Дзяніс Рыгоравіч Парэчын

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Дзяніс Парэчын)

Дзяніс Парэчын (нар. 17 лістапада 1979, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяпершні час працуе трэнерам брамнікаў у польскім клубе «Сталь» са Сталёвай Волі.

Футбол
Дзяніс Парэчын
Поўнае імя Дзяніс Рыгоравіч Парэчын
Нарадзіўся 17 лістапада 1979(1979-11-17)[1] (44 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 93 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Сталь (Сталёва Воля)
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
1997 Беларусь Атака-407 (Мінск) 5 (-9)
1998 Беларусь Рагачоў 5 (-3)
1999 Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 3 (-2)
2000 Беларусь РШВСМ-Алімпія (Мінск) 12 (-14)
2001 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2001—2004 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 48 (-59)
2005 Беларусь Полацк 14 (-10)
2006—2007 Беларусь Мінск 7 (-9)
2007   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 0 (0)
2008—2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (-38)
2009—2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 19 (-26)
2013 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 6 (-5)
2014 Беларусь Бяроза-2010 10 (-17)
Трэнерская кар’ера
2019—2020 Беларусь Дынама (Мінск) брамнікі
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 21) брамнікі
2021— Польшча Сталь (Сталёва Воля) брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Гуляў у розных клубах розных ліг беларускага чэмпіянату.

У лютым 2010 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда», дзе звычайна быў другім брамнікам (у сезоне 2010 — пасля Уладзіміра Бушмы, у сезоне 2011 — пасля Антона Кавалеўскага і Арцёма Гамялько, у сезоне 2012 — пасля Паўла Часноўскага). Усяго за жодзінскі клуб правёў 19 матчаў.

У сакавіку 2013 года перайшоў у «Зорку-БДУ»[2]. Спачатку гуляў у асноўным складзе, пасля звычайна быў запасным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2013 перайшоў на працу ў мінскае «Дынама» трэнерам брамнікаў юнацкіх каманд[3].

У чэрвені 2014 года далучыўся да «Бярозы-2010», адначасова застаўся на трэнерскай працы ў «Дынама»[4]. Да верасня 2014 года быў асноўным брамнікам «Бярозы-2010», пазней заставаўся на лаўцы. Па заканчэнні сезона канчаткова завяршыў кар’еру[5].

Трэнерская кар’ера правіць

З 2013 года працаваў трэнерам у мінскім «Дынама», спачатку ў юнацкіх камандах, пазней — у дублі. У чэрвені 2019 года стаў трэнерам брамнікаў асноўнай каманды «Дынама» ў штабе Сяргея Гурэнкі[6]. Заставаўся на пасадзе да красавіка 2021 года да звальнення Гурэнкі, пасля зноў стаў працаваць у юнацкіх камандах дынамаўцаў. Пакінуў «Дынама» ў снежні 2020 года.

У верасні 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргея Яромкі ў моладзевай зборнай Беларусі[7]. Працаваў у зборнай да 2020 года.

У ліпені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра» на чале з Сяргеем Гурэнкам у якасці трэнера брамнікаў[8], аднак хутка пакінуў клуб[9]. У кастрычніку 2021 года стаў трэнерам брамнікаў у клубе «Сталь» (Сталёва Воля) з чацвёртага дывізіёна Польшчы[10].

Дасягненні правіць

Статыстыка правіць

Клуб Сезон Ліга
Матчы Сухія Прапушчана
Атака-407 1997 Трэцяя ліга 5 9
Рагачоў 1998 Першая ліга 5 3
Змена-БАТЭ 1999 Другая ліга 3 2
РШВСМ-Алімпія 2000 Другая ліга 12 14
БАТЭ 2001 Вышэйшая ліга 0 0 0
Нафтан 2002 Першая ліга 25 19
2003 Вышэйшая ліга 11 1 20
2004 Вышэйшая ліга 12 2 20
Полацк 2005 Другая ліга 14 10
Мінск 2006 Першая ліга 2 1 2
2007 Вышэйшая ліга 5 2 7
Граніт 2007 Першая ліга 0 0 0
2008 Вышэйшая ліга 23 6 28
2009 Вышэйшая ліга 5 0 10
Тарпеда 2009 Вышэйшая ліга 0 0 0
2010 Вышэйшая ліга 9 1 14
Пераходныя матчы 0 0 0
Тарпеда-БелАЗ 2011 Вышэйшая ліга 6 4 4
2012 Вышэйшая ліга 4 1 8
Зорка-БДУ 2013 Другая ліга 6 3 5
Бяроза-2010 2014 Першая ліга 10 2 17
Сума Нафтан 48 ? 59
Сума Мінск 7 3 9
Сума Граніт 28 6 38
Сума Тарпеда/Тарпеда-БелАЗ 19 6 26
Сума Зорка-БДУ 6 3 5
Сума Бяроза-2010 10 2 17

Зноскі

  1. Denis Parechin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Юрий Рыжко подписал контракт со "Слуцком", а Денис Паречин пополнил ряды "Звезды"-БГУ
  3. Анатолий Шкляр: «В прошлом году «Звезда» комплектовалась с прицелом на перспективу, ставя целью выход в первую лигу»
  4. Денис Паречин перешел в "Березу-2010", Алексей Харитонович выбыл до конца сезона
  5. Денис Паречин: «Увидев сигару Евсеева, Каралахти поднял большой палец и сказал: «Champion!»
  6. Ассистентом Гуренко в минском «Динамо» будет Омельянчук, тренер вратарей – Паречин
  7. Радьков, Павлюкович и Паречин вошли в тренерский штаб Яромко в молодежной сборной Беларуси
  8. «Шахтер» представил Гуренко в качестве главного тренера команды. В штаб вошли Жавнерчик и Паречин
  9. Паречин покинул тренерский штаб Гуренко в «Шахтере». Причина – подпись под письмом за честные выборы и против насилия
  10. Бывший тренер вратарей минского "Динамо" Денис Паречин нашел работу в польском клубе