Вячаслаў Пятровіч Рагойша
Вячаслаў Пятровіч Рагойша (нар. 5 чэрвеня 1942, в. Ракаў) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1993), прафесар.
Вячаслаў Пятровіч Рагойша | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык, літаратар |
Навуковая сфера | беларуская літаратура[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1993) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Пётр Іосіфавіч (12.07.1914 — 23.10.1985), маці — Валянціна Антонаўна (30.11.1917 — 10.01.2003)[2].
У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».
Доктар філалагічных навук. Прафесар. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны пры міністэрстве адукацыі.
Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996—2016). Арганізатар міжнароднай навуковой канферэнцыі «Ракаўскія чытанні» (з 1996 года).
Навуковая дзейнасць
правіцьТэма кандыдацкай дысертацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская паэзія XX стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).
Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твора[3], з якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфій[4]. Першым дасканала даследаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка.[5]
Навуковыя творы
правіць- Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: курс лекцый. — Мінск: БДУ, 2003. — 140 с.
- Рукапісная спадчына Янкі Купалы: каталог / навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с.
- Паэтычны слоўнік. Выданне трэцяе. — Мінск: Беларуская навука, 2004.
- Беларускае вершаванне. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях. — Мінск: БДУ, 2010.
Крыніцы
правіць- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Рагойша, К., Рагойша, А. Нам сняцца сны пра Беларусь : вершы, эсэ, успаміны / Кастусь Рагойша, Антось Рагойша / Укл., падр. тэкстаў і каментар В. Рагойшы. — Мінск : Кнігазбор, 2008. — 152 с. — ISBN 978-985-6852-80-3
- ↑ Асноўныя навуковыя і навукова-метадычныя публікацыі В. Рагойшы Архівавана 10 сакавіка 2007.
- ↑ «Звязда», 16 красавіка 2004 года(недаступная спасылка)
- ↑ Будкін, Сяргей. «Баравікі» Купалы . Беларускае радыё «Рацыя» (10 кастрычніка 2011).(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Раго́йша Вячаслаў Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 613—614. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Календа Л. В. Раго́йша Вячаслаў Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 201—202. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Актуальныя праблемы літаратуразнаўства і фалькларыстыкі : зб. арт. / пад агул. рэд. Т. І. Шамякінай; склад. В. В. Прыемка. — Мінск : БДУ, 2018. — 255 с. : іл. — ISBN 978-985-566-506-0 Архівавана 24 кастрычніка 2022..
Спасылкі
правіць- Саюз беларускіх пісьменнікаў Архівавана 12 сакавіка 2016.
- Біяграфія на slovo.ws
- Біяграфія на старонцы філалагічнага факультэта БДУ Архівавана 10 сакавіка 2007.