе, Міжземнамор'е, Афрыцы і на Блізкім Усходзе. У ходзе вайны ў Індыі было мабілізавана 1 440 437 чалавек, каля 1 000 000 індыйскіх вайскоўцаў былі адпраўленыя за межы Брытанскай Індыі, з якіх 64 449 ваеннаслужачых загінулі[1], 128 000 чалавек былі параненыя і 11 264 чалавек трапілі ў палон.

Індыйская армія ваявала супраць германскіх войскаў на Заходнім фронце, ва Ўсходняй Афрыцы. Таксама індыйскія войскі прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у Егіпце і Месапатаміі супраць войскаў Асманскай імперыі[2]. У 1914 годзе армія Брытанскай Індыі была самай шматлікай добраахвотнай арміяй у свеце (240 000 ваеннаслужачых).

Уступленне ў вайну і мабілізацыя правіць

Хоць ваенныя дзеянні не закранулі непасрэдна Індыю, сусветная вайна аказала вялікі ўплыў на яе развіцце. Індыя стала асноўным каланіяльным тылам, абапіраючыся на які, Англія ўдзельнічала ў вайне.

Ваенную палітыку Брытаніі актыўна падтрымала індыйская буржуазія. Вайна абяцала ім велізарныя матэрыяльныя выгады. Акрамя таго, падтрымліваючы ваенныя намаганні Брытанскай імперыі, індыйская «эліта» разлічвала дамагчыся ад яе пэўных палітычных і эканамічных саступак.

Супрацоўніцтва нацыянальнай буржуазіі палегчыла англійскім уладам мабілізацыю і шырокае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў Індыі ў вайне. У некаторых раенах у армію забіралі ўсіх працаздольных мужчын у сям'і. Індыйцы змагаліся на многіх франтах у Еўропе, Азіі і Афрыцы. Брытанскія каланіяльныя ўлады мабілізавалі індыйскіх рабочых, якія накіроўваліся на ваенныя работы ў Францыю, акупаваныя англійскімі войскамі раены Месапатаміі і ў іншыя краіны. Індыя забяспечвала збожжам англійскія арміі, якія знаходзіліся ў Азіі і Афрыцы. Усе індыйскія войскі, якія дзейнічалі на франтах, змагаліся і фінансаваліся за кошт насельніцтва Індыі.

Удзел у баявых дзеяннях правіць

Індыйскія экспедыцыйныя войскі А правіць

 
Індыйскія кавалерысты на Заходнім фронце, 1914

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны, індыйскае камандаванне змагло адправіць для баявых дзеянняў 2 кавалерыйскія і 2 пяхотныя дывізіі. З гэтых чатырох дывізій былі сфармаваны «Індыйскі экспедыцыйны корпус А» пад камандаваннем генерал-маера Джэймса Уілкокса[3]. 30 верасня 1914 года гэтыя падраздзяленні прыбылі ў Марсэль. Індыйскія войскі былі накіраваныя на ўчастак фронту каля Іпра. У канцы 1914 года індыйцы ўдзельнічалі ў баях пры Ла Басе.

У сакавіку 1915 года індыйская дывізія прымала ўдзел у наступленні пры Неў-Шапель. Індыйскія войскі, не паспеўшы прывыкнуць да новых вінтовак Лі-Энфілд, не маючы ўласнай артылерыі, а таксама дрэнна адаптоўваючыся да кантынентальнага еўрапейскага клімату не з'яўляліся баяздольнымі часткамі. Акрамя гэтага ў індыйскіх падраздзяленнях не было дастатковай колькасці афіцэраў, якія ведаюць хіндзі. Агульны нізкі баявы дух індыйцаў прывеў да таго, што восенню 1915 года ўсе індыйскія пяхотныя падраздзяленні былі перакінутыя з Францыі ў Егіпет[4]. Пасля вываду пяхотных падраздзяленняў, на Заходнім фронце засталіся дзве індыйскія кавалерыйскія дывізіі. У асноўным яны знаходзіліся ў рэзерве, чакаючы прарыву пазіцыйнага фронту. Аднак у 1916 годзе яны актыўна ўдзельнічалі ў бітве на Соме. У сакавіку 1918 года яны таксама былі перакінутыя ў Егіпет. З 130 000 індыйцаў, якія служылі на Заходнім фронце, загінулі каля 9 000 чалавек[5].

