Ганна Аляксееўна Аксёнава

Ганна Аляксееўна Аксёнава (нар. 1 ліпеня 1953) — беларускі архітэктар.

Ганна Аляксееўна Аксёнава
Дата нараджэння 1 ліпеня 1953(1953-07-01) (71 год)
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1977 годзе БПІ. У 19772002 гадах працавала ў праектным інстытуце «Мінскпраект» на пасадзе архітэктара, загадчыка групай. У 2002 пераведзена ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на пасаду вядучага спецыяліста аддзела навукова-праектных работ Дэпартамента па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі. З 2003 года ў «Мінскпраекце» на пасадзе галоўнага архітэктара праектаў майстэрскай ландшафтнай архітэктуры і дызайну[1].

Член Саюза дызайнераў Беларусі. З 2006 года Ганна Аксёнава ўзначальвае секцыю ландшафтных архітэктараў БСА, з лістапада 2010 г. прадстаўляе Беларусь у Еўрапейскай федэрацыі ландшафтных архітэктараў (EFLA) і Міжнароднай федэрацыі ландшафтных архітэктараў (IFLA)[2].

Творчасць

правіць
 
Сэндайскі сквер

Аўтар (і ў аўтарскіх калектывах) аб’ектаў добраўпарадкавання ў Мінску: комплекснае рашэнне дызайну і візуальных камунікацый для 1-й чэргі Мінскага метро (1985, дыплом рэспубліканскага фестывалю); інфармацыйны дызайн і малыя архітэктурныя формы для станцый 2-й лініі Мінскага метро (1991, дыплом ВДНГ); аэравакзальны комплекс—аэрапорт «Мінск-2» (абсталяванне, інтэр’еры); добраўпарадкаванне ўнутрыдваровай тэрыторыі Дома ўрада (1984); плошча перад універмагам «Беларусь» (1992); добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы і сквера (2003; дыплом рэспубліканскага фестывалю); сквер «Сэндай» перад Беларускім дзяржаўным музычным тэатрам (2002, з арх. А. Галяковым[2]; дыплом рэспубліканскага фестывалю); парк, які прылягае да жылога раёна «Уручча-6» (2002, з арх. А. Галяковым[2]); сквер па вул. Кальварыйскай (1999); рэканструкцыя вайсковых пахаванняў на Вайсковых могілках па вул. Казлова (2005); рэканструкцыя вадасховішча «Камсамольскае возера» ў парку Перамогі (20092010, дыплом лаўрэата маскоўскага конкурсу «Ландшафтная архітэктура. Погляд з дома», 2008); рэканструкцыя архітэктурна-скульптурнага ансамбля «Мінск-горад-герой» (20092010)[1], рэканструкцыя нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» са стварэннем плошчы Дзяржаўнага Сцяга[3], рэканструкцыя Вайсковых могілак[4]. Навуковы кіраўнік аб’ектаў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Рэспублікі Беларусь: бульвары па вул. Леніна і Камсамольскай; Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс; Усходнія могілкі (усе ў Мінску); паркавы комплекс у Нясвіжы; мемарыяльны комплекс «Трасцянец»[1].

Сярод нерэалізаваных праектаў парк забаў «Цівалі» на месцы гістарычнай сядзібы, а таксама экалагічны парк у жылым араёне Сухарава[2].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Аксенова Анна Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Спасылкі

правіць