Е́ўра — афіцыйная валюта шэрага еўрапейскіх краін. Сімвал валюты: , банкаўскі код: EUR. 1 еўра складаецца са 100 еўрацэнтаў. Валюта кіруецца і адмініструецца Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ) і Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ).

Еўра
англ.: Euro
грэч. Ευρώ
Банкнота Манета
БанкнотаМанета
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 EUR
Сімвалы
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт Еўрапейскі Саюз
Афіцыйнае выкарыстанне Еўрапейскі Саюз
Вытворныя і паралельныя адзінкі
Дробныя еўрацэнт (1100)
Манеты і банкноты ў абарачэнні
Манеты 1, 2, 5, 10, 20, 50 cent, €1, €2
Банкноты €5, €10, €20, €50, €100, €200, €500
Уведзена 1 студзеня 2002
Валюта-папярэднік Austrian schilling[d], Belgian franc[d], Cypriot pound[d], Нідэрландскі гульдэн[d], Эстонская крона, Finnish markka[d], Французскі франк, нямецкая марка, Грэчаская драхма, Ірландскі фунт, Italian lira[d], Латвійскі лат, Літ, Luxembourg franc[d], Maltese lira[d], Monegasque franc[d], Portuguese escudo[d], Sammarinese lira[d], Славацкая крона, Slovenian tolar[d], песета, Ватыканская ліра, ЭКЮ і Куна
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Еўрапейскі цэнтральны банк
Курсы на 5 снежня 2024 года
1 USD 0,9488 €
1 EUR 1 €
1 RUB 0,009177 €
1 GBP 1,208 €
1 JPY 0,006311 €
1 BYN 0,2636 €
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўра быў уведзены ў безнаяўнае абарачэнне 1 студзеня 1999 года, а 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўнае абарачэнне банкноты і манеты. Еўра замяніў у суадносінах 1:1 еўрапейскую валютную адзінку (ЭКЮ), якая выкарыстоўвалася ў еўрапейскай валютнай сістэме з 1979 па 1998 год.

Еўра кіруецца Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ) на чале з Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ), размешчаным у Франкфурце-на-Майне (Германія). У ЕСЦБ, акрамя ЕЦБ, уваходзяць нацыянальныя цэнтральныя банкі ўсіх дзяржаў-членаў ЕС, незалежна ад таго, ці прынялі яны еўра ў якасці нацыянальнай валюты. ЕЦБ належыць выключнае права вызначаць грашова-крэдытную палітыку ў еўразоне. ЕСЦБ займаецца друкаваннем банкнот і чаканкай манет, размеркаваннем наяўных грошай па краінах еўразоны, а таксама забяспечвае функцыянаванне плацежных сістэм у еўразоне.

Усе члены Еўрасаюза маюць права ўвайсці ў еўразону, калі яны задавальняюць вызначаным патрабаванням да крэдытна-грашовай палітыцы, а для ўсіх новых членаў Еўрасаюза абавязак раней ці пазней перайсці на Еўра з’яўляецца абавязковай умовай уступлення.

Лацініцай назва валюты запісваецца як Euro (з вялікай ці маленькай літары — па-рознаму ў розных мовах), па-літоўску — euras, па-латышску — eiro, па-грэчаску — ευρώ. Кірылічнае напісанне ў балгарскай, македонскай, рускай і сербскай мовах — евро, у Чарнагорыі ўжываецца варыянт еуро, у беларускай мове — еўра, ва ўкраінскай — євро. На банкнотах назва валюты напісана вялікімі лацінскімі і грэчаскімі літарамі. Назва чытаецца ў адпаведнасці з арфаграфіяй канкрэтных моў, звычайна на ўзор таго, як вымаўляецца ў гэтай мове слова Еўропа: па-французску прыкладна ёро́, па-нямецку — о́йро, па-іспанску — э́уро, па-англійску — ю́ро і г. д.

Гісторыя

правіць

Еўра для безнаяўных разлікаў быў уведзены ў 1999 годзе. 1 студзеня 2002 года з’явіліся банкноты і манеты. Наяўныя еўра замянілі нацыянальныя валюты 19 з 28 краін Еўрапейскага саюза.

У Швецыі і Даніі прайшлі рэферэндумы, на якіх большасць выказалася супраць прыняцця еўра. Вялікабрытанія таксама вырашыла не замяняць нацыянальную валюту. Латвія і Літва планавалі перайсці на еўра ў 2009 годзе, але з прычыны эканамічнага крызісу гэты пераход прыйшлося адкласці. У адрозненне ад Літвы і Латвіі, Эстонія змагла споўніць усе крытэрыі, неабходныя для пераходу на еўра, да 2011 года, і 12 мая 2010 года Еўракамісія выступіла з афіцыйнай прапановай аб далучэнні гэтай краіны да еўразоны 1-га студзеня 2011 года, што Эстонія і зрабіла.[1] З 1 студзеня 2014 года да еўразоны далучылася Латвія, 1 студзеня 2015 года — Літва[2], а 1 студзеня 2023 года — Харватыя.

Манеты і банкноты

правіць
 
Манеты і банкноты еўра

Еўра складаецца са 100 цэнтаў (еўрацэнтаў). Усе манеты еўра, у тым ліку памятныя манеты вартасцю 2 еўра, маюць адзін агульны бок, на якім пазначана вартасць манеты на фоне схематычнай карты Еўропы. З другога, «нацыянальнага», боку знаходзіцца выява, абраная той краінай, дзе адчаканена манета. Усе манеты могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх краінах, у якіх еўра з’яўляецца афіцыйнай валютай.

Выпускаюцца манеты еўра вартасцю 2 €, 1 €, 0,50 €, 0,20 €, 0,10 €, 0,05 €, 0,02 € и 0,01 €.

Усе банкноты еўра маюць агульны дызайн для кожнай вартасці на абодвух баках ва ўсіх краінах. Выпускаюцца банкноты вартасцю 500 €, 200 €, 100 €, 50 €, 20 €, 10 € и 5 €. Некаторыя банкноты вялікай вартасці, такія, як 500 € и 200 €, не выпускаюцца ў некаторых краінах, але ўсюды з’яўляюцца законным плацежным сродкам.

Вартасць Памеры
Вес
Стыль Эпоха Размяшчэнне кода Асноўны колер
5 еўра 120 × 62 мм
0,63 г
Антычнасць / Класіка Да XI стагоддзя злева ля краю малюнка серы
10 еўра 127 × 67 мм
0,72 г
Раманскі XI—XII стагоддзі зорачка на «8 гадзін» чырвоны
20 еўра 133 × 72 мм
0,81 г
Готыка XIII—XIV стагоддзі зорачка на «9 гадзін» сіні
50 еўра 140 × 77 мм
0,92 г
Рэнесанс XV—XVI стагоддзі справа ля краю малюнка аранжавы
100 еўра 147 × 82 мм
1,02 г
Барока і ракако XVII—XVIII стагоддзі справа ад зорачкі на «9 гадзін» зялёны
200 еўра 153 × 82 мм
1,07 г
Індустрыяльная эра / Жалеза і шкло XIX стагоддзе справа ад зорачкі на «8 гадзін» жоўта-карычневы
500 еўра 160 × 82 мм
1,12 г
Сучаснасць XX—XXI стагоддзі зорачка на «9 гадзін» ліловы

Еўразона

правіць

Еўразона — гэта тэрыторыя, на якой еўра з’яўляецца афіцыйным плацежным сродкам. На 2023 год у еўразону ўваходзяць Аўстрыя, Бельгія, Германія, Грэцыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Партугалія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя і Эстонія.

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць