Пліна (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Пліна)

Плі́на — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача. Знаходзіцца за 5 км на захад ад Ушачаў, каля вёскі Пліна.

Пліна
Каардынаты: 55°10′44,28″ пн. ш. 28°31′05,18″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 141 м
Даўжыня 2,56 км
Шырыня 0,51 км
Плошча 0,87 км²
Аб'ём 0,00601 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,58 км
Найбольшая глыбіня 18,2 м
Сярэдняя глыбіня 6,9 м
Салёнасць 0,19—0,21 ‰
Празрыстасць 2.9 м
Плошча вадазбору 14,6 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Пліна (Беларусь)
Пліна
Пліна
Пліна (Віцебская вобласць)
Пліна
Пліна

Плошча Пліны складае 0,87 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,2 м, сярэдняя 6,9 м. Даўжыня возера 2,56 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 6,58 км. Аб'ём вады ў возеры складае 6,01 млн. м³, плошча вадазбору 14,6 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера стромкія, маюць вышыню да 17 м. На поўдні і поўначы вышыня схілаў складае 5—8 м. На захадзе схілы разараныя, на ўсходзе знаходзяцца пад выпасам. Берагі возера нізкія, на паўночным захадзе — сплавінныя. Берагавая лінія утварае залівы і паўастравы. На возеры 2 вострава, агульная плошча якіх складае 6 га (0,06 км²). Ложа ўскладненая ўпадзінамі і водмелямі. Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пясчанае, на большых глыбінях — глеістае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае да 25 м.
Возера слабапраточнае. Упадаюць 7 ручаёў і канаў, таксама выцякае ручай у возера Утвіна.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, язь, лінь, карась і іншыя рыбы.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8. — С. 427.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)