Індыйскія экспедыцыйныя войскі B правіць

У 1914 годзе губернатар Брытанскай Усходняй Афрыкі запатрабаваў дапамогі для барацьбы з нямецкімі каланіяльнымі войскамі з Германскай Усходняй Афрыкі. Было прынята рашэнне аб фарміраванні «Індыйскага экспедыцыйнага корпуса В» для адпраўкі яго на барацьбу з нямецкімі войскамі ў Усходняй Афрыцы. «Экспедыцыйныя войскі В» складаліся з: адной пяхотнай дывізіі, двух пяхотных брыгад, інжынерных падраздзяленняў і падраздзяленняў горнай артылерыі[6].

Індыйскія войскі пад камандаваннем генерал-маера Артура Айткена высадзіліся ў Танга 23 лістапада 1914 года. Задачай індыйскага корпуса было ўварванне ў Германскую Усходнюю Афрыку ў возера Танганьіка. Пасля высадкі паміж індыйскімі войскамі і нямецкімі войскамі пад камандаваннем Леттов-Форбека адбылася бітва пры Танга. У ходзе бітвы малалікія нямецкія войскі змаглі нанесці паражэнне індыйскім войскам, а апошнія страцілі 359 чалавек забітымі і 148 палоннымі[7].

Індыйскія экспедыцыйныя войскі C правіць

 
Індыйская горная гармата ў баі, Усходняя Афрыка

«Індыйскі экспедыцыйны корпус С» быў сфарміраваны таксама для дзеянняў ва Усходняй Афрыцы. У склад «экспедыцыйных войскаў С» уваходзілі: адна пяхотная брыгада, пяць пяхотных батальенаў, 29-й пяхотны полк і розныя фарміраванні добраахвотнікаў з розных індыйскіх княстваў.

Пасля прыбыцця ў Мамбасу індыйскія войскі прынялі ўдзел у ахове чыгункі ў Угандзе. 3 лістапада 1914 года індыйскія войскі бяруць удзел у бітве пры Кіліманджара. У ходзе бітвы індыйскі полк трапіў пад крыжавы агонь нямецкіх войскаў і панеслі істотныя страты. У выніку індыйскія войскі адступілі, страціўшы 312 чалавек і не дамогшыся пастаўленых задач[8].

Індыйскія экспедыцыйныя войскі D правіць

 
Індыйскі салдат, які перажыў аблогу Эль-Кута

Найбуйнейшая індыйская армія, адпраўленая за мяжу краіны была сфарміравана для баявых дзеянняў у Месапатаміі пад камандаваннем генерала Джона Ніксана[9]. Першыя індыйскія падраздзяленні былі адпраўленыя ў Месапатамію ў лістападзе 1914 года з мэтай абароны брытанскіх нафтавых вышак ў раене Басры. Пасля пачатку першых баёў у Месапатаміі супраць турэцкіх войскаў індыйскія войскі пад камандаваннем Артура Барэта, а затым Чарльза Таусенда ўзялі Басру[10] і прасунуліся ўглыб Месапатаміі. Аднак у лістападзе 1915 года індыйскія войскі пацярпелі паражэнне пад Ктэсафонам з-за матэрыяльна-тэхнічных цяжкасцяў.

Пасля гэтага індыйскі войскі адступілі ў горад Эль-Кут і асманскія войскі аблажылі яго. З студзеня па сакавік 1916 года індыйскія войскі паспрабавалі некалькі разоў зняць аблогу, аднак усе спробы былі беспаспяховыя. У красавіку 1916 года брытанска-індыйскі гарнізон быў вымушаны капітуляваць з-за недахопу харчавання і эпідэмій. У асманскі палон трапілі 9 000 індыйскіх вайскоўцаў.

Пасля гэтага на Месапатамскі фронт прыбылі дададтковыя індыйскія падраздзяленні і новы камандуючы Стэнлі Мод. Пасля гэтага індыйскія войскі пачалі новае наступленне і ў сакавіку 1917 года захапілі Багдад. Пасля гэтага індыйскія войскі ўдзельнічалі ў заключных бітвах на Месапатамскім фронце да падпісання Мудраскага перамір'я[11].

Месапатамская кампанія стала галоўным фронтам для індыйскай арміі ў Першай сусветнай вайне. Асноўную частку брытанскіх войскаў у Месапатаміі складалі індыйскія падраздзяленні. У ходзе баявых дзеянняў у Месапатаміі 11 012 індыйскіх ваенаслужачых былі забітыя, 3985 чалавек памерлі ад ран, 12 678 чалавек памерлі ад хвароб, 13 492 чалавек трапілі ў палон і прапалі без вестак, і 51 836 чалавек атрымалі раненні[12].

Індыйскія экспедыцыйныя войскі Е правіць

 
Індыйскія артылерысты каля Ерусаліма, 1917 год

«Індыйскі экспедыцыйны корпус E» быў утвораны ў пачатку 1918 года пасля таго як у Палестыну з Заходняга фронту былі перакінутыя дзве індыйскія кавалерыйскія дывізіі. Да гэтых двух дывізіяў таксама былі далучаны кавалерыйская брыгада ў складзе трох уланскіх палкоў з княстваў Хайдарабад, Майсур і Джодхпур[10]. 3-я і 7-я пяхотныя дывізіі былі пераведзены на палестынскі фронт з Месапатаміі.

Акрамя гэтага 36 батальенаў індыйскай арміі былі адпраўленыя на дапамогу англійскім войскам. У склад 10-й, 53-й, 60-й і 75-й англійскіх пяхотных дывізій[13].

Індыйскія экспедыцыйныя войскі F правіць

У 1914 годзе ў Егіпце былі сфармаваныя «Індыйскія экспедыцыйныя войскі F», якія складаліся з 10-й і 11-й індыйскіх пяхотных дывізій[14]. Задачай гэтай групы войскаў была абарона Суэцкага канала ад турэцкіх войскаў. У студзені — лютым 1915 года індыйскія падраздзяленні сумесна з іншымі брытанскімі войскамі адбівалі наступ асманскіх войскаў на Суэцкі канал. У 1915 годзе была расфармаваная 11-я пяхотная дывізія, а ў 1916 годзе 10-я дывізія таксама падвяргалася расфармаванню і адпраўцы на іншыя франты[10].

Індыйскія экспедыцыйныя войскі G правіць

У красавіку 1915 года «Індыйскія экспедыцыйныя войскі G» былі адпраўленыя на паўвостраў Галіпалі для ўдзелу ў Дарданэльскай аперацыі[5]. На Галіпалі ваявала 29-я індыйская брыгада, якая ўдзельнічала ў другой і трэцяй бітвах за Крыцію. Пазней, брыгада прыняла ўдзел у баях пры Сары-Баір пры падтрымцы ваенна-марскога флоту. Аднак, як і ўсе саюзныя войскі, так і індыйская брыгада цярпела няўдачы падчас баеў на Галіпалі. У ходзе баеў за Сары-Баір, 29-я брыгада была вымушана адысці на зыходныя пазіцыі, нясучы цяжкія страты. Пасля гэтага брыгада была пераведзена ў Егіпет[14]. За час Дарданэльскай аперацыі страты 29-й брыгады склалі 1358 забітых і 3421 параненых[15].

Сітуацыя ў Індыі правіць

 
Вароты Індыі — манумент у памяць аб індыйскіх салдатах, якія загінулі ў гады Першай сусветнай вайны

Пачынаючы з 1916 года, брытанскія каляніяльныя ўлады ў асобе віцэ-караля лорда Челмсфорда абвясцілі пра саступкі патрабаванням індыйцаў; гэтыя саступкі ўключалі ў сябе прызначэнні індыйцаў на афіцэрскія пасады ў арміі, прысваенне князям узнагарод і ганаровых тытулаў, адмена вельмі раздражняючага індыйцаў акцызу на бавоўна. У жніўні 1917 года дзяржсакратар па справах Індыі Эдвін Мантэгю абвясціў мэтай Брытаніі паэтапнае фарміраванне ў Індыі «адказнага ўрада як неад'емнай часткі Брытанскай імперыі».

Да канца вайны большасць войскаў былі перадыслакаваныя з Індыі ў Месапатамію і Еўропу, што выклікала непакой мясцовых каланіяльных уладаў. Пачасціліся беспарадкі, а брытанская разведка адзначала мноства выпадкаў супрацоўніцтва з Германіяй. У 1915 годзе быў прыняты Закон аб абароне Індыі, які ў дадатак да Закону аб прэсе 1910 года, дазволіў пераследваць палітычна небяспечных дысідэнтаў, у прыватнасці, адпраўляць журналістаў у турму без суда, і ажыццяўляць цэнзуру.

У 1917 годзе камітэт пад старшынствам брытанскага суддзі Роўлата расследаваў дачыненне немцаў і расійскіх бальшавікоў да выбухаў гвалту ў Індыі. Высновы камісіі былі прадстаўлены ў ліпені 1918 года, і вылучылі тры раёна: Бенгалія, Бамбейскае прэзідэнцтва, і Пенджаб. Камітэт рэкамендаваў пашырыць паўнамоцтвы улады ва ўмовах ваеннага часу, увесці суды з трох суддзяў, без суда прысяжных, увесці ўрадавы нагляд над падазраванымі, і даць паўнамоцтвы мясцовым уладам арыштоўваць і затрымліваць падазраваных на кароткія тэрміны без суда.

Канец вайны выклікаў таксама эканамічныя змены. Да канца 1919 года у вайне удзельнічала да 1,5 млн індыйцаў. Падаткі выраслі, а кошты ў перыяд 1914-1920 гадоў падвоіліся. Дэмабілізацыя з арміі пагоршыла беспрацоўе, у Бенгаліі, Мадрасе і Бамбеі прайшлі галодныя бунты.

Урад вырашыў увасобіць у жыццё рэкамендацыі камітэта Роўлата ў выглядзе двух законаў («білей Роўлата»), аднак пры галасаванні ў Імперскім заканадаўчым савеце ўсе яго індыйскія дэпутаты прагаласавалі супраць. Брытанцам удалося правесці ўрэзаную версію першага біля, які дазваляў уладам пазасудовыя пераследы, але тэрмінам толькі на тры гады, і толькі супраць «анархічных і рэвалюцыйных рухаў». Другі біль быў цалкам перапісаны ў выглядзе паправак да Крымінальнага кодэксу Індыі. Тым не менш, у Індыі ўспыхнула моцнае абурэнне, якое вылілася ў разню ў Амрытсары, і вывела на пярэдні край нацыяналістаў Махатмы Гандзі.

У снежні 1919 года быў прыняты Закон аб ўрадзе Індыі. Імперскі і правінцыйныя заканадаўчыя саветы былі пашыраныя, і адменена магчымасць выканаўчай улады пры праходжанні непапулярных законаў выкарыстоўваць «афіцыйную большасць».

Такія справы, як абарона, крымінальны вышук, замежныя справы, сувязь, збор падаткаў засталіся ў падпарадкаванні віцэ-караля і цэнтральнага ўрада ў Нью-Дэлі, тады як ахова здароўя, арэнда зямлі, мясцовае самакіраванне былі перададзеныя ў правінцыі. Такія меры палегчылі індыйцам магчымасць удзельнічаць у дзяржслужбе, і атрымліваць афіцэрскія пасады ў арміі.

Выбарчае права індыйцаў было пашырана на нацыянальным узроўні, але лік індыйцаў з правам голасу склала ўсяго толькі 10 % ад дарослага мужчынскага насельніцтва, прычым многія з іх былі непісьменныя. Брытанскія ўлады займаліся маніпуляцыямі; так, больш месцаў у заканадаўчых саветах атрымлівалі прадстаўнікі вёсак, больш сімпатызаваўшыя каланіяльным уладам, чым гараджане. Асобныя месцы резерваваліся для не-брахманаў, землеўладальнікаў, бізнесменаў, выпускнікоў каледжаў. Згодна з прынцыпам «абшчыннага прадстаўніцтва» месцы рэзерваваліся асобна для мусульман, сікхаў, індуістаў, індыйскіх хрысціян, англа-індыйцаў, пражываючых у Індыі еўрапейцаў, у Імперскім і правінцыйных заканадаўчых саветах.

У 1935 годзе брытанскі парламент заснаваў у Індыі заканадаўчыя асамблеі, у 1937 годзе Бірма была аддзеленая ад Брытанскай Індыі, стаўшы асобнай кароннай калоніяй. У тым жа годзе былі праведзены агульнанацыянальныя выбары ў правінцыйныя асамблеі, на якіх Кангрэс выйграў у 7 з 11 правінцый. Акрамя таго, па законе 1935 года Бірма павінна была выплаціць індыйскаму каланіяльнаму ўраду пазыку ў памеры 570 млн. рупій, якая ўключала ў сябе выдаткі на заваяванне Бірмы, на будаўніцтва чыгункі і г. д.

Наступствы правіць

Першая сусветная вайна мела важнейшыя наступствы для Індыі. Міжнароднае становішча Індыі пасля вайны стала зусім іншым, чым да пачатку сусветнага канфлікту. Важная роля, якую гуляла індыйская армія змяніла адносіны Вялікабрытаніі і Індыі. У 1920-я гады Індыя стала членам Лігі Нацый, а ў 1920 годзе індыйскія спартсмены прымалі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Антвэрпэне[16]. Разумеючы ўзрослы аўтарытэт Індыі ў свеце нацыянальныя індыйскія палітыкі сталі патрабаваць пашырэння мясцовага самакіравання ў краіне[17].

Зноскі

  1. З іх забіта ў баі, прапала без вестак і пасля не былі знойдзеныя 24 000, памерла ад ран 3 000, у палоне памерла 3 500
  2. Participants from the Indian subcontinent in the First World War.
  3. Baker, Chris.
  4. Barua, Pradeep.
  5. а б «Commonwealth War Graves Commission Report on India 2007—2008». Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "потери на западе" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  6. Chappell, Mike.
  7. The Battle of Tanga, German East Africa, 1914 Архівавана 2 чэрвеня 2011. (англ.)(англ.
  8. Hoyt, Edwin P. Guerilla: Colonel von Lettow-Vorbeck and Germany's East African Empire. 
  9. Sumner, Ian.
  10. а б в Sumner, Ian.
  11. Karsh, Efraim.
  12. «Statistics of the Military Effort of the British Empire» (London: HMSO, 1920) (англ.)
  13. Perrett, Bryan.
  14. а б Rinaldi, Richard A. Order of Battle British Army 1914. — Ravi Rikhye, 2008. — P. 125. — ISBN 0977607283. (англ.)
  15. «The Gallipoli Campaign».
  16. Olympic Games Antwerp 1920: Official Report
  17. Brown, Judith M. Modern India: The Origins of an Asian Democracy. 

Літаратура правіць

  • На англійскай мове:
  • Barthorp, Michael. Afghan Wars and the North-West Frontier 1839–1947. — Cassell, 2002. — ISBN 0304362948.
  • Baura. The state at war in South Asia. — University of Nebraska Press, 2005. — ISBN 0803213441.
  • Bridger, Geoff. The Great War Handbook. — Barnsley: Pen and Sword, 2009. — ISBN 978 1 84415 936 9.
  • Chappell, Mike. The British Army in World War I: The Western Front 1914-16. — Osprey Publishing, 2003. — ISBN 1841763993.
  • Chappell, Mike. The British Army in World War I: The Eastern Fronts Volume 3 of The British Army in World War I. — Osprey Publishing, 2005. — ISBN 1841764019.
  • Davis, Paul K. Ends and means: the British Mesopotamian campaign and commission. — Associated University Press, 1994. — ISBN 083863530X.
  • Ford, Roger. Eden to Armageddon: The First world war in the Middle East. — London: Weidenfeld and Nicolson, 2009. — ISBN 9780297844815.
  • Heathcote, T A. The Military in British India: the development of British land forces in South Asia, 1600-1947. — Manchester University Press ND, 1995. — ISBN 0719035708.
  • Hoyt, Edwin P. Guerilla: Colonel von Lettow-Vorbeck and Germany's East African Empire. — MacMillan Publishing Co, 1981. — ISBN 0025552104.
  • Jeffery, Keith. The British Army and the Crisis of Empire, 1918-22. — Manchester University Press ND, 1984. — ISBN 0719017173.
  • Karsh, Efraim. Empires of the Sand: The Struggle for Mastery in the Middle East. — Harvard University Press, 2001. — ISBN 0674005414.
  • Kinzer, Stephen. All the Shah's Men: An American Coup and the Roots of Middle East Terror. — London: Stephen Kinzer, John Wiley and Sons, 2003. — ISBN 0471265179.
  • March, Francis Andrew. History of the World War. — Plain Label Books, 1921. — ISBN 1603032428.
  • Pati, Budheswar. India and the First World War. — Atlantic Publishers & Distributors, 1996. — ISBN 8171565816.
  • Perrett, Bryan. Megiddo 1918. — Osprey Publishing, 1999. — ISBN 1855328275.
  • Perry, Frederick William. The Commonwealth Armies. — Manchester University Press ND, 1988. — ISBN 0719025958.
  • Reid, Brian Holden. Military Power: land warfare in theory and practice. — Routledge, 1997. — ISBN 0714647683.
  • Riddick, John F. The History of British India: a chronology. — Greenwood Publishing Group, 2006. — ISBN 0313322805.
  • Rinaldi, Richard A. Order of Battle British Army 1914. — Ravi Rikhye, 2008. — ISBN 0977607283.
  • Sumner, Ian. The Indian Army 1914-1947. — Osprey Publishing, 2001. — ISBN 1841761966.
  • Willmott, H P. First World War. — Dorling Kindersley, 2003. — ISBN 1405300299.
  • На нямецкай мове:
  • Werner, Haupt. Deutschlands Schutzgebiete in Übersee : 1884 - 1918. — Podzun Pallas Verlag, 1994. — ISBN 3790902047.