Доўгае (Лінаўскі сельсавет)

вёска ў Лінаўскім сельсавеце Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Доўгае (Ліноўскі сельсавет))

До́ўгае[1] (трансліт.: Doŭhaje, руск.: Долгое) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Пружанаў, 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва — 61 жыхар, 34 двары (2005).

Вёска
Доўгае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 8 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225143
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256835013
Доўгае на карце Беларусі ±
Доўгае (Лінаўскі сельсавет) (Беларусь)
Доўгае (Лінаўскі сельсавет)
Доўгае (Лінаўскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Доўгае (Лінаўскі сельсавет)

Гісторыя правіць

Вёска належала да войтаўства Мікітычы Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі ВКЛ. Паводле рэвізіі 1563 года мела 10 валокаў грунту[2].

За расійскім часам — у Носкаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, 263 дзесяціны зямлі[2]. Суседнія маёнткі: Стары Куплін ва ўласнасці Марачэўскіх, Новы Куплін — ва ўласнасці Корсакаў[3]. У пачатку XX стагоддзя — 276 жыхароў.

Тут мелі сядзібу харунжы Пружанскага павета Ян Крашэўскі з жонкай Соф'яй. У Доўгім нарадзіўся польскі пісьменнік Каятан Крашэўскі, прайшлі дзіцячыя гады яго старэйшага брата Юзафа. У 1864, па смерці Яна, над маёнткам вісела пагроза канфіскацыі за дапамогу паўстанцам і перахоўванне зброі. Люцыян быў сасланы ў Сібір, а пазбегнуць канфіскацыі ўсё ж удалося дзякуючы таму, што маёнтак быў запісаны на памерлага бацьку[4]. Распараджацца ім у адсутнасць брата пачаў Каятан, якому дастаўся фальварак з 308 дзесяцінамі зямлі[2]. Па вяртанні са ссылкі Люцыян Крашэўскі прадаў сваю частку маёмасці Каятану і з'ехаў да жонкі ў Ганятычы. Па смерці Каятана маёнткам валодаў сын Багуслаў, а пасля ўнучка Марыя. Ёй давялося перажыць разбурэнне сядзібы ў часе нямецкага наступу ў 1915 годзе (паводле іншых звестак, сядзіба была разбурана падчас савецка-польскай вайны)[4]. Марыя Крашэўская не мела сродкаў на аднаўленне сядзібы і жыла больш сціпла, чым уласнікі суседніх маёнткаў.

За польскім часам — фальварак[5] і вёска спачатку ў гміне Носкі[6], а з 1926 года ў гміне Пружана[7] Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Апошняя ўласніца даўжанскай сядзібы Марыя Крашэўская была выслана ў глыб СССР[4].

Паводле перапісу 1970 года 132 жыхары; у 2003 — 72 жыхары, 39 двароў.

Транспарт правіць

Аўтамабільная дарога Н526 Пружаны — Доўгае — Забалоцце[8].

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б в Dołhe (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 425.
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 197.
  4. а б в Алег Субтэльнік.. Крашэўскія і Берасцейшчына(недаступная спасылка). Культура. Заря (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 4 снежня 2015.
  5. Dołhe, фальварак. Radzima.net (16 красавіка 2012).
  6. Dołhe, вёска. Radzima.net (16 красавіка 2012).
  7. Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (Dz.U. Nr 7, poz. 46) (польск.) (pdf)(недаступная спасылка). Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej (25 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2015.
  8. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (17 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 4 снежня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць