Іван Маразовіч
Іван (Янка) Маразовіч (1895, Барысаў — 1937, м. Яшуны, Польская Рэспубліка, цяпер Яшунай, Літва; Псеўданімы: Янка Маланка, Ляо Дзэ, Ляо-Дзе, Пярун, Гаўрыла Пярун, Язэп Грамабой, Янка Грамабой, Янка Барысаўскі; крыптанімы: І.М., Я.М., Янка М. і інш.) — беларускі паэт, сатырык, журналіст і мастак.
Іван Маразовіч | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1937 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, сатырык, журналіст, мастак |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў гімназію ў Барысаве. У 1916 годзе мабілізаваны ў расійскую армію. З 1920 года працаваў служачым у мястэчку Яшуны паблізу Вільні. З 1925 года актыўна выступаў у перыядычным друку Заходняй Беларусі. Пэўны час, паміж 1926—1928 гадамі — адказны рэдактар сатырычнага часопіса «Маланка» (Вільня), звязанага з дзейнасцю Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пахаваны ў Яшунах.
ТворчасцьПравіць
Дэбютаваў гумарэскамі ў часопісе «Авадзень», тэксты не выяўлены. Першыя вядомыя публікацыі вершаў, бясспрэчнага аўтарства І. Маразовіча, датаваны 1925 годам. З 1926 года рэгулярна друкуе вершы, жарты, фельетоны, палітычныя частушкі ў часопісе «Маланка» пад рознымі псеўданімамі і крыптанімамі. Друкаваўся ў заходнебеларускіх выданнях «Беларуская доля», «Беларуская ніва», «Беларуская крыніца», «Наш голас» і інш. Апошнія літаратурныя публікацыі І. Маразовіча датаваны 1929 годам. Потым адышоў ад літаратурна-мастацкай і грамадскай дзейнасці. Рукапісы твораў захоўваюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Маланка Янка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
- Кароткі нарыс беларускага пытаньня: — Мн.: Логвінаў, 2009. — 396 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). — ISBN 978-985-6901-22-8