Дзмітрый Віктаравіч Шакута
Дзмітрый Віктаравіч Шакута (нар. 7 жніўня 1980) — прафесійны беларускі кікбаксёр, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу як сярод прафесіяналаў, так і сярод аматараў.
Дзмітрый Шакута ![]() | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Поўнае імя: | Дзмітрый Віктаравіч Шакута |
Мянушка: | Шок |
Грамадзянства: |
![]() |
Дата нараджэння: | 7 жніўня 1980 (40 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Рост: | 187 см |
Стыль: | Муай тай |
Прафесійная кар'ера | |
Першы бой: | 18 студзеня 2001 |
Колькасць баёў: | 86 |
Колькасць перамог: | 73 |
Перамог накаўтам: | 28 |
Паражэнняў: | 9 |
Нічыіх: | 4 |
Спартыўная кар’ераПравіць
- Міжкантынентальны чэмпіён IKF Pro Muayhtai ў нападаючай вазе (2000 год)
- Чэмпіён свету IKF Pro Muayhtai ў суперпаўсярэдняй вазе (2000 год)
- Чэмпіён свету па версіі WAKO-PRO (2000 год)
- Чэмпіён свету па версіі ISS / Brute Force (2002 год)
- Чэмпіён свету па версіі WKN у вагавой катэгорыі да 71 кг (2002 год)
- Чэмпіён свету па версіі WPKL Muaythai у вагавой катэгорыі да 76 кг (2004 год)
- Пераможца адборачнага турніру It’s Showtime 75MAX Trophy Belgium ў падгрупе B (2006 год)
- Чэмпіён свету па версіі It’s Showtime Trophy у вагавой катэгорыі да 75 кг (2008 год)
- Чэмпіён свету па версіі It’s Showtime у вагавой катэгорыі да 77 кг (2008—2009)
Падзеі ў час пратэстаў 2020 годаПравіць
Пасля заканчэння кар'еры прафесійнага спартоўца Дзмітрый Шакута кіруе ўласным байцоўскім клубам Shock Team. Працуе інструктарам па спецпадрыхтоўцы спецназа ў вайсковай часці 3214. Шчыльна кантактуе з хакейным функцыянерам Дзмітрыем Баскавым(руск.) бел., гуляе пад яго кіраўніцтвам у хакей у камандзе «Бастыён» (там жа гуляюць, напрыклад, Віктар Лукашэнка, начальнік ДАІ Беларусі Дзмітрый Карзюк і інш.), удзельнічае ў праўладных аўтапрабегах.
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе публічна падтрымаў дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Выказаў гатоўнасць біцца за яго[1].
У час паслявыбарных пратэстаў у Беларусі была распаўсюджана інфармацыя пра магчымую датычнасць Дзмітрыя Шакуты да групы называнай МУС «неабыякавымі грамадзянамі», што зразалі бела-чырвона-белыя стужкі ў дварах Мінска[2]. У СМІ з'явілася інфармацыя, што чалавек падобны да Дзмітрыя Шакуты, напаў 11 лістапада на Рамана Бандарэнку[3], які памёр на наступны дзень ад атрыманых калецтваў[4]. Шакута адмовіўся каментаваць абвінавачванні.[5]
16 лістапада 2020 года міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч(укр.) бел. прыняў рашэнне аб забароне ўезду ў краіну кікбаксёра[6]. 20 лістапада стала вядома і пра забарону ўезду ў Эстонію[7].
Зноскі
- ↑ sport.tut.by
- ↑ КЕ Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (руск.) . TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2020. Праверана 13 снежня 2020.
- ↑ Мужчина в сером костюме, который напал на Романа на «Площади перемен», очень похож на известного спортсмена (руск.) . TUT.BY (14 лістапада 2020). Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Бондаренко на Площади Перемен на землю завалил человек, похожий на топ-бойца, который играет в команде Баскова с сыном Лукашенко, Tribuna.by, 14.11.2020 г.
- ↑ Кто причастен к убийству Бондаренко? СМИ: человек, избивавший Романа, очень похож на приближенного к Лукашенко (14 ноября 2020).
- ↑ Баскову и Шакуте запретили въезд в Латвию // TUT.BY, 16.11.2020
- ↑ Ковальчук, Портной и Базанов внесены в список невъездных в Латвию, Литву и Эстонию (руск.) . BY.Tribuna.com (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2020. Праверана 21 лістапада 2020.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт Дзмітрыя Шакуты
- БАІ і БІЯГРАФІЯ Дзмітрыя Шакуты