Барыс Сяргеевіч Косціч

(Пасля перасылкі з Б. С. Косціч)

Барыс Сяргеевіч Косціч (нар. 9 студзеня 1951, Курск) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры.

Барыс Сяргеевіч Косціч
Дата нараджэння 9 студзеня 1951(1951-01-09) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў у 1973 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19732004 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект»: архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў, начальнік архітэктурнай майстэрні. З 2004 года кіруе "Творчай майстэрні архітэктара Косціча Б. С. «АР-ДІ», створанай ў 1993 годзе.

З кастрычніка 2015 года загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выкладае дызайн-праектаванне, макетаванне, кіруе практыкай.

Член савета Беларускага саюза архітэктараў, член Беларускага саюза дызайнераў.

Член рэдкалегіі часопіса «Архітэктура і будаўніцтва», мастацка-тэхнічнага савета па мэблі канцэрна «Беллеспаперапрам», журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў «Лепшая мэбля Беларусі», горадабудаўнічага савета пры Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.

Творчасць правіць

 
Акадэмія МУС Беларусі
 
Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы

Асноўныя працы: Генеральны план і праект дэталёвай планіроўкі акадэмгарадка Акадэміі навук БССР (1974); Мінская вышэйшая школа міліцыі на 800 навучэнцаў (Акадэмія МУС) па вул. Варвашэні (цяпер пр. Машэрава), 6а (1981); будынак інстытута «Белдзіпрасельгас» (цяпер Беларусбанк) па вуліцах Мяснікова і Няміга, 32 (1982); друкарня Акадэміі навук БССР у Акадэмгарадку АН Беларусі па вул. Ф. Скарыны 40. (1983); комплекс будынкаў Мінскай спецыяльнай школы міліцыі на 500 вучняў (акадэмія МУС) вул. Філімонава, 85 (1984); вучэбна-вытворчы корпус Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі па пр. Незалежнасці, 99-2. (1989); жылы корпус № 2 у п. Пансіяната «Ольгінка»[ru] Краснадарскага края, Расія (2000); Рэспубліканскі дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў па вул. Севастопальскай, 56 (2000); Палац шлюбаў у г. Сургут, Расія (2002); кафэ «Безэ» па пр. Незалежнасці, 18 (2002); рэканструкцыя парку імя Горкага (2004); добраўпарадкаванне тэрыторыі перад Кафедральным саборам Святога Духа па вуліцы Багдановіча (2004); помнік супрацоўнікам МУС, якія загінулі ў час выканання службовых абавязкаў па вуліцы Чырвонай (2004); кафэ «тэт-а-тэт» на пр. Незалежнасці, 58 (2004); выходы з са станцый метро «Інстытут культуры» (вул. Суражская), «Пушкінская» (вул. Прытыцкага), «Партызанская» (вул. Даўгабродская), «Вакзальная» (вул. Бабруйская), «Усход» (пр. Незалежнасці) (2006—2009); жылы дом па 2-м Марусінскім завулку (2006); магазін кветак па вул. Даўгабродскай (2007); крама, А. Б. К., вытворчыя цэхі «Еўраопт» па вул. Казінца, 56а (2007); кафэ «Жбан» па вул. Петруся Броўкі, 16 (2008); міні-магазін па пр. Ракасоўскага, 3 (2009); спартыўна-аздараўленчы комплекс з басейнам і саўнай ў гасцініцы «Планета» па пр. Пераможцаў, 31 (2009); казіно «Шангрыла» па вул. Кірава, 8 к2 (2010) — усе ў Мінску; шматфункцыянальны комплекс «Аляксандраў Плаза» па вул. Пушкіна, 4 у Гомелі (2011); аквапарк «DREAMLAND», уваходная група «Марока» з боку вул. Арлоўскай (2012); інтэр’еры Палаца культуры нафтавікоў г. Губкінскі, Расія (2013); шматпавярховыя элітныя жылыя дамы па вул. Румянцава, № 3; № 5 (2014); гандлёвы цэнтр на скрыжаванні пр. Міру і вул. Касманаўтаў у Магілёве (2014); гасцінічны комплекс «Замкавы» па вул. Замкавая 25, 27а, забудова правага боку вул. Зыбіцкай, кварталы 4-5 (2015); Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы (акадэмія імя Свяціцеля Кірыла Тураўскага) на вуліцах Кірыла і Мяфодзія і Зыбіцкай (2015); шматпавярховы элітны жылы дом па вул. Захарава (пабудаваны ў 2016); забудова правага боку вул. Зыбіцкай кварталы 2-3 (пабудаваны ў 2016); фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Аграпрамбанка» па вул. Шаранговіча (пабудаваны ў 2016); шматфункцыянальны комплекс у раёне кінатэатра «Перамога» па вул. Камсамольскай (пабудаваны ў 2016).

Навуковы кіраўнік шэрагу абъектаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны граматамі Саюза архітэктараў (1984, 1998, 2001), Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва (2005); медалём Міністэрства ўнутраных спраў (2014), мае Падзяку Беларускай Праваслаўнай царквы (2005, 2007). Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне архітэктуры і рэстаўрацыі (2000)

Атрымаў грант фонду Сораса (1996).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць