Су́я[2][3] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Плусы. Належыць да групы Ушацкіх азёр. Знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.

Суя
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 123,2[1] м
Даўжыня 2,75 км
Шырыня 0,82 км
Плошча 1,54 км²
Аб’ём 0,00328 км³
Найбольшая глыбіня 3,6 м
Гідралогія
Салёнасць 0,21 ‰
Празрыстасць 1,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 727 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Суя (Беларусь)
Суя
Суя
Суя (Віцебская вобласць)
Суя
Суя
Map

Назва правіць

Назва Суя фінскага паходжання, яе гідранімічны аналаг — назва возера Suoja на Аўкштайцкім Паазер’і. Апошнюю звязваюць з фінскім suo «балота» і назвай Suo-järvi (возера ў Карэліі), што значыць «забалочанае возера»[4].

Назва, магчыма, з’яўляецца пазнейшай фінскай калькай з балцкай першакрыніцы, якая, відаць, захавалася ў назве недалёкага ад яго возера Палазер’е. Адпачатная балцкая форма гэтай назвы аднаўляецца ў выглядзе тыпу *Pal-eźera(n) (літоўскае ežeras, пруск. azaran «возера»). Яе значэнне можна перадаць як «Возера, што разлілося» або нават аднаслоўна «Разліў». Назва можа сягаць часоў пасляледавікоўя — Палазер’е ў складзе кангламерацыі азёраў, якія ў пасляледавіковы час утваралі адно вялікае азярышча.

Узнікненне назвы-калькі Суя магло адбыцца пасля пачатку насоўвання ў 4400—4200 гг. да н.э. фінамоўных прадстаўнікоў археалагічнай культуры грабеньчата-ямкавай керамікі на тэрыторыі протабалцкіх нарвенскай і нёманскай культур (на поўдзень ад Дзвіны археалагічна вядомыя толькі асобныя астраўкі, звязаныя з культурай грабеньчата-ямкавай керамікі, найперш ля азёраў)[5].

Гідраграфія правіць

Плошча паверхні Суі складае 1,54 км². Даўжыня 2,75 км, найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 8,1 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3,6 м, сярэдняя складае каля 2,1 м. Плошча вадазбору 787 км². Аб’ём вады ў возеры 3,28 млн м³.

Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў катлавіны 5—8 м на паўднёвым усходзе, на поўдні месцамі дасягае 14 м. Схілы стромкія, пясчаныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе возера забалочаныя. У паўночнай частцы возера берагі месцамі сплавінныя (шырыня сплавіны да 10 метраў). Пойма возера забалочаная, шырынёй 10—20 метраў. Дно плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем. У прыбярэжнай частцы дно пясчанае.

Возера Суя эўтрофнае. Злучана пратокамі з азёрамі Гомель і Туроўля. У Сую ўпадаюць 4 ручаі. Надводная прыбярэжная расліннасць займае паласу 8—50 метраў да глыбіні 0,7 м. Зарастае падводнай расліннасцю каля 40 % плошчы возера да глыбіні ў 2 метры.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, лінь, акунь, судак і іншыя віды рыб.

Каля возера знаходзіцца вёска Плусы, праходзіць аўтамабільная дарога Р46. Суя ўваходзіць у зону адпачынку «Азёрная».

Зноскі

  1. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  2. БелЭн 2002.
  3. ЭПБ 1986.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 320.
  5. A. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 102—107.

Літаратура правіць

  • Смірноў С. А. Су́я // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 46—47. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Су́я // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 301. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Су́я // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 356—357. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць