Георгій Іванавіч Пятроў

вучоны

Георгій Іванавіч Пятро́ў[3] (руск.: Георгий Иванович Петров; 31 мая 1912 — 13 мая 1987) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і аэрадынамікі, доктар тэхнічных навук (1950), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958, член-карэспандэнт з 1953), Герой Сацыялістычнай Працы (1961).

Георгій Іванавіч Пятроў
руск.: Георгий Иванович Петров
Дата нараджэння 18 (31) мая 1912[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1987(1987-05-13)[2] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Гідрааэрамеханіка, аэрадынаміка, гідрадынаміка і Soviet space program[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і прафесар
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Vladimir Vasilevich Golubev[d]
Вядомыя вучні Yuri Ryzhov[d], Vladimir Baranov[d], Viktor Shkadov[d], Q26158597?, Aleksandr Visly[d] і Q102356696?
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Сталінская прэмія Прэмія імя М. Я. Жукоўскага

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў пасёлку Пінега (Архангельская вобласць Расіі). Жыў з бацькамі ва Уладзіміры, Іванава-Вазнясенску[4]. У 1928 годзе скончыў сярэднюю школу. Працаваў вучнем ткача на фабрыцы «8 Марта», займаўся ў аэраклубе і вучыўся на курсах падрыхтоўкі у ВНУ[4]. У 1930 годзе паступіў на вучобу на фізіка-матэматычны (механіка-матэматычны) факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1935 годзе. З 1934 года, яшчэ ў час вучобы ва ўніверсітэце, пачаў працу пад кіраўніцтвам акадэміка С. А. Чаплыгіна ў лабараторыі Цэнтральнага аэрагідрадынамічнага інстытуа (ЦАГІ)[5]. У 1935—1941 гадах займаў у ЦАГІ пасады інжынера, старшага інжынера, намесніка начальніка лабараторыі, начальніка групы[4][5]. У 1941 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У час Вялікай Айчыннай вайны кіраваў групай у Лётна-даследчым інстытуце ў годзе Жукоўскі, з 1942 года вярнуўся ў ЦАГІ. У лістападзе 1944 года Г. І. Пятроў перайшоў працаваць у НДІ-1 (сучасны Даследчы цэнтр імя М. У. Келдыша). У 1944—1952 гадах займаў пасаду начальніка аддзела філіяла Цэнтральнага інстытута авіяцыйнага маторабудавання[5]. У 1953 годзе ўзначаліў лабараторыю № 4 НДІ-1, у 1961—1966 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара інстытута па навуцы[5]. З 1965 па 1973 год Г. І. Пятроў на пасадзе наноў створанага Інстытута касмічных даследаванняў, у 1973—1987 гадах — загадчык аддзела касмічнай газадынамікі інстытута. У 1987 годзе перайшоў у Інстытут праблем механікі Акадэміі навук СССР[4].

Адначасова з навуковай дзейнасцю, Г. І. Пятроў з 1952 года выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, дзе з 1955 года займаў пасаду загадчыка кафедры[3].

Памёр Г. І. Пятроў 13 мая 1987 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Аўтар прац па прыкладной газавай дынаміцы, касмічнай аэрадынаміцы, цеплафізіцы. У час Вялікай Айчыннай вайны палепшаныя па рэкамендацыях Г. і. Пятрова выхлапныя патрубкі былі ўжытыя на самалётах Як-3 і Ла-5 і дазволілі павялічыць хуткасць гэтых знішчальнікаў. Прымаў удзел у распрацоўцы метадаў цеплавой абароны першых савецкіх касмічных апаратаў. Адзін са стваральнікаў новага навуковага напрамку — касмічнай газавай дынамікі. Распрацаваў аптычныя метады візуальнага вывучэння паветраных пластоў. Займаўся даследаваннем распаўсюджання механічных хваль у глейкай вадкасці, устойлівасць віхравых слаёў, фізічныя ўмовы распаду ламінарнага цячэння і інш.

Прапанаваў адно з тлумачэнняў праблемы Тунгускага метэарыта.

Узнагароды

правіць

Ушанаванне памяці

правіць
  • У 1988 годзе ў Маскве на будынку Даследчага цэнтра імя М. У. Келдыша ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • У 1997 годзе Расійскім Нацыянальным камітэтам па тэарэтычнай і прыкладной механіцы заснавана Прэмія імя акадэміка Г. І. Пятрова[6].
  • У 2012 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння вучонага, пры ўваходзе ў памяшканне на кафедру аэрамеханікі і газавай дынамікі механіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць