Да працы
«Да працы» (У сувязі з рэпрэсіямі польскіх улад выдаўцы 15 разоў мянялі назву газеты: «Наша праца» (1—29 кастрычніка 1927), «Праца» (5—23 лістапада 1927), «Права працы» (7—24 снежня 1927), «Навагодняя праца» (27 снежня 1927), «Думка працы» (4—28 студзеня 1928), «Сіла працы» (1—24 лютага 1928), «Воля працы» (12—31 сакавіка 1928), «Красавік» (5 красавіка 1928), «Голас працы» (14 красавіка—30 мая 1928), «Зара працы» (2—29 чэрвеня 1928), «Сцяг працы» (4—31 ліпеня 1928), «Доля працы» (3—29 жніўня 1928), «Рэха працы» (1-29 верасня 1928), «Слова працы» (5—31 кастрычніка 1928), «За працу» (5—27 лістапада 1928, «Да працы» (з 1 снежня 1928)) — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася 1 кастрычніка 1927—16 снежня 1928 у Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень. Працягвала традыцыі газет Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). 3 12 сакавіка 1928 орган Беларускага сялянска-рабочага пасольскага клуба «Змаганне».
«Да працы» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 1 кастрычніка 1927 |
Спыненне публікацый | 16 снежня 1928 |
Мова | беларуская |
Мела рубрыкі «Палітычная хроніка», «Выбарная хроніка», «3 сейму» і інш. Пісала пра цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Заходняй Беларусі, нацыянальна-вызваленчы рух, рознагалоссі паміж прадстаўнікамі ідэй сацыялістычнай і нацыянальнай арыентацыі ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, гісторыю стварэння і дзейнасць розных партый і арганізацый, у т. л. БСРГ, Польскай сацыялістычнай партыі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Беларускага сялянскага саюза і інш. Асвятляла падрыхтоўку, выбары і работу польскага сейма, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ. На старонках газеты змешчаны выступленні беларускіх паслоў у польскім сейме, артыкулы з нагоды 10-й гадавіны незалежнасці Польшчы, матэрыялы пра культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі, вершы М. Васілька, Х. Ільяшэвіча, А. Салагуба, В. Таўлая і інш., пад рубрыкай «Маленькі фельетон» матэрыялы І. Маразовіча (пад псеўд. Я. Маланка), пераклады на беларускую мову асобных твораў У. Караленкі.
Выйшла каля 120 нумароў, з іх больш за 50 канфіскавана. Закрыта польскімі ўладамі.
Літаратура Правіць
- Говін, С. «Да працы» / Сцяпан Говін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 184. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Спасылкі Правіць
- «Права працы» Архівавана 25 верасня 2020. на сайце Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскага
- «Думка працы» на сайце Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскага
- «Дoля працы» на сайце Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскага
- «Сіла працы» на сайце Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскага
- «Зара працы» на сайце Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскага
- «Сьцяг працы» на сайце Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскага
- «Рэха працы» на сайце Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскага
- «Слова працы» на сайце Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскага