Васіль Пятровіч Сташэўскі
Васіль Пятровіч Сташэ́ўскі[1] (11 (23) сакавіка 1895, в. Свінка, цяпер в. Лугавая, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі драматург, перакладчык, празаік, грамадскі дзеяч. Псеўданім: Базыль Сташэўскі[2][3]. Крыптанімы: В. С.; В.Ст.[3]
Васіль Пятровіч Сташэўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Базыль Сташэўскі |
Дата нараджэння | 11 (23) сакавіка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1937 (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, перакладчык, настаўнік, дзіцячы пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1914 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1919—1920 гадах настаўнічаў. У шэрагах Чырвонай Арміі на польска-савецкай вайне.
У 1920—1921 гадах працаваў ваенкамам і загадчыкам аддзела асветы Магілянскага валаснога рэўкама, сакратар Нясвіжскага павятовага ваенкамата, загадчык беларускага пададдзела Менскага павятовага аддзела народнай асветы. У 1923 годзе працаваў настаўнікам.
У 1924 годзе скончыў Менскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 года быў адказным сакратаром літаратурнага аб’яднання «Маладняк», з 1929 года — аб’яднання «Полымя». У 1928—1929 гадах у газеце «Савецкая Беларусь». Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.
Арыштаваны 4 лістапада 1936 года. Асуджаны 28 кастрычніка 1937 года да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8 чэрвеня 1957 года.
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1923 года, першую п’есу «На другі дзень» апублікаваў у 1926 годзе. Аўтар больш чым 20 п’ес: «Бацька і сын» (1927), «Музыка Цвілеўскі», «Спявай, вясна!» (абедзве 1928), «Архангелы з крэсаў» (1929), «Віхор» (1930), «На варце» (1932), «На платформу» (1934), «Самсон і Людміла» (1936), «Мікола Гоман» (паст. 1936) і інш. Выдаў кнігі нарысаў «Гаворыць Асінстан…», «Па сонечным шляху», «Чырвоны сцяг» (усе 1930), «Койданаўская МТС» (1931), «Каласіцца зямля» (1932). Найлепшыя творы Васіля Сташэўскага вылучаюцца добрым веданнем жыцця, арыгінальным спалучэннем лірызму, тонкага гумару з публіцыстычнай скіраванасцю. На беларускую мову пераклаў аповесць Івана Мікітэнкі «Вуркаганы», п’есу Міраслава Ірчана «Сям’я шчотачнікаў», паасобныя творы Аляксандра Афінагенава, Аляксандра Карнейчука, Івана Качаргі, Івана Ле, Івана Сенчанкі і інш. Пісаў для дзяцей[2].
Сям’я
правіцьЖонка — Сташэўская Лідзія Пятроўна (нар. 2 кастрычніка 1908 года ў Мінску). Арыштаваная 5 лістапада 1937 года ў Менску, 28 кастрычніка асуджаная асаблівай нарадай НКУС як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў лагераў і этапаваная ў Карагандзінскі лагер НКУС (Казахская ССР). Вызваленая 6 лістапада 1945 года. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваная 24 ліпеня 1956 года[4].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б ЭГБ 2001.
- ↑ а б Сташэўскі Васіль Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Сташэўскі Васіль Пятровіч // Ахвяры і карнікі : [аб палітычных рэпрэсіях 1937―1938 гадоў] / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007. — 439 с.
Літаратура
правіць- Чыгрын І. П. Сташэ́ўскі Васіль Пятровіч / 183—184 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Іван Чыгрын, Уладзімір Ляхоўскі. Сташэ́ўскі Васіль Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 424. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Сташэўскі Васіль Пятровіч Архівавана 14 верасня 2011. // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Сташэўскі Васіль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
правіцьВасіль Пятровіч Сташэўскі ў Вікікрыніцах | |
Васіль Пятровіч Сташэўскі на Вікісховішчы |