Дзімітрый Аляксандравіч Паўскі

Дзімітрый Аляксандравіч Паўскі (руск.: Димитрий Александрович Павский; 16 студзеня 1874, в. Максаціха, Цвярская губерня, Расія — 14 жніўня 1937, НКУС) — праваслаўны свяшчэннамучанік, протаіерэй.

Дзімітрый Аляксандравіч Паўскі
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Месца працы
Нараджэнне 16 (28) студзеня 1874
Смерць 14 жніўня 1937(1937-08-14) (63 гады)

Біяграфія правіць

Сын святара Аляксандра Паўскага, брат Грыгорыя Паўскага. Скончыў Казанскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1899). Выкладаў арыфметыку, геаметрыю, рускую мову ў епархіяльным жаночым вучылішчы ў Ржэве Цвярской губерні, у народных вучылішчах Наўгародскай губерні. Рукапаложаны ў протадыякана, святара (20.11.1903). Накіраваны ў Мінск. Служыў павятовым назіральнікам царкоўна-прыходскіх школ горада. У 1904—1908 старшыня Мінскага епархіяльнага вучылішчнага савета. З 1910 года настаяцель Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Мінску, назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры саборы. Адначасова выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі дагматычнае і асноўнае багаслоўе, гісторыю і інш., Мінскай жаночай гімназіі. З 1912 года дэпутат ад духоўнага ведамства ў Губернскае земскае таварыства, член Мінскай духоўнай кансісторыі. З 1917 служыў у Свята-Духавым храме ў Астрашыцкім Гарадку Мінскага павета. Узнагароджаны скуф’ёй (1905), камілаўкай (1908), нагрудным крыжам (1909). Быў дзейным членам і сакратаром Мінскага аддзела Усерасійскага Нацыянальнага Саюза, вядомай нацыянал-манархічнай арганізацыі.

У 1920—1923 пазбаўлены выбарчых правоў. У сярэдзіне 1920-х гг. настаяцель (паводле звестак, якія захоўваюцца ў НГАБ) Успенскай царквы в. Крыжагор’е Мінскага павета. Быў прыхільнікам утварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, прымаў удзел у з’ездзедухавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10 ліпеня 1927 года ў Менску.

У першы раз арыштаваны ў 1931 годзе. Абвінавачваўся ў «агітацыі супраць калгасаў» і ў «нежаданні адмовіцца ад сана». Асуджаны да 5 гадоў ППК. Пасля датэрміновага вызвалення (1933) служыў у храме с. Ульянаўскае (Ульянава) Пагарэльскага раёна Цвярской (Калінінскай) вобласці. Зноў арыштаваны 23.7.1937. Пад следствам знаходзіўся ў турме Зубцова Цвярской вобласці. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай шпіёнскай дзейнасці» і «антысавецкай агітацыі». 10.8.1937 тройкай НКУС прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1989 Цвярской абласной пракуратурай. Асабовая справа Дз. № 33362-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў.

Сям'я правіць

Меў сына Аляксандра Паўскага (н. 1908 у Мінску). Арыштаваны 29.2.1932 у Менску, 14.7.1932 асуджаны за «падробку дакументаў вязню, які ўцёк з канцлагера» да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.2.1992 пракуратурай Беларусі.

Літаратура правіць