Дзмітрый Яўгенавіч Шаўцоў

беларускі ўрач, дзеяч рэжыму Лукашэнкі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Шаўцоў)

Дзмі́трый Яўге́навіч Шаўцо́ў (руск.: Дмитрий Евгеньевич Шевцов; 3 лістапада 1973, Жлобін, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач, дзеяч рэжыму Лукашэнкі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V, VI і VIII скліканняў.

Дзмітрый Яўгенавіч Шаўцоў
руск.: Дмитрий Евгеньевич Шевцов
Нараджэнне 3 лістапада 1973(1973-11-03) (50 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Месца працы
Прыналежнасць рэжым Лукашэнкі
Узнагароды

Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з 10 верасня 2021 года. За публічную падтрымку Шаўцовым уварвання Расіі ва Украіну і вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый членства Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП) было прыпынена[⇨].

Біяграфія правіць

Скончыў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізатар аховы здароўя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»; аспірантуру ДУ «РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя» па спецыяльнасці «Грамадскае здароўе і ахова здароўя».

Пасля заканчэння медыцынскага інстытута працаваў урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна дзяржаўнай установы «Жлобінскае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне»; намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце, галоўным урачом установы аховы здароўя «34-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка» г. Мінска.

Быў дэпутатам Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага склікання і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя ўрачоў».

З 2009 года супрацоўнік тэлевізійнага канала АНТ, удзельнік перадач пра здароўе і палітыку[1].

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У 2016—2019 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

У 2020 годзе прызначаны галоўным урачом 1-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска[2].

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ў Беларусі быў старшынёй Мінскай гарадской выбарчай камісіі, якую ўзначальвае з 2015 года[3]. Пасля пачатку палітычнага крызісу працягнуў падтрымліваць рэжым Лукашэнкі. Назваў акцыі пратэсту «правакацыяй»[4]. Назваў «тэрарыстам» забітага 28 верасня 2021 года Андрэя Зельцэра[5].

Генеральны сакратар Чырвонага Крыжа. Незаконны вываз украінскіх дзяцей правіць

 
Знак «Z», які Дзмітрый Шаўцоў насіў у часе наведвання акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Знак ёсць сімвалам падтрымкі ўварвання Расіі ва Украіну.

10 верасня 2021 года абраны генеральным сакратаром Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа[6]. 18 кастрычніка 2022 года назваў гомасексуальнасць псіхічнай хваробай, якую трэба лячыць[7]. У ліпені 2023 года як генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа наведаў акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны, дзе хадзіў з шаўронам з літарай «Z», якая ёсць сімвалам рашызму і падтрымкі ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну[8]. Публічна прызнаўся ва ўдзеле ў вывазе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь з украінскіх тэрыторый, акупаваных Расіяй, што ёсць парушэннем Жэнеўскіх канвенцый. Міжнародная федэрацыя таварыства Чырвонага Крыжа асудзіла дзеянні Шаўцова[9]:

  «Надзвычайныя абставіны гэтага візіту, уключаючы выкарыстанне сімвала, які асацыюецца з адным з бакоў міжнароднага ўзброенага канфлікту ва Украіне, закранаюць асноўныя прынцыпы міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Візіт і звязаныя з ім мерапрыемствы не былі ўзгодненыя з іншымі кампанентамі руху, як таго патрабуюць нашы ўнутраныя правілы і прадпісанні.  

19 ліпеня 2023 года міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Шаўцова[9].

У ліпені 2023 года Дзмітрый Шаўцоў у эфіры беларускай прапагандысцкай тэлеперадачы прапанаваў «намякнуць» краінам Захаду пра магчымасць ужывання тактычнай ядзернай зброі Беларуссю[10].

7 верасня 2023 года Дзмітрый Шаўцоў аднагалосна быў пераабраны на пасаду генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. 8 верасня стала вядома, што Міжнародная федэрацыя таварыства Чырвонага Крыжа рэкамендавала Шаўцову адысці ад спраў на час расследавання ў дачыненні да яго ў сувязі з ягонай паездкай на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны[11].

3 кастрычніка 2023 года Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП) апублікавала вынікі расследавання ў дачыненні да Дзмітрыя Шаўцова. Камітэт па выкананні прававых нормаў і пасярэдніцтве МФТЧКіЧП правёў расследаванне абвінавачанняў, выкліканых афіцыйнымі заявамі Генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа, у тым ліку аб ядзернай зброі і перамяшчэнні дзяцей у Беларусь, а таксама ў сувязі з яго візітам у Луганск і Данецк[12]. Паводле вынікаў расследавання праўленне МФТЧКіЧП заклікала Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа адхіліць Дзмітрыя Шаўцова ад пасады да 30 лістапада 2023 года, у выпадку калі гэта не будзе зроблена — МФТЧКіЧП спыніць фінансаванне і прыпыніць членства Беларускага чырвонага крыжа ў МФТЧКіЧП[12].

1 снежня 2023 года МФТЧКіЧП прыпыніла членства Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў федэрацыі праз невыкананне патрабавання пра зняцце Дзмітрыя Шаўцова з пасады[13]. Дзмітрый Шаўцоў у каментарыях для БелТА негатыўна адзначыў, што МФТЧКіЧП апублікавалі рашэнне пра прыпыненне членства не толькі па-англійску і па-руску, але і на беларускай мове[14]:

  Хоць афіцыйныя мовы Міжнароднай федэрацыі — англійская, французская, іспанская, арабская, тэхнічная мова — руская. Апублікаванне на ўкраінскай і беларускай мовах — каб дагадзіць украінскім уладамі, якія закліка́лі Шаўцова ў Міжнародны суд, і каб дагадзіць беларускай апазіцыі, якая таксама крычала, што Шаўцоў удзельнічае ў дэпартацыі дзяцей з Данбаса.

 

9 студзеня 2024 года выданне «Buromedia» апублікавала расследаванне аб грашовых злоўжываннях кіраўніцтва Беларускага чырвонага крыжа ў міжнародных паездках за часамі кіравання Дзмітрыя Шаўцова[15].

З 2024 года Дзмітрый Шаўцоў дэпутат Палаты прадстаўнікоў XVIII склікання[16].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[17], граматай Беларускага фонду міру, Ганаровай граматай Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[18], ганаровымі граматамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, Рэспубліканскага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя. Удастоены нагруднага знака «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Мае падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Міжнародныя санкцыі правіць

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі пасля выбараў 2020 года[19][20].

5 снежня 2023 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[21][22][23].

У лютым 2024 года аб санкцыях супраць Шаўцова абвясцілі ўлады ЕС[24]. У сакавіку да гэтага пакета санкцый далучыліся Швейцарыя[25], Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[26]. 24 лютага 2024 года ў свой санкцыйны спіс Шаўцова ўнесла і Аўстралія[27].

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, выхоўвае двух сыноў.

Зноскі

  1. Хто такі Дзмітрый Шаўцоў — скандальны кіраўнік Чырвонага Крыжа ў Беларусі. euroradio.fm (20 ліпеня 2023).
  2. Беларусь, Sputnik. Першую мінскую клініку ўзначаліў экс-дэпутат Шаўцоў (руск.). Sputnik Беларусь (5 студзеня 2020). Праверана 4 кастрычніка 2023.
  3. Как БТ учит жизни беларусских врачей: нет протестам и эмиграции (руск.). isans.org (21 снежня 2020).
  4. Дмитрий Шевцов: ребята, вас использовали и предали (руск.). sb.by (11 жніўня 2020).
  5. «Мирные протесты» выстрелили в мирной Беларуси. Как реагируют люди на убийство сотрудника КГБ (руск.). mlyn.by (29 верасня 2021).
  6. Дмитрий Шевцов возглавил Белорусский Красный Крест (руск.). belta.by (10 верасня 2021).
  7. Глава Беларусского Красного Креста пропагандирует гомофобию (руск.). voiceofbelarus.org.
  8. Генеральны сакратар беларускага Чырвонага Крыжа з'ездзіў у «ДНР» і папазіраваў там з Z. Наша Ніва (13 ліпеня 2023).
  9. а б Міжнародны Чырвоны Крыж адхрысьціўся ад паездак Шаўцова на акупаваны Расеяй Данбас (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (20 ліпеня 2023).
  10. «А мы гэта канкрэтна можам зрабіць» — Шаўцоў з Чырвонага Крыжа пра ядзерную зброю. Наша Ніва (20 ліпеня 2023).
  11. Международный Красный Крест рекомендовал генсеку организации в Белоруссии отойти от дел. TACC. Праверана 21 верасня 2023.
  12. а б IFRC releases findings on Belarus Red Cross Secretary General: call for dismissal | IFRC (англ.). www.ifrc.org. Праверана 4 кастрычніка 2023.
  13. Statement on the suspension of the Belarus Red Cross as a member of the IFRC | IFRC (англ.). www.ifrc.org. Праверана 1 снежня 2023.
  14. Абсолютно политизированное решение. Шевцов о приостановлении Красным Крестом членства БКК (руск.). www.belta.by (1 снежня 2023). Праверана 1 снежня 2023.
  15. Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа | BuroMedia. buromedia.io. Праверана 17 студзеня 2024.
  16. З мінскіх дэпутатаў Палаты найменшую падтрымку намалявалі Шпакоўскаму — шмат ЛІЧБАЎ. Наша Ніва (1 сакавіка 2024). Праверана 7 красавіка 2024.
  17. Архіўная копія(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
  18. Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
  19. Latvia sanctions 101 more Belarus officials (англ.). eng.lsm.lv. Праверана 4 кастрычніка 2023.
  20. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus | Välisministeerium (англ.). vm.ee. Праверана 4 кастрычніка 2023.
  21. Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. Наша Ніва (5 снежня 2023).
  22. US sanctions Belarus Red Cross chief over Ukraine child deportations (англ.). Франс-Прэс  (укр.). France 24  (укр.) (7 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  23. Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  24. Цяпер афіцыйна. Стала вядома, з чаго складаецца беларуская частка новага пакета санкцый ЕС супраць Расіі. Наша Ніва (23 лютага 2024). Праверана 14 сакавіка 2024.
  25. Швейцария вводит новые санкции в отношении России
  26. Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (5 сакавіка 2024). Праверана 14 сакавіка 2024.
  27. Аўстралія ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі, у спісах ёсць і беларусы. Наша Ніва (24 лютага 2024). Праверана 14 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць