Ляліва (герб)
Лялі́ва (польск.: Leliwa) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з пачатку XIV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.
Ляліва | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | XI стагоддзе |
Дэвіз |
Tendite in astra viri |
Выкарыстанне | у Расійскай імперыі гербы кн. Белазерскіх; Адамовічаў (VI, 94); Бутрымовых (VIII, 24); Бырдзіных (V, 116); Бычковых (VIII, 127); Вадоўскіх (IX, 52); Веневіцінавых (IV, 87); Дандуковых-Карсаковых (IX, 133); Калагрывавых (IV, 23); Лашкевічаў (VII, 161); Леўшыных (III, 24); Лядзіцкіх (VI, 48); Ляонцьевых (IV, 30); Лосевых (III, 99); Новікавых (IV, 95); Пілецкіх (IV, 76); Раманчуковых (IV, 74); Сянявіных (II, 67); Тараканавых (IX, 65); Тарноўскіх (VI, 136); Тарховых (VI, 29); Тырковых (V, 68); Шубіных (IV, 81); Яраслававых (IX, 15) і інш. |
Гербам карысталіся каля 350 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Абрамовічы, Аляхновічы, Глябовічы, Дарагастайскія, Забярэзінскія, Манівідавічы, Сяняўскія, Тарноўскія, Тышкевічы, Чапскія.
АпісаннеПравіць
У блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка; клейнод — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік і зорка. існуюць варыянты герба: з чырвоным полем; са стралой, якая выходзіць угору з зоркі, клейнод — 3 страусавыя пёры; з маладзіком рагамі ўніз, пад ім зорка.
У культурыПравіць
Гербам Ляліва карысталіся персанажы «Пана Тадэвуша» з роду Сапліца.
ЛітаратураПравіць
- Пазднякоў В. Ляліва // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выданне. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. — С. 236. — ISBN 978-985-11-0394-8.
Апісанне герба, яго гісторыю і пералік уладальнікаў можна знайсці ў класічных польскіх гербоўніках:
- Bartosz Paprocki. Herby rycerstwa polskiego. Krakow, 1584.
- Simon Okolski. Orbis Polonus. Krakow, 1642. T.1-3.
- Ks. Kacper Niesiecki. Herby i familie rycerskie tak w Koronie jako y w W.X.L. Lwow, 1728.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ляліва (герб)
- Ляліва (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»