Віталь Іосіфавіч Гальданскі

Віталь Іосіфавіч Гальданскі (18 чэрвеня 1923, Віцебск — 14 студзеня 2001, Масква) — вучоны ў галіне хімічнай і ядзернай фізікі і грамадскі дзеяч[7].

Віталь Іосіфавіч Гальданскі
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1923(1923-06-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 2001(2001-01-14) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Іосіф Яфімавіч Гальданскі[d][3]
Род дзейнасці хімік, фізік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык
Навуковая сфера хімічная фізіка, хімія[4] і ядзерная фізіка[4]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Ленінская прэмія
Узнагароды

Акадэмік Расійскай АН (1981, член-карэспандэнт, 1962), член Нью-Ёркскай АН  (руск.) (1974), Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1976) і АН іншых краін. Доктар фізіка-матэматычных навук (1954), прафесар (1956).

Біяграфія правіць

Гальданскі нарадзіўся ў Віцебску, у 1928 годзе яго сям’я пераехала ў Ленінград; унук рабіна Іосіфа Абрамавіча Меламеда  (руск.). Вучыўся ў школе № 2 Куйбышаўскага раёна (цяпер школа № 207  (руск.)). У 1939 ён паступіў на хімічны факультэт  (руск.) Ленінградскага ўніверсітэта. З пачаткам вайны ён уступіў у студэнцкі будаўнічы батальён, атрымаў раненне, перажыў суровую блакадную зіму. Затым ён быў эвакуіраваны ў Казань, дзе працягнуў вучобу, якая была завершана ўжо ў Маскоўскім універсітэце ў 1944 годзе.

Пасля гэтага Гальданскі паступіў у аспірантуру Інстытута хімічнай фізікі да М. М. Сямёнава, па завяршэнні якой у 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 19521961 ён працаваў у Фізічным інстытуце АН СССР[7], у лабараторыі У. І. Векслера, загадваў сектарам, у 1954 абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1961 годзе Гальданскі вярнуўся ў Інстытут хімічнай фізікі АН СССР (пазней — імя М. М. Сямёнава), кіраваў лабараторыяй (з 1961), аддзелам (з 1974), быў намеснікам дырэктара (19871988), а ў 19881994 дырэктарам інстытута[7]. Адначасова ён выкладаў у МФТІ, МІФІ1951, на пасадзе прафесара — з 1956) і на хімічным факультэце МДУ  (руск.). З 1974 па 1985 год загадваў кафедрай фізічнай хіміі ў МІТХТ імя М. В. Ламаносава  (руск.) З 1994 Гальданскі быў Саветнікам Прэзідыума РАН.

Гальданскі вёў актыўную грамадскую дзейнасць, з’яўляўся намеснікам старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства «Знание»  (руск.) (19641990), віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной фізікі  (руск.) (19841987), старшынёй Расійскага Пагуошскага камітэта  (руск.) (19872001), намеснікам старшыні камітэта навукоўцаў за глабальную бяспеку, галоўным рэдактарам часопісаў «Химия высоких энергий»[7] і «Химическая физика  (руск.)», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Наука и жизнь  (руск.)», абіраўся народным дэпутатам СССР (19891991).

В. І. Гальданскі памёр 14 студзеня 2001 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве[8].

Быў жанаты з дачкой акадэміка М. М. Сямёнава.

Стрыечны брат — Рыгор Якаўлевіч Шапіра  (руск.); дзядзька — Ілья Іосіфавіч Меламед  (руск.).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы Гальданскага прысвечаны хімічнай фізіцы, хіміі высокіх энергій і нізкіх тэмператур, ядзернай хіміі і фізіцы, фізіцы элементарных часціц, квантавай хімічнай кінетыцы, біяхімічнай фізіцы. Яго кандыдацкая дысертацыя была прысвечана пытанням хімічнага каталізу  (руск.), аднак затым ён пераключыўся на ядзерную тэматыку. Ён вывучаў на сінхрацыклатроне ў Дубне паглынанне і размнажэнне высокаэнергетычных нейтронаў у цяжкіх мішэнях. Падчас працы ў ФІАНе  (руск.) ён эксперыментальна выявіў з’яву электрамагнітнай палярызавальнасці адронаў (1957), даследаваў працэсы фотанараджэння пі-мезонаў на вадародзе і чаранкоўскае выпраменьванне часціц у атмасферы (1954, сумесна з Г. Б. Жданавым), пашырыў магчымасці карэляцыйнага метаду вымярэння характарыстык ядзерных рэакцый (1955, сумесна з М. І. Падгарэцкім). На аснове сваіх тэарэтычных распрацовак ён прадказаў існаванне і разлічыў характарыстыкі шэрагу нестабільных ізатопаў.

У 1960 годзе Гальданскі прадказаў новы від ядзернага распаду, які адбываецца з выпусканнем пар нуклонаў — нейтронаў і пратонаў (эксперыментальна выяўленыя ў ЗША ў 1979 і 1982 адпаведна). Іншая з’ява, прадказаная сумесна з А. І. Ларкіным  (руск.) у 1967, — ядзерны эфект Джозефсана — назіралася ў 19741982.

Адкрыў двухнуклонную радыеактыўнасць атамных ядзер (1960; эфект Гальданскага), утварэнне і распад звышцяжкага гелію-8 (1959), утварэнне палімераў ва ўдарнай хвалі (1964), існаванне квантавай нізкатэмпературнай мяжы скорасці хімічных рэакцый (1967).

Шэраг прац прысвечаны вывучэнню хімічных уласцівасцяў рэчыва дзякуючы ядзерным з’явам. У прыватнасці, эфект Мёсбаўэра можа быць выкарыстаны для даследавання анізатрапіі рухаў атамаў у малекулах (эфект Гальданскага—Карагіна) і крышталяў і монакрышталяў  (руск.) у полікрышталях  (руск.), дынамічных уласцівасцяў бялковых малекул, стварэння гама-лазераў  (руск.) на мёсбаўэраўскіх пераходах (сумесна з Ю. М. Каганам  (руск.)).

У 19701973 Гальданскі паказаў неўжывальнасць класічнага закона Арэніуса  (руск.) для скорасцяў хімічных рэакцый пры нізкіх тэмпературах: ім была адкрыта квантавая мяжа скорасці рэакцый, якія праходзяць за кошт тунэлявання нават зблізку абсалютнага нуля. Ён таксама вядомы як заснавальнік хімічнай фізікі пазітрона і пазітронія, паказаў магчымасць полімерызацыі пад дзеяннем ударных хваляў, што было прызнана як навуковае адкрыццё  (руск.) і занесена ў Дзяржаўны рэестр адкрыццяў СССР  (руск.) пад № 125 з прыярытэтам ад 1964[9]. У апошнія гады ён займаўся пытаннямі перадбіялагічнай эвалюцыі і, у прыватнасці, хіральнасці ў прыродзе.

Узнагароды правіць

Публікацыі правіць

Кнігі правіць

  • В. И. Гольданский, Е. М. Лейкин. Превращения атомных ядер. — М.: выдавецтва АН СССР  (руск.), 1958.
  • В. И. Гольданский, А. В. Куценко, М. И. Подгорецкий. Статистика отсчётов при регистрации ядерных частиц. — М.: Физматгиз  (руск.), 1959.
  • А. М. Балдин  (руск.), В. И. Гольданский, И. Л. Розенталь  (руск.). Кинематика ядерных реакций. — М.: Физматгиз  (руск.), 1959.
  • В. И. Гольданский. Эффект Мёссбауэра и его применение в химии. — М.: выдавецтва АН СССР  (руск.), 1963.
  • В. И. Гольданский. Новые элементы в периодической системе Д. И. Менделеева. — 3-е изд. — М.: Атомиздат  (руск.), 1964.
  • В. И. Гольданский. Физическая химия позитрона и позитрония. — М.: Наука  (руск.), 1968.
  • В. И. Гольданский, А. В. Доленко, Б. Г. Егиазаров и др. Гамма-резонансные методы и приборы для фазового анализа минерального сырья. — М.: Атомиздат  (руск.), 1974.

Некаторыя артыкулы правіць

Зноскі

  1. Гольданский Виталий Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Гольданский Виталий Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. http://prabook.org/web/person-view.html?profileId=477107#connections
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. а б https://www.chem.msu.su/rus/history/acad/goldanskii.html
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Goldanskii_Vitalii
  7. а б в г д е ё Гольданский Виталий Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  8. Могила В. И. Гольданского на Новодевичьем кладбище (руск.)
  9. Научные открытия России. Научное открытие «Явление полимеризации в ударной волне».
  10. Награждён указом Президента России № 845 от 11 августа 1995 года(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць