Даніла Вячаслававіч Нячаеў

беларускі футбаліст

Даніла Нячаеў (нар. 30 кастрычніка 1999, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Даніла Нячаеў
Поўнае імя Даніла Вячаслававіч Нячаеў
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1999(1999-10-30)[1] (23 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 79 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 2 (0)
2019   Беларусь Ліда 25 (2)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 19 (1)
2021— Беларусь БАТЭ (Барысаў) 52 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2020 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
2021— Беларусь Беларусь 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Клубная кар’ераПравіць

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпро» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3].

У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3) на пазіцыі левага абаронцы.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», адправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 года афіцыйна папоўніў склад склад аб’яднанай каманды (якая атрымала назву «Дняпро») і быў адпраўлены ў арэнду ў лідскі клуб[4]. У складзе «Ліды» быў трывалым іграком стартавага складу.

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. Пачынаў сезон 2020 у дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў асноўнай камандзе. Гуляючы ў якасці абаронцы, за сезон забіў гол і аддаў 5 галявых перадач, што не выратавала бабруйскі клуб ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

Міжнародная кар’ераПравіць

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7).

24 сакавіка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Гандураса (1:1).

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дняпро   27 4
2018 Д1 Дняпро   2 0
2019 Д2 Ліда   25 2
2020 Д1 Белшына   19 1
2021 Д1 БАТЭ   24 0
2022 Д1 БАТЭ   28 1

Грамадзянская пазіцыяПравіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[8][9].

Зноскі

СпасылкіПравіць