Васіль III Іванавіч (25 сакавіка 1479 — 4 снежня 1533) — вялікі князь маскоўскі ў 15051533, сын Івана III і Софіі Палеолаг, бацька Івана IV Грознага.

Васіль III
ст.-слав: Василї Іѡанновичъ
вялікі князь маскоўскі
1502 — 1505
Сумесна з Іван III Васільевіч
Папярэднік Dmitry Ivanovich[d]
Гасудар усяе Русі[d]
27 кастрычніка 1505 — 4 снежня 1533
Папярэднік Іван III Васільевіч
Пераемнік Іван IV Грозны
Нараджэнне 25 сакавіка 1479
Смерць 3 снежня 1533 (54 гады)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Іван III Васільевіч
Маці Соф’я Палеалог
Жонка Саламонія Юр'еўна Сабурава[d][1] і Алена Васілеўна Глінская[1]
Дзеці Іван IV Грозны[2], Юрый Васільевіч[d] і Georgy Vasilyevich[d]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выява з царскага тытулярніка 1672 года

Жыццё правіць

Васіль не быў старэйшым сынам і стаў спадкаемцам пасля смерці Івана Маладога ў 1490 годзе і няміласці Дзмітрыя Іванавіча (сына Івана Маладога і ўнука Івана III) у 1502 годзе. Першы шлюб быў уладкаваны яго бацькам Іванам, які спачатку спрабаваў знайсці яму нявесту ў Еўропе, але скончыў справу выбарам з 1500 дзяўчын, прадстаўленых да двара для гэтай мэты з усёй краіны. Бацька першай жонкі Васіля Саламоніі, Юрый Сабураў, не быў нават баярынам. Род Сабуравых ідзе ад татарскага мурзы Чэта.

Паколькі першы шлюб быў бясплодны, Васіль дамогся разводу ў 1525 годзе, і ў пачатку наступнага (1526-га) года ажаніўся з Алене Глінскай, дачкой літоўскага князя Васіля Львовіча Глінскага. Першапачаткова новая жонка таксама не магла зацяжарыць, але нарэшце 25 жніўня 1530 года ў іх нарадзіўся сын Іван, будучы Іван Грозны, а затым і другі сын — Юрый.

Васіль памёр 3 снежня 1533 года ад заражэння крыві, выкліканага нарывам на левым сцягне.

Знешняя палітыка правіць

У знешняй палітыцы магчыма вылучыць некалькі кірункаў — казанскі, літоўскі, крымскі. Паходы на Казань ажыццяўляліся ў 1506, 1523 і 1524 гадах. У 1521 годзе быў адбіты напад на Маскву сумеснага крымска-казанскага войска, а ў 1527 годзе — крымскага войска Іслям-гірэя. На літоўскім кірунку ў выніку двух маскоўска-літоўскіх войн (1507—1508 і 1512—1522) за Вялікім княствам Маскоўскім былі замацаваны землі шэрагу вярхоўскіх княстваў, далучаных яшчэ яго бацькам Іванам III, далучаны смаленскія землі разам са Смаленскам. На бок маскавітаў перайшоў Міхаіл Глінскі.

Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар Іванавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Падчас свайго кіравання Васіль далучыў да Масквы Пскоў (1510), Смаленск (1514), Разань (1521), Ноўгарад-Северскі (1522).

Унутраная палітыка правіць

У сваёй унутранай палітыцы Васіль III карыстаўся падтрымкай Царквы ў барацьбе з баярскай апазіцыяй. У 1521 мітрапаліт Варлаам быў высланы з-за адмовы ўдзельнічаць у барацьбе Васіля супраць князя Васіля Іванавіча Шамячыча. Князёў Рурыкавічаў Васіля Шуйскага і Івана Варатынскага саслаў у выгнанне. Дыпламат і дзяржаўны дзеяч Іван Бярсен-Бяклемешаў быў пакараны ў 1525 з-за крытыкі палітыкі Васіля. Максім Грэк (публіцыст), Васіян Патрыкееў (дзяржаўны дзеяч) і іншыя былі асуджаныя па той жа самой прычыне ў 1525 і 1531. На працягу кіраванні Васіля III павялічылася зямельнае дваранства, улады актыўна абмяжоўвалі імунітэт і прывілеі баяраў.

Зноскі