Дзяніс Сяргеевіч Якубовіч
Дзяніс Якубовіч (нар. 31 сакавіка 1988) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Дзяніс Сяргеевіч Якубовіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
31 сакавіка 1988[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў кар’еру ў «Маладзечна», пазней гуляў за дубль мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». З 2010 года выступаў у Першай лізе за «Граніт», «Слуцк» і «Слонім». У 2014 годзе вярнуўся ў «Граніт» і дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, але наступны сезон быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы.
У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[2]. У сезоне 2016 спачатку рэдка з’яўляўся на полі, але з верасня замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[3]. У сезоне 2017 не меў рэгулярнага месца ў аснове, і ў снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[4].
У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з мінскім «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт са сталічным клубам[5]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе каманды, аднак з верасня 2018 года перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[6].
Неўзабаве пасля зыходу са сталічнага клуба папоўніў склад жыткавіцкага ЮАС, а ў красавіку 2019 года перабраўся ў «Смаргонь». Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 года[7]. У лютым 2020 года зноў далучыўся да смаргонскай каманды[8]. У 2021 годзе, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, не прыцягваўся да асноўнай каманды. Пакінуў клуб у верасні 2021 года.
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 (1) | Д3 | Маладзечна | 16 | 0 | |
2005 (1) | дубль | Дынама | 4 | 0 | |
2006 | дубль | Дынама | 2 | 0 | |
2007 | дубль | Дынама | 21 | 0 | |
2008 | дубль | Шахцёр | 15 | 0 | |
2009 | Д2 | Хваля | 26 | 1 | |
2010 (1) | Д1 | Шахцёр | 2 | 0 | |
2010 (2) | Д2 | Граніт | 11 | 2 | |
2011 | Д2 | Граніт | 26 | 1 | |
2012 | Д2 | Слуцк | 22 | 2 | |
2013 | Д2 | Слонім | 25 | 1 | |
2014 | Д2 | Граніт | 28 | 0 | |
2016 | Д1 | Гарадзея | 18 | 0 | |
2017 | Д1 | Гарадзея | 18 | 0 | |
2018 | Д1 | Тарпеда | 16 | 0 | |
2019 (1) | Д2 | Смаргонь | 6 | 0 | |
2020 | Д2 | Смаргонь | 19 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Denis Yakubovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Городея» подписала Якубовича, Матович не подошел клубу (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Якубович продлил контракт с «Городеей» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Ярославский, Йоксимович, Шидловский и Якубович покидают «Городею» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Денис Якубович подписал годичное соглашение с минским "Торпедо" (руск.). football.by (1 лютага 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Никитин, Филанович и Якубович покинули минское «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Три футболиста покинули "Сморгонь" (руск.). football.by (2 ліпеня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Якубович продолжит выступать за "Сморгонь" (руск.). football.by (1 лютага 2020). Праверана 18 красавіка 2024